ЦЕ́ПЛІЦЫ (Teplice),
горад на ПнЗ Чэхіі, у Рудных гарах, 53 тыс. ж. (1991). Прам-сць: дакладнае машынабудаванне, хім., шклокерамічная, тэкстыльная. У раёне Ц. — здабыча бурага вугалю. Бальнеалагічны курорт.
т. 17, с. 105
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)