ПРАКО́ПАЎ (Пётр Яфімавіч) (13.9.1909, в. Старая Мілееўка Магілёўскага р-на — 24.6.1980),
бел. вучоны ў галіне агульнага земляробства і раслінаводства. Чл.-кар.АН Беларусі (1950), д-рс.-г.н. (1960), праф. (1963). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў БСГА (1931). З 1946 і з 1953 у Ін-це сацыяліст. сельскай гаспадаркі АН Беларусі, з 1950 у Мін-ве сельскай гаспадаркі Беларусі (з 1961 нач. Упраўлення). З 1969 у Бел.НДІ земляробства (заг. аддзела). Навук. працы па ўкараненні ў с.-г.вытв-сцьнайб. рацыянальных севазваротаў і эфектыўных прыёмаў апрацоўкі дзярнова-падзолістых глеб, па прадукцыйнасці с.-г.культур. Абагульніў вынікі даследаванняў па скарыстанні ва ўмовах Беларусі прамежкавых культур і занятага папару.
Тв.:
Правильные севообороты и рациональное использование земли. Мн., 1973;
Основы севооборотов в северо-западных и западных районах СССР. Л., 1974 (разам з М.Ф.Сціхіным);
Рациональные севообороты — необходимое условие увеличения производства зерна в районах Белорусского Полесья. Мн., 1978 (разам з В.М.Гарошка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛЕ́ВІЧЫ-2,
нізіннае балота ў Беларусі, на Пд Светлагорскага і ПнУ Калінкавіцкага р-наў Гомельскай вобл., у вадазборы рэк Сведзь і Ведрыч. Пл. 19 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 12,4 тыс.га. Глыб. торфу да 6,4 м, сярэдняя 1,7 м. Большая ч. балота асушана, выкарыстоўваецца пад пасевы траў, збожжа і кармавых культур. На неасушаных участках пераважае драбналессе з хвоі і бярозы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГРАБІЯЦЭНО́З,
аграцэноз (ад агра... + біяцэноз), біялагічнае згуртаванне пасяўных культур, пустазелля, жывёл і мікраарганізмаў, створанае ў выніку с.-г. дзейнасці чалавека. У адрозненне ад натуральнага біяцэнозу мае абмежаваны склад раслінных і жывёльных кампанентаў (у аснове культываваныя чалавекам расліны), слаба выяўленае самарэгуляванне, але большую біял. прадукцыйнасць. Комплексы інш. арганізмаў фарміруюцца ў выніку натуральнага адбору і рэгулявальнай дзейнасці чалавека. Аграбіяцэнозы займаюць каля 10% усёй паверхні сушы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЎТУ́ТА (Галіна Антонаўна) (н. 29.12.1934, г. Самара, Расія),
бел. батанік і цытагенетык. Д-рбіял.н. (1981), праф. (1982). Скончыла Ленінградскі ун-т (1957). З 1966 у Бел.дзярж.пед. ун-це. Навук. працы па анатоміі і марфалогіі раслін, цытагенетыцы пладова-ягадных раслін, методыцы вышэйшай школы.
Тв.:
Новые методы в селекции плодово-ягодных культур. Мн., 1977;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДЗІ́ШЧА,
археалагічныя помнікі (гарадзішча і селішча 8 — пач. 11 ст.) каля пас. Гарадзішча Пінскага р-на Брэсцкай вобл. Гарадзішча ўмацавана валам і драўлянаю сцяной. На селішчы выяўлены рэшткі 2 наземных жытлаў канца 1-га тыс. з каменнымі печамі. На помніках знойдзены разнастайныя ўпрыгожанні, зброя, прылады працы, побытавыя рэчы, трапляюцца таксама матэрыялы эпохі неаліту, бронзы, мілаградскай і зарубінецкай культуржал. веку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЎПЕ́НЬ,
вёска ў Лоеўскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 7 км на З ад г.п. Лоеў, 93 км ад Гомеля, 67 км ад чыг. ст. Рэчыца. 534 ж., 199 двароў (1998). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Каля вёскі гарадзішча мілаградскай і зарубінецкай культур і курганны могільнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́БАЛЬТАВЫЯ ЎГНАЕ́ННІ,
адзін з відаў мікраўгнаенняў, водарастваральныя солі кобальту. Кобальт як мікраэлемент садзейнічае фіксацыі атм. азоту, паскарае рост і павышае прадукцыйнасць с.-г.культур (бабовых, лёну, цукр. буракоў, ячменю і інш.). Найб. пашыраны CoSO4∙7H2O (гептагідрат сульфату кобальту ці кобальтавы купарвас) і CoCl2∙6H2O (гексагідрат дыхларыду кобальту). Выкарыстоўваюць на дзярнова-падзолістых і тарфяных глебах, водныя растворы — для перадпасяўной апрацоўкі насення і пазакаранёвай падкромкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЁЎНЯ,
традыцыйная гаспадарчая пабудова для прасушкі збожжавых культур, канапель і лёну. Звычайна квадратная зрубная пабудова з імшанымі сценамі, насыпной столлю і шчыльна падагнанымі дзвярамі. Мае печ (без коміна), прыстасаванні для прасушкі снапоў — жэрдкі, якія перамяшчаюцца па дзвюх бэльках, умацаваных на выш. каля 1 м ад падлогі. Ё. часцей будавалі каля гумна або ўнутры яго (без страхі). Пашырана на Віцебшчыне, Магілёўшчыне і часткова Гомельшчыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАЛА́ЕЎ (Міхаіл Яўменавіч) (н. 15.2.1936, в. Дзянісаўка Манастыршчынскага р-на Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне раслінаводства. Канд.с.-г.н. (1969), праф. (1993). Скончыў БСГА (1963), з 1969 працуе ў ёй (з 1986 заг. кафедры). Навук. працы па фарміраванні высокапрадукцыйных фітацэнозаў палявых культур.
Тв.:
Основы полевой фитоценологии. Горки, 1982;
Арендные отношения в подразделениях растениеводства. Мн., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКАШЭ́ВІЧ (Ніна Пятроўна) (н. 21.6. 1951, в. Пятрова-Гута Бранскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне раслінаводства. Д-рс.-г.н. (1995). Скончыла БСГА (1972). З 1972 у Бел.НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па селекцыі і тэхналогіі вырошчвання збожжавых і зернебабовых культур.
Тв.:
Зернобобовые культуры. Мн., 1992 (разам з Л.В.Кукрашам);
Горох: Биология, агротехника, использование. Мн., 1997 (з ім жа).