ДЗЕ́ЖЫЦ Валянцін Канстанцінавіч

(9.3.1904, Хельсінкі — 29.12.1964),

бел. жывапісец і педагог. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1926), Вышэйшы маст.тэхн. ін-т у Ленінградзе (1930). Выкладаў у Віцебску ў маст. вучылішчы (1931—41) і пед. ін-це (1948—64). Працаваў пераважна ў жанры пейзажа. Сярод твораў: «Сустрэчны», «Дэпо» (абодва 1932), «Аднаўленне моста ў Віцебску» (1935), «Горад зімой» (1937), «Зімовы пейзаж», «Апошнія пешаходы» (абодва 1946), «9 студзеня» (1947), «Надыход вясны», «Паводка» (абодва 1956), «На Віцебскай прыстані», «Раніца на Віцьбе» (абодва 1958), «Адліга», «Сакавік» (абодва 1960), «Лес — Віцебску» (1961) і інш.

т. 6, с. 102

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)