ПЭН, Пен (Penn) Уільям (14.10.1644, Лондан — 30.7.1718), англійскі паліт. дзеяч, заснавальнік англ. калоніі Пенсільванія. Вучыўся ў Оксфардзе, дзе далучыўся да квакераў. За пропаведзі квакерскага вучэння зняволены ў Таўэры, дзе ў 1669 напісаў праграмны твор «Ні крыжа, ні кароны». У 1676 заснаваў у зах.ч.англ. калоніі Нью-Джэрсі пасяленне для квакераў і інш. эмігрантаў з Англіі, якіх праследавалі за рэліг. вераванні. У 1681 атрымаў ад англ. караля Карла II Сцюарта хартыю на права валодання значнай тэр. на З ад р. Дэлавэр. На гэтых землях, названых Пенсільваніяй, увёў рэліг. цярпімасць і прыязныя адносіны з індзейцамі. У 1682 заснаваў г. Філадэльфія. З 1684 жыў у Англіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКІ ТО́ЛЕВЫ ЗАВО́Д.
Дзейнічаў у 1897—1914 у Віцебску. Вырабляў дахавы і ізаляцыйны толь, які насычалі льняным алеем, што выраблялі на гэтым жа з-дзе. Меў паравы рухавік, працавала 60 рабочых (1913).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУБІ́ЧНАЯ ПАРА́БАЛА,
плоская алг. крывая 3-га парадку. Ураўненне ў прамавугольных каардынатах y = ax3. Сіметрычная адносна пачатку каардынат, дзе мае пункт перагіну з датычнай y = 0.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕДАСПА́Д,
ледалом, участак ледавіка, разбіты глыбокімі трэшчынамі на асобныя глыбы рознай формы і памеру. Утвараецца ў месцах стромкага перагібу падоўжнага профілю ложа ледавіка, дзе павялічваецца скорасць руху масіву лёду, што выклікае расколы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІРЭ́НЫ,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі напаўжанчыны-напаўптушкі, якія сваімі чароўнымі спевамі заманьвалі мараплаўцаў да прыбярэжных скал, дзе тыя і гінулі. У пераносным сэнсе С. — спакуслівыя прыгажуні, якія зачароўваюць і прывабліваюць людзей сваім голасам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМІНАПЕПТЫДА́ЗЫ,
група ферментаў кішачнага соку. Удзельнічаюць у працэсах стрававання. Каталізуюць гідралітычнае расшчапленне поліпептыдаў (прадуктаў расшчаплення бялкоў) з утварэннем свабодных амінакіслот. Расшчапленне ажыццяўляецца толькі з таго канца поліпептыднага ланцуга, дзе ёсць свабодная амінагрупа (NH2).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЫКУ́ША Андрэй, бел. майстар разьбярнай і сталярнай справы 17 ст. Працаваў у Аружэйнай палаце Маск. Крамля, дзе разам з інш. майстрамі-беларусамі рабіў крэслы, куфэркі, паднасныя сталы і інш. рэчы для царскага дома.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЁТАЛАНД, Ёталанд (Götaland),
гістарычная назва паўд. часткі Швецыі (назва ад паўн.-герм. племя гаўтаў, ці гётаў, ётаў, якія ў старажытнасці насялялі в-аў Готланд). Займае 22% плошчы краіны, дзе жыве амаль 50% яе насельніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗАХО́РА (ад іза... + грэч. chōra прастора),
лінія, якая на тэрмадынамічнай дыяграме стану адлюстроўвае раўнаважны ізахорны працэс. Ураўненне І. ідэальнага газу: p/T = const, дзе p — ціск, T — абсалютная т-ра дадзенай масы ідэальнага газу.