СЮАНЬХУА́,
горад на Пн Кітая, у даліне р. Янхэ, прав. Хэбэй. Каля 250 тыс. ж. (2001). Цэнтр раёна здабычы жал. руды. Прам-сць: чорная металургія, цяжкае машынабудаванне, папяровая.
т. 15, с. 330
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)