ФУ́РСАЎ Васіль Ягоравіч (10.3.1920, в. Малыя Хутары Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. — 17.11.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). Працаваў шахцёрам. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Удзельнік абароны Кіева, Данбаса (Украіна), Растова-на-Доне, Паўн. Каўказа. Старшына роты горнастралк. палка Ф. вызначыўся ў час Керчанска-Эльтыгенскай аперацыі 1943 пры захопе плацдарма ў раёне г. Керч; памёр ад ран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАНГА́Н,
рака ў Паўд. Карэі, на Карэйскім п-ве. Даўж. (з эстуарыем) 514 км, пл.бас. 34,5 тыс.км². Вытокі ў адгор’ях хр. Тхэбэк, цячэ пераважна па ўзгорыстай раўніне. Упадае ў заліў Канхваман Жоўтага мора. Летнія паводкі. Сярэдні расход вады каля 670 м³/с. У ніжнім цячэнні — уплыў марскіх прыліваў. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная на 300 кмад вусця. На Х. — г. Сеул.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́РДТОП (англ. hardtop ад hard цвёрды, жорсткі + top верх),
закрыты кузаў легкавога аўтамабіля без бакавых стоек з жорсткім верхам. Верх спераду абапіраецца на стойкі ветравога шкла, ззаду плаўна апускаецца і злучаецца з задняй панэллю кузава. Адсутнасць бакавых стоек павялічвае агляднасць, спрашчае пагрузку і выгрузку буйнагабарытнага багажу, аднак патрабуе павелічэння жорсткасці верху і нясучай часткі кузава. Выкарыстоўваецца пераважна на буйналітражных аўтамабілях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХВА́ЛЕВАЯ ПАВЕ́РХНЯ,
паверхня. ва ўсіх пунктах якой хваля мае ў дадзены момант часу аднолькавую фазу. У ізатропным асяроддзі напрамак распаўсюджвання патоку энергіі (гл.Умава вектар) супадае з нармаллю да Х.п. Форма Х.п. залежыць ад умоў узнікнення і распаўсюджвання хваль. У найпрасцейшых выпадках — плоскасці (гл.Плоская хваля), сферы (гл.Сферычная хваля) ці цыліндры (гл.Цыліндрычная хваля). У оптыцы Х.п. наз.фронтам хвалі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫВІ́ЛЬНЫ ІСКу крымінальным працэсе,
іск фізічнай ці юрыдычнай асобы, а таксама пракурора аб пакрыцці фізічнай, маёмаснай або маральнай шкоды, што прычынена непасрэдна злачынствам або грамадска небяспечным дзеяннем. Пры прад’яўленні Ц.і. ісцец вызваляецца аддзярж. пошліны. Парадак даказвання такога іску ажыццяўляецца паводле адпаведнага працэсуальнага заканадаўства. Рашэнне па Ц.і. выносіцца судом у выглядзе пастановы аб прыгаворы або ўжыванні прымусовай меры бяспекі і лячэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫТАДЫЯГНО́СТЫКА (адцыта... + дыягностыка) у медыцыне, распазнаванне захворванняў і даследаванне фізіял. стану арганізма чалавека на аснове вывучэння клетачных элементаў і цытахім. рэакцый. Выкарыстоўваецца ў анкалогіі (напр., распазнаванне злаякасных і дабраякасных пухлін), гематалогіі (дыягностыка захворванняў і ацэнка эфектыўнасці іх лячэння), гінекалогіі (выяўленне цяжарнасці, гарманальных парушэнняў і інш.), для распазнавання многіх хвароб органаў дыхання, стрававання, нерв. сістэмы і інш. Часта спалучаюць з гісталагічным даследаваннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРВІ́НКА,
рака ў Сенненскім і Чашніцкім р-нах Віцебскай вобл., правы прыток р. Усвейка (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 98 км². Пачынаецца каля в. Старая Беліца Сенненскага р-на, вусце за 1,5 км на ПдЗадв. Баркі Чашніцкага р-на. Цячэ ў межах Аршанскага ўзв. Рэчышча ў верхнім і ніжнім цячэнні на працягу 14,3 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЕ́Ц, Копань,
рака ў Беларусі і Расіі, на мяжы Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. і Пскоўскай вобл., у бас.р.Зах. Дзвіна. Даўж. 22 км. Пл. вадазбору 132 км². Пачынаецца за 3 км на ПнЗадв. Ключагорская Гарадоцкага р-на, цячэ праз воз. Існа, упадае ў воз. Вялікае Свіно з Пн, каля в. Чухіліна Гарадоцкага р-на. Цячэ па лясістай мясцовасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЧАРО́Т»,
бел. народны танец. Засн. на чаргаванні павольнай (муз. памер 4/4) і хуткай (муз. памер 2/4) частак. Вядомы ў 2 варыянтах: танц. карагод і імітацыйна-выяўл. (2 рады танцуючых імітуюць гойданне чароту ад ветру). Выконваецца мяшанымі парамі або толькі дзяўчатамі. Зафіксаваны ў 1932 у Бярозаўскім р-не Брэсцкай вобл.Сцэн. рэдакцыі створаны балетмайстрамі І.Хворастам і А.Рыбальчанкам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАМА́НСТВА,
шаманізм, ранняя форма рэлігіі, заснаваная на веры ў зносіны шамана, які знаходзіцца ў стане рытуальнага экстазу (камлання), з духамі. Шаманам прыпісвалася таксама здольнасць прадказваць будучыню, лячыць ад хвароб, выклікаць змены ў прыродзе, праводзіць памерлых у падземны свет і да т.п. Вядома многім народам Афрыкі, Паўн. Еўразіі, Усх. Азіі, індзейцам Амерыкі і інш. Рысы Ш. былі ўласцівы і стараж.-рус. жрацам (валхвам).