1) лічбавы механізм, з дапамогай якога выконваюцца арыфм. аперацыі. Мае сістэму зубчастых колаў (аднаразрадных рэгістраў), злучаных міжразраднымі пераносамі. Пры запаўненні аднаго разраду бліжэйшы вышэйшы рэгістр павялічвацца на 1, а дадзены пераводзіцца ў нулявое становішча. Выкарыстоўваюцца ў прам-сці, на транспарце, у камунальнай гаспадарцы для ўліку работы розных машын і прылад, падліку колькасці рэчыва, энергіі, пройдзенага шляху і інш.Гл. таксама Лічыльнік электрычны.
2) Прылада для рэгістрацыі імпульсаў у розных сродках аўтаматыкі, тэлемеханікі і інш. Часта выкарыстоўваецца як блок лічбавай выліч. машыны. Гл. таксама Лічыльнікі ядзернага выпрамянення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНАЯ КАНФЕДЭРА́ЦЫЯ СВАБО́ДНЫХ ПРАФСАЮ́ЗАЎ (МКСП; International Confederation of Free Trade Unions),
міжнароднае прафс. аб’яднанне. Створана ў 1949 на ўстаноўчай канферэнцыі ў Лондане правымі прафс. лідэрамі ЗША і Вялікабрытаніі пасля расколу Сусветнай федэрацыі прафсаюзаў. У пач. 1999 уключала 213 нац.прафс. арг-цый (124 млн.чл.). Вышэйшы орган МКСП — Кангрэс, які склікаецца раз у 4 гады. Кангрэс выбірае Выканком і ген. сакратара (Б.Джордан). Выканком выбірае прэзідэнта МКСП (Л.Трутман). Бягучую работу вядзе Сакратарыят (знаходзіцца ў Бруселі). Афіц. орган МКСП — штотыднёвік «Free Labour World» («Свет свабоднай працы»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ВАЕ́ННЫ САВЕ́Т,
вышэйшы часовы надзвычайны орган сав. улады на тэр. Мінскай губ. ў канцы 1918 — пач. 1919. Створаны 15.11.1918 паводле пастановы РВСЗах. арміі ў сувязі з эвакуацыяй ням. войск з тэр. Беларусі. Старшыня С.І.Берсан, члены: ваен. кіраўнік Барзінскі, паліт. камісар І.Ф.Скуратовіч. М.в.с. падпарадкоўваліся Бабруйскі і Маладзечанскі ваен. саветы. На вызваленай тэр. вёў работу па стварэнні рэўкомаў, органаў сав. улады, батрацкіх к-таў. Склаў паўнамоцтвы 6.1.1919, створаныя ім ваен. і цывільныя органы былі падпарадкаваны Мінскаму губернскаму ваенна-рэвалюцыйнаму камітэту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРШЧ (Міхаіл Восіпавіч) (29.1.1904, Масква — 8.11.1976),
рускі і бел. архітэктар і педагог. Праф. (1947). Скончыў Вышэйшымаст.-тэхн. ін-т (1926). У 1948—52 працаваў на Беларусі. Адзін з аўтараў планіроўкі і забудовы плошчаў Перамогі і Якуба Коласа, жылых дамоў на праспекце Ф.Скарыны (1949—56, Мінск; Дзярж. прэмія Беларусі 1968). Сярод інш. работ: жылыя дамы ў Маскве і Новасібірску (1930—50), помнік К.Э.Цыялкоўскаму ў Калузе (1958), манументы ў Маскве ў гонар дасягненняў сав. народа ў асваенні касм. прасторы (1964) і ў Жэневе ў гонар дасягненняў чалавецтва ў асваенні космасу (1971, усе ў сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ АСАЦЫЯ́ЦЫЯ САДЗЕ́ЙНІЧАННЯ ААН,
няўрадавая арг-цыя, член Сусветнай Федэрацыі Асацыяцый садзейнічання ААН. Засн. 17 арг-цыямі і ўстановамі Беларусі на ўстаноўчай канферэнцыі ў вер. 1989. Асн. мэты: развіццё і каардынацыя руху ў падтрымку ААН, інфармаванне грамадскасці пра яе дзейнасць, аб’яднанне намаганняў ва ўмацаванні даверу і дружбы паміж народамі, ахова правоў чалавека. Падтрымлівае на няўрадавым узроўні знешнюю палітыку, міжнар.эканам. і сац. праграмы Рэспублікі Беларусь. Дзейнічае ў цеснай сувязі з Прадстаўніцтвам ААН у Рэспубліцы Беларусь. Вышэйшы орган — канферэнцыя, паміж канферэнцыямі Беларускай асацыяцыяй садзейнічання ААН кіруюць праўленне, прэзідыум і прэзідэнт. Штаб-кватэра ў Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗІЯ́ЦКА-ЦІХААКІЯ́НСКІ САВЕ́Т (Asian and Pacific Council; АЗПАК),
рэгіянальны паліт.-эканам. саюз краін Далёкага Усходу і зах. часткі Ціхага акіяна. Створаны ў 1966 Японіяй, Аўстраліяй, Новай Зеландыяй, Тайландам, Філіпінамі, Малайзіяй, Паўд. Карэяй, Тайванем і Паўд. В’етнамам з мэтай ваен. і гандлёва-эканам. супрацоўніцтва ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Пры АЗПАК дзейнічае рэгіянальны цэнтр па прадуктах харчавання і ўгнаеннях (Тайвань), культ. і сац. цэнтр (Паўд. Карэя). Вышэйшы орган паміж сесіямі савета — пастаянны к-т, выканаўчы орган — сакратарыят. Штаб-кватэра ў Бангкоку (Тайланд). У 1990 у АЗПАК уваходзілі Аўстралія, Новая Зеландыя, Паўд. Карэя, Тайланд, Філіпіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ПЕДАГАГІ́ЧНЫ УНІВЕРСІТЭ́Тімя М.Танка.
Засн. ў 1922 як пед.ф-тБДУ, з 1931 Бел.дзярж.вышэйшыпед.ін-т, з 1935 Мінскі пед.ін-т, з 1993 ун-т, з 1995 імя М.Танка. У 1995/96 навуч.г. ф-ты: матэматычны, рус. філалогіі, дашкольнага выхавання, педагогікі і методыкі пач. навучання, муз.-пед., дэфекталогіі, сацыяльнай педагогікі і практычнай псіхалогіі, дауніверсітэцкай падрыхтоўкі. Навучанне дзённае, вячэрняе і завочнае. Аспірантура з 1934, дактарантура з 1992. З 1993 рыхтуе бакалаўраў і магістраў. Выдае час. «Весці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта», газ. «Настаўнік».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́ЎСКІ (Міхаіл Ціханавіч) (9.2.1903, в. Маляцічы Крычаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 13.1.1972),
савецкі хімік. Акад.АНКаз. ССР (1962, чл.-кар. 1953). Скончыў Адэскі вышэйшы хіміка-тэхнал.ін-т (1926). З 1926 у Ін-це навук.-суд. экспертызы (г. Адэса), з 1939 у Казахскім ун-це (г. Алма-Ата). Навук. працы па аналіт. хіміі, атрыманні і вывучэнні амальгам. Распрацаваў электрахім. метады аналізу, тэорыю працэсу цэментацыі металамі і амальгамамі і ўзаемадзеяння металаў у ртутнай фазе. Даследаваў механізм дэзінтэграцыі метал. катодаў і ўтварэння тонкадысперсных парашкоў з узнікненнем адмоўных іонаў металаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯВО́ННЫ (Юрка) (сапр.Юркевіч Леанід Мікалаевіч; 29.7.1908, г. Чавусы Магілёўскай вобл. — 1937),
бел.паэт. Скончыў Бел.вышэйшыпед.ін-т (1934). Працаваў у газ. «Магілёўскі селянін», «Звязда», час. «Работніца і калгасніца Беларусі». Восенню 1936 беспадстаўна арыштаваны. Расстраляны ў Мінску. Друкаваўся з 1925. Аўтар зб-каў паэзіі «Камсамольскія вершы» і «Штурм» (абодва 1930), «Жалезныя віхуры» і «Разбег» (абодва 1931), «Стала і мужна» (1932), нарысаў «Крок пяцігодкі» (1931), прасякнутых рамантыкай сацыяліст.буд-ва. У некаторых творах пераважала рыторыка, палітычна-агітацыйны пачатак.
Тв.:
Выбранае. Мн., 1960.
Літ.:
Грахоўскі С. Савецкая, № 68: Трыццатыя гады...: Успаміны // Дзень паэзіі. Мн., 1978.
аўтаномная рэгіянальная прафс.арг-цыя, якая супрацоўнічае з Сусветнай федэрацыяй прафсаюзаў. Засн. ў г. Бразілія (Бразілія) на кангрэсе прадстаўнікоў прафсаюзаў краін Лац. Амерыкі 24—28.1.1964, на якім былі прадстаўлены левыя прафс. цэнтры пераважнай большасці лац.амер. краін, у т. л. Аргенціны, Бразіліі, Мексікі, Перу, Чылі і інш. Замяніў Лацінаамерыканскую канфедэрацыю працоўных. Асн. мэта — каардынацыя намаганняў людзей наёмнай працы лац.амер. краін у барацьбе за паляпшэнне жыццёвых умоў, дэмакратыю, нац. незалежнасць і сац.-эканам. прагрэс у інтарэсах працоўных. Вышэйшы орган — Ген. савет, выканаўчы — Сакратарыят. Штаб-кватэра ў г. Мехіка.