адзін з кіраўнікоў Тайпінскага паўстання 1850—64 у Кітаі. Далучыўся да тайпінаў у 1851, з 1859 адзін з іх кіраўнікоў. У 1858 нанёс паражэнне (сумесна з Чэнь Юйчэнам) урадавым войскам у раёне Саньхэ, у 1860 адбіў іх наступ на сталіцу тайпінаў г. Нанкін. Двойчы (1860, 1862) беспаспяхова спрабаваў авалодаць г. Шанхай. У 1863—64 кіраваў абаронай Нанкіна, пасля падзення якога (ліп. 1864) узяты ў палон і пакараны смерцю. У турме напісаў «Сведчанні», якія з’яўляюцца важнейшай крыніцай па гісторыі тайпінскага паўстання.
Тв.:
Показания Ли Сю-чэна // Тайпинское восстание 1850—1864 гг.: Сб. док. М., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ТЧЭЛ ((Mitchell) Эдгар) (н. 17.9.1930, г. Херфард, штат Тэхас, ЗША),
касманаўт ЗША. Д-рн. па аэранаўтыцы і астранаўтыцы. Капітан 1-га рангу ВМС (з 1972 у адстаўцы). Скончыў Тэхнал.ін-т у Пітсбургу (1952), вышэйшую школу ВМФ (1961), Масачусецкі тэхнал.ін-т (1964). З 1966 у групе касманаўтаў НАСА. 31.1—9.2.1971 з А.Шэпардам і С.Русам здзейсніў палёт на Месяц як пілот месяцавай кабіны касм. карабля «Апалон-14». Прабыў на Месяцы 33,5 гадз, у т. л.двойчы выходзіў на яго паверхню (агульны час 9,4 гадз). У космасе правёў 9 сутак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХАІ́Л АЛЯКСА́НДРАВІЧ (1333, г. Пскоў, Расія — 26.8.1399),
вялікі князь Цвярскога княства [1365—99, з перапынкамі]. Сын вял. цвярскога кн. Аляксандра Міхайлавіча. Двойчы (1368 і 1370) быў скінуты з прастола вял. маскоўскім кн.Дзмітрыем Іванавічам Данскім і хаваўся ў ВКЛ (яго сястра была жонкай вял. князя літоўскага Альгерда). У 1372 пры дапамозе войск ВКЛ вярнуў сабе цвярскі прастол. МА. — апошні вял. цвярскі князь, які змагаўся з Масквой за Уладзімірскае вял. княжанне, валоданне якім фармальна азначала паліт. панаванне ў Паўн.-Усх. Русі. У 1370—71 і 1375 атрымліваў вялікакняжацкія ярлыкі ў Залатой Ардзе, але замацавацца на Уладзімірскім прастоле не здолеў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАНЕ́Ц (Huperzia),
род дзярэзаў сям. баранцовых. Каля 150 відаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары. На Беларусі зрэдку трапляецца баранец звычайны (Huperzia selago). Расце невял. групамі ў старых яловых і шыракаліста-яловых лясах, арэшніках і чорнаалешніках. Занесены ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь.
Шматгадовазялёная дзераза выш. 10—15 см. Спарафіт, утварае шчыльныя курціны з двойчы-чатырохразова вільчакова-разгалінаваных прамых ці ўзыходных сцяблоў, укрытых, як чарапіцай, дробным ланцэтным лісцем. Спарангіі жоўтыя, аднагнездавыя, ныркападобныя, на кароткіх ножках у пазухах спарафілаў. Спараносіць у ліп.—жніўні. Споры вельмі дробныя (каля 30 мкм). Зарастак (гаметафіт) цыліндрычны, радыяльна-сіметрычны. Лек. (мае алкалоіды, сродак ад алкагалізму і курэння), фарбавальная, інсектыцыдная і дэкар. расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́САЎ (Мікалай Генадзевіч) (н. 14.12.1922, г. Усмань Ліпецкай вобл., Расія),
расійскі фізік, адзін з заснавальнікаў квантавай электронікі. Акад. Расійскай АН (1966, чл.-кар. 1962). Замежны чл.АН Беларусі (1995). ДвойчыГерой Сац. Працы (1969, 1982). Скончыў Маскоўскі інж.-фіз.ін-т (МІФІ; 1950). З 1950 у Фіз. ін-це Расійскай АН, у 1973—80 яго дырэктар, адначасова выкладае ў МІФІ. Навук. працы па квантавай электроніцы і яе дастасаваннях. Разам з А.М.Прохаравым вынайшаў першы квантавы генератар (мазер). Выказаў ідэю і распрацаваў метады стварэння паўправадніковых лазераў. Ленінская прэмія 1959. Нобелеўская прэмія 1964.
Тв.:
О квантовой электронике: Ст. и выступления. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГАЛЮ́БАЎ (Мікалай Мікалаевіч) (21.8.1909, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 13.2.1992),
рускі матэматык і фізік-тэарэтык, заснавальнік навук. школы па нелінейнай механіцы і тэарэт. фізіцы. Акад.АНСССР (1953), АН УССР (1948). ДвойчыГерой Сац. Працы (1969, 1979). З 1963 акад.-сакратар Аддз. матэматыкі АНСССР, з 1965 дырэктар Аб’яднанага ін-та ядз. даследаванняў. Навук. працы па нелінейнай механіцы, статыстычнай фізіцы і квантавай тэорыі поля. Распрацаваў тэорыі звышцякучасці (1947) і звышправоднасці (1958). Ленінская прэмія 1958, Дзярж. прэміі СССР 1947, 1953, 1984. Залаты медаль імя Ламаносава АНСССР (1985).
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Маршал бранятанк. войскаў (1945), двойчыГерой Сав. Саюза (1944, 1945). Скончыў Вышэйшую ваенна-пед. школу (1923), курсы ўдасканалення пры Ваен. акадэміі механізацыі і матарызацыі (1936). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. У Вял.Айч. вайну камандзір танк. дывізіі, нам. камандуючага арміяй па танк. войсках, камандзір танк. і механізаванага карпусоў, камандуючы танк. арміяй. Удзельнік бітвы пад Масквой, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Беларускай, Вісла-Одэрскай, Усх.-Памеранскай і Берлінскай аперацый. З 1947 на кіруючых пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАВАЧО́Ў (Павел Якаўлевіч) (15.12.1917, в. Кашалёў Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 2.7.1972),
двойчыГерой Сав. Саюза (1943, 1945), ген.-маёр авіяцыі (1957). Скончыў Адэскую ваен.авіяц. Школу (1940), Ваенна-паветр. акадэмію (1951), Акадэмію Генштаба (1959). У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд., Паўд.-Зах., Сталінградскім, 4-м Укр., 3-м і 1-м Бел. франтах: камандзір звяна, эскадрыллі знішчальнага авіяпалка. Удзельнік абароны Адэсы, Сталінградскай бітвы, вызвалення Данбаса, Крыма, Беларусі, Усх-Прускай і Берлінскай аперацый. Зрабіў 457 баявых вылетаў, правёў 125 паветр. баёў, збіў 43 самалёты праціўніка. Пасля вайны на адказных пасадах у Сав. Арміі. У Гомелі і Буда-Кашалёве помнікі Галавачову.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАРГІ́ЕЎ (Кіман) (11.8.1882, г. Пазарджык, Балгарыя — 28.9.1969),
дзярж. і паліт. дзеяч Балгарыі. ДвойчыГерой Сац. Працы НРБ (1962, 1967). Скончыў ваен. школу ў Сафіі. Чл.паліт. партый і арг-цый: «Народная змова» (1921—23), «Дэмакратычная змова» (1923—31), «Звяно» (1931—34). У 1926—28 міністр транспарту, поштаў і тэлеграфа. Пасля ўзначаленага ім дзярж. перавароту (1934) стаў прэм’ер-міністрам (да 1935). У 1944—46 кіраўнік першага ўрада Айчыннага фронту Балгарыі. У 1944—49 старшыня паліт. партыі Нар. саюз «Звяно». Пазней займаў шэраг кіруючых парт. і дзярж. пасад, у т. л.нам. старшыні (1946—50, 1959—62), нам. старшыні Нац. савета Айч. фронту (1962).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАН (Van),
горад на У Турцыі, каля воз. Ван. Адм. ц. іля Ван. Каля 150 тыс.ж. (1990). Чыг. станцыя. Харчовая, цэм.прам-сць.
Узнік у 1-м тыс. да н.э. Да 6 ст. да н.э. пад назвай Тушпа сталіца дзяржавы Урарту. Да 1 ст. да н.э. значны горад Стараж. Арменіі. У 364 разбураны войскамі сасанідскага цара Шапура II. У 10 ст. ў складзе Васпураканскага царства. З 1022 пад уладай Візантыі, пасля — сельджукаў. У 2-й пал. 14 ст.двойчы разбураны войскамі Цімура. З 17 ст. пад уладай Турцыі. У 1-ю сусв. вайну 1914—18 арм. насельніцтва Вана выселена і знішчана тур. ўладамі.