АКАДЗА́КІ,
горад у Японіі, на Пд в-ва Хонсю, у прэфектуры Айты (у агламерацыі Нагоя). 294 тыс. ж. (1987). Цэнтр тэкст. прам-сці. Хім., харч., маш.-буд. прадпрыемствы.
т. 1, с. 178
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМБА́ЛА,
горад на Пн Індыі, штат Хар’яна. 121 тыс. ж. (1981). Трансп. вузел. Гандл. цэнтр. Бавоўнапрадзільная, мукамольная, шкляная прам-сць. Вытворчасць дакладных і хірург. інструментаў, оптыкі, навук. абсталявання.
т. 1, с. 308
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТА́ЛЬЯ (Antalya), Адалія,
горад на Пд Турцыі. Адм. ц. іля Анталья. 378 тыс. ж. (1990). Порт на Міжземным м. Металургічная, тэкст., харч., дрэваапр. прам-сць, суднабудаванне. Музеі. Турызм.
т. 1, с. 379
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫ́ВА,
у славянскай міфалогіі гал. жаночае бажаство, багіня жыцця і ўрадлівасці, дачка язычніцкага бога Траяна. Як увасабленне жыццёвай сілы проціпастаўлялася смерці. У гонар Ж. высаджвалі сады, будавалі храмы.
т. 6, с. 453
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІТЫКА́ВА,
горад у Японіі на в-ве Хонсю, у прэфектуры Тыба, прамысл. прыгарад Токіо. Чыг. вузел. 398 тыс. ж. (1985). Прам-сць: трансп. машынабудаванне, металургія, шэрсцепрадзільная, фармацэўтычная, харчовая.
т. 7, с. 365
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЮАНЬХУА́,
горад на Пн Кітая, у даліне р. Янхэ, прав. Хэбэй. Каля 250 тыс. ж. (2001). Цэнтр раёна здабычы жал. руды. Прам-сць: чорная металургія, цяжкае машынабудаванне, папяровая.
т. 15, с. 330
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАНІЯ́РА (Honiara),
горад, сталіца дзяржавы Саламонавы Астравы, на ПнУ в-ва Гуадалканал, на р. Матаніка. 30,5 тыс. ж. (1989). Порт (вываз копры, марожанай рыбы, какосавага алею, драўніны). Аэрапорт.
т. 16, с. 538
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕ́ПЛІЦЫ (Teplice),
горад на ПнЗ Чэхіі, у Рудных гарах, 53 тыс. ж. (1991). Прам-сць: дакладнае машынабудаванне, хім., шклокерамічная, тэкстыльная. У раёне Ц. — здабыча бурага вугалю. Бальнеалагічны курорт.
т. 17, с. 105
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫРЭБО́Н (Tjirebon), Чэрыбон,
горад у Інданезіі. 224 тыс. ж. (1980). Порт на паўн. ўзбярэжжы в-ва Ява. Трансп. вузел. Прам-сць: тытунёвая, тэкст., гарбарная, буд. матэрыялаў, абагачэнне фасфатаў.
т. 17, с. 319
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРЛЕРУА́ (Charleroi),
горад на ПдЗ Бельгіі. 207 тыс. ж. (1994). Буйны трансп. вузел. Порт на р. Самбр. Прам-сць: чорная металургія, металаапрацоўка, цяжкае машынабудаванне, хім., шкляная, цэм., харчовая.
т. 17, с. 380
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)