«ЧАРО́Т»,
бел. народны танец. Засн. на чаргаванні павольнай (муз. памер 4/4) і хуткай (муз. памер 2/4) частак. Вядомы ў 2 варыянтах: танц. карагод і імітацыйна-выяўл. (2 рады танцуючых імітуюць гойданне чароту ад ветру). Выконваецца мяшанымі парамі або толькі дзяўчатамі. Зафіксаваны ў 1932 у Бярозаўскім р-не Брэсцкай вобл. Сцэн. рэдакцыі створаны балетмайстрамі І.Хворастам і А.Рыбальчанкам.
В.М.Яшчанка.
т. 17, с. 245
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)