горад, цэнтр раёна ў Маскоўскай вобл.Вядомы з 15 ст. 152,3 тыс.ж. (1996). Паўн. прыгарад Масквы. Чыг. вузел. Прам-сць: прылада- і машынабудаванне (аўтасамазвалы, вагоны для метро), эл.-мех., электронная апаратура, кабельная прадукцыя, мастацкае ліццё, унікальная скульптура, дарожныя знакі, шарсцяныя тканіны, 2 ВНУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПЕТУШО́К». «Пеўнік», бел.нар. танец. Муз. памер 2/4. Тэмп умераны. Выконваецца некалькімі парамі, якія кружацца, узяўшыся за рукі. Зафіксаваны ў 19 ст. на Віцебшчыне. Сцэн. варыянт «П.» стварыў у 1930-я г. балетмайстар К.Алексютовіч. Падобны танец вядомы ў Латвіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАЗАРА́ДНАЯ ЗБРО́Я,
аўтаматычная зброя, з якой выконваюцца толькі адзіночныя стрэлы. Адрозніваюць баявую, паляўнічую і спарт. С.з. (вядомы самазарадныя пісталеты, вінтоўкі, карабіны і процітанкавыя ружжы). З сучасных узораў на ўзбраенні армій і ў якасці паляўнічай і спарт. С.з. выкарыстоўваюць пісталеты і вінтоўкі (баявыя — у асн. снайперскія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ТЧЫНА (у 1923—29 Троцк, у 1929—44 Краснагвардзейск),
горад у Расіі, цэнтр раёна ў Ленінградскай вобл.Вядомы з 1499. 81,8 тыс.ж. (1997). Вузел чыг. ліній. Машынабудаванне і металаапрацоўка, электрамех., дрэваапр. (вытв-сць мэблі), лёгкая, харч.прам-сць. Краязнаўчы музей. Палацава-паркавы ансамбль 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЛІШ (Kalisz),
горад у цэнтр.ч. Польшчы. Адм. ц.Калішскага ваяводства. Вядомы з 2 ст.н. э. 107 тыс.ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Буйны цэнтр тэкст. прам-сці, маш.-буд., харч., хім., швейныя прадпрыемствы. Вытв-сцьмуз. інструментаў (піяніна). Арх. помнікі 13—14 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУМ,
горад у цэнтр.ч. Ірана, на Пд ад Тэгерана. Вядомы з 5 ст. Каля 600 тыс.ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: харч. і харчасмакавая, тэкст., керамічная, дыванаткацтва. Арх. помнікі: Саборная мячэць (11—12 ст.), маўзалей Фатымы (16 ст.). Месца паломніцтва мусульман-шыітаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАМАНГА́Н,
горад, цэнтр Наманганскай вобл. ва Узбекістане. Вядомы з канца 15 ст. 319,2 тыс.ж. (1991). Чыг. станцыя. Прам-сць: лёгкая (бавоўнаачышчальная, тэкст., абутковая, швейная, маст. вырабаў і інш.), харч. і харчасмакавая, маш.-буд., хім.; трансфарматарны з-д і інш.Пед.ін-т. 2 тэатры. 2 музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́РТЫ,
лёгкія санкі для сабачай або аленевай запрэжкі. Сродак перамяшчэння на поўначы Еўропы, Азіі, Амерыкі. Вядомы яшчэ да н.э. Сабачыя Н. больш нізкія і лёгкія, у іх запрагаюць цугам або веерам, звычайна 6—12 сабак, у аленевыя — ад 1 да 7 аленяў. Есць таксама ручныя Н.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛА́НА,
пасёлак гар. тыпу, цэнтр (з 1930) Каракскай аўт. акругі ў Расіі, на З п-ва Камчатка, на р. Палана, за 8 км ад яе ўпадзення ў Ахоцкае мора. Вядомы з 1876. 4,1 тыс.ж. (1993). Рыбная прам-сць. Краязн. музей. У раёне здабыча бурага вугалю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯ́РНУ,
прыморскі кліматычны і гразевы курорт у Эстоніі. Вядомы з 1838, адкрыта водалячэбніца. Клімат пераходны ад марскога да кантынентальнага. Асн. лекавыя фактары — клімат і марскія сульфідныя глеевыя гразі. Лечаць органы кровазвароту, стрававання, апоры і руху, нерв. сістэму, гінекалагічныя хваробы. Дробнапясчаны пляж, марскія купанні. Санаторыі, водагразелячэбніца, дамы адпачынку.