Усходняя Літва, польская марыянетачная дзяржава на тэр. Віленшчыны і Гродзеншчыны ў 1920—22. Утворана з мэтай далучэння да Польшчы Віленшчыны, якая паводле ўмоў польска-літоўскага пагаднення, падпісанага 7.10.1920 у г. Сувалкі, вызначалася яктэр. Літвы. Уключала Ашмянскі, Свянцянскі, Трокскі, Віленскі, Браслаўскі і Лідскі пав., захопленыя ў кастр. 1920 войскамі ген. Л.Жалігоўскага па загадзе Ю.Пілсудскага. Тэр. С.Л. складала каля 10 тыс.км² і налічвала 530 тыс.ж., з якіх больш за 40% былі беларусы. Вярх. ўлада ў С.Л. знаходзілася ў руках ген. Жалігоўскага, функцыю ўрада выконвала Часовая кіруючая камісія, гал. задачамі якой было забеспячэнне паліт. і эканам. стабільнасці краю. На тэр. С.Л. была створана самаст. судовая сістэма. С.Л. залежала ад грашовых крэдытаў польскага ўрада, а яе эканоміка — ад стану гаспадаркі Польшчы і польскай маркі. На тэр. С.Л. на працягу 1921 пачалі дзейнічаць 432 прамысл. і каля 1370 дробных прадпрыемстваў. Асн. прадметам экспарту была прамысл. сыравіна (дрэва, лён і інш.). Улады С.Л. распрацавалі праект электрыфікацыі краю. Беспаспяхова скончылася спроба правядзення зямельнай рэформы, якая мела на мэце аслабленне сац. напружання на вёсцы.
На тэр. С.Л. дзейнічалі і бел. арг-цыі, у т. л.Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні, Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў, група былых слуцкіх паўстанцаў пад кіраўніцтвам У.Пракулевіча і П.Жаўрыда, бел. камуністы на чале з К.Цярэшчанкам і Э.Русецкім, паланафільская арг-цыя «Беларуская краёвая сувязь» (кіраўнік П.Аляксюк), якая выказвалася за далучэнне С.Л. да Польшчы. У канцы 1920 заснавана бел.Барунская настаўніцкая семінарыя, працягвала працаваць Віленская беларуская гімназія. У 1921 па ініцыятыве Б.Тарашкевіча створана Таварыства беларускай школы, дзейнічала 186 бел. школ. Каб надаць выгляд законнасці далучаных да Польшчы тэрыторый, 8.1.1922 польскі ўрад арганізаваў выбары ў часовы сейм С.Л. У выбарах прынялі ўдзел 64,4% выбаршчыкаў. Большасць бел. і літ. насельніцтва байкатавала выбары, якія сталі перамогай прыхільнікаў інкарпарацыі. Паводле рашэння часовага сейма ад 20.2.1922 С.Л. ўвайшла ў склад Польскай дзяржавы і была ўключана ў Віленскае ваяводства. Гэта стала адной з падстаў Віленскага канфлікту 1920—39. У час уз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у вер. 1939 Віленскае ваяв. было занята Чырв. Арміяй. Згодна з сав.-літ. дагаворам ад 10.10.1939 тэр. яго з Вільняй, Віленска-Трокскі і частка Свянцянскага пав. перададзены Літве (агульная пл. 6909 км² з нас. 490 тыс.чал.). У жн. і ліст. 1940 Літ. ССР перададзена яшчэ больш за 2600 км²тэр.БССР. На астатняй тэр. Віленшчыны ў снеж. 1939 утворана Вілейская вобласць.
Літ.:
Грыцкевіч А. Беларускалітоўскія дачыненьні 1918—1922 гг. // Спадчына, 1994. № 5;
Іваноў М. Праблема прыналежнасці Вільні і беларускае нацыянальнае пытанне ў 1939 г. // Бел.гіст.часоп. 1994. № 1;
Зинкявичюс 3. Восточная Литва прошлом и настоящем: Пер. с лит. Вильнюс, 1996;
Знешняя палітыка Беларусі. Т. 1—2. Мн., 1997—99;
Dominiczak H. Granici wschodnia Rzeczypospolitej Polskiej w latach 1919—1939. Warszawa. 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАДЗЕ́ЕЎ Аляксандр Аляксандравіч (24.12.1901, г. Кімры Цвярской вобл., Расія — 13.5.1956),
рускі пісьменнік. Вучыўся ў Маскоўскай горнай акадэміі (1921—22). У 1918—21 падпольшчык, партызан, камісар партыз. брыгады на Д.Усходзе. З 1923 на парт. рабоце ў Маскве, Краснадары, Растове-на-Доне. У 1926—32 адзін з кіраўнікоў РАПП; у 1938—44 адказны сакратар прэзідыума, у 1946—54 ген. сакратар праўлення, у 1954—56 сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў СССР. Скончыў жыццё самагубствам. Друкаваўся з 1923. Аўтар аповесці «Разліў» (1924), рамана «Апошні з удэге» (ч. 1—4, 1929—40, 1956, нясконч.). У станаўленні новай сав. л-ры значную ролю адыграў яго раман «Разгром» (1927) пра партыз. вайну на Д.Усходзе. У творах паказваў, як бальшавіцкая партыя згуртоўвала, дысцыплінавала і выхоўвала стыхійныя чалавечыя масы. У рамане «Маладая гвардыя» (1945, перапрацаваная рэд. 1951, Дзярж. прэмія СССР 1946; экранізацыя 1948; аднайм. оперы Ю.Мейтуса і А.Пашчанкі, абедзве 1947) услаўляецца подзвіг камсамольцаў-падпольшчыкаў Краснадона, патрыятызм народа ў Вял.Айч. вайну. У 1954 апублікаваў раздзелы рамана «Чорная металургія» (нясконч.) пра рабочы клас. Выдаў кнігу нарысаў «Ленінград у дні блакады: (З дзённіка)» (1944), аўтабіягр. «Аповесць нашага юнацтва» (1-961). Літ.-крытычныя артыкулы Ф. сабраны ў кн. «За трыццаць гадоў» (1957). Ф. цікавіўся развіццём бел. л-ры. Сябраваў і перапісваўся з Я.Купалам, Я.Коласам. Разам з Я.Купалам і інш. пісьменнікамі падарожнічаў па Чэхаславакіі (кастр. 1935). Удзельнічаў у літ. вечары, прысвечаным 25-годдзю БССР (Масква, студз. 1944), у рэсп. сходзе пісьменнікаў, прысвечаным абмеркаванню твораў бел. л-ры (Мінск, люты 1948). Выступіў на пленуме праўлення Саюза сав. пісьменнікаў БССР (Масква, жн. 1942). Адкрываў Дэкаду бел.сав. л-ры ў Маскве (25.1.1949). У лістах да іх аўтараў падрабязна прааналізаваў п’есу В.Вольскага «Несцерка», раманы І.Мележа «Мінскі напрамак», М.Паслядовіча «Святло над Ліпскам», П.Пестрака «Сустрэнемся на барыкадах» (усе 1955). На бел. мову творы Ф. перакладалі Ц.Гартны, М.Гарэцкі, М.Лужанін, М.Хведаровіч, А.Звонак і інш. Інсцэніроўка рамана «Маладая гвардыя» паст.Бел. т-рам імя Я.Купалы (1947), Бел.рэсп. т-рам юнага гледача (1975), аднайм. опера Мейтуса паст.Дзярж. т-рам оперы і балета (1954).
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—7. М., 1969—71;
Бел.пер. — Супраць плыні. Мн., 1930;
Апошні з удэге. Мн., 1932;
Разгром. 2 выд.Мн., 1936;
Маладая гвардыя. Мн., 1953.
Літ.:
Боборыкин В.Г. Александр Фадеев: Лит. портрет. М., 1968;
Озеров В.М. Александр Фадеев: Творческий путь. 3 изд. М., 1970;
Бушмин А.С. Александр Фадеев: Черты творч. индивидуальности. Л., 1971;
Мележ І. Шчаслівы дар лёсу // Мележ І. Жыццёвыя клопаты. Мн., 1975;
Новікаў І. З жыцця і для жыцця // Полымя. 1981. № 12;
Чыгрынаў І. Пераемнасць гуманістычных традыцый // Чыгрынаў І. Новае ў жыцці, новае ў літаратуры. Мн., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАШЫ́ЗМ (італьян. fascismo ад лац. fascio пучок, звязка, аб’яднанне),
1) палітычная плынь праваэкстрэмісцкага характару і адпаведны ёй таталітарны рэжым.
2) Ідэалогія, заснаваная на ваяўнічым антыдэмакратызме і нацыяналізме, кульце расавай перавагі. Першыя фаш. арг-цыі ў форме дружын б. франтавікоў (fasci di combattimento) з’явіліся ў Італіі ў 1919. У 1921 створана нац.фаш. партыя, а ў 1922 уладу ў Італіі захапіў фаш. рэжым на чале з Б.Мусаліні (гл.Паход на Рым 1922). У Германіі станаўленне Ф. звязана з дзейнасцю нацыянал-сацыялісцкай партыі, правадыром (фюрэрам) якой у 1921 стаў А.Гітлер, і якая ў 1933 прывяла апошняга да ўлады (гл.Нацызм). У 1920—30-я г.фаш. рэжым усталяваўся таксама ў Балгарыі, Партугаліі, Венгрыі, Румыніі, Славакіі і інш. краінах. Узнікненне і пашырэнне Ф. было абумоўлена шэрагам прычын: нязгодай з вынікамі Версальскага мірнага дагавора 1919, бояззю распаўсюджання сацыялізму, пагаршэннем сац.-эканам. становішча ва ўмовах крызісу 1920—30-х г. і інш. Напад фаш. Германіі на Польшчу ў вер. 1939 паклаў пачатак другой сусветнай вайне 1939—45, у якой загінула каля 62 млн.чал., у т. л. больш за 2,5 млн. жыхароў Беларусі.
Найб. характэрныя рысы фаш.паліт. рэжыму: адмаўленне ад дэмакр. сістэмы як формы дзярж. ладу на карысць дыктатуры; татальны масавы тэрор, шавінізм і ксенафобія; сцвярджэнне асаблівай місіі адпаведнага («выбранага») народа і апраўданне выкарыстання ім сілы для вырашэння сваіх геапаліт. інтарэсаў; насаджэнне культу пэўнага харызматычнага лідэра. Усталяванне фаш. рэжыму суправаджаецца ліквідацыяй дэмакр.сац. ін-таў, забаронай дзейнасці інш.паліт. партый і рухаў. Для Ф. характэрна наяўнасць значнай сац. базы, для пашырэння якой выкарыстоўваюцца многія сацыяліст. лозунгі: ліквідацыя існуючых класавых адрозненняў і беспрацоўя; абяцанне годнай аплаты працы; стварэнне сеткі даступных спарт.-рэкрэацыйных устаноў і г.д.
Ідэалаг., сац. і паліт. платформа Ф. знайшла сваё канцэнтраванае ўвасабленне ў праграмных кнігах Гітлера «Мая барацьба» (т. 1—2, 1925—26) і Мусаліні «Дактрына фашызму» (1932). Прэтэндуючы на гіст. абгрунтаванне сваіх поглядаў, ідэолагі Ф. імкнуцца абапірацца на вучэнні і тэорыі мінулага: «моцнай улады» Н.Макіявелі, «грамадства-дзяржавы» Т.Гобса, «няроўнасці чалавечых рас» і «нардызму» Ж.А.Габіно, «Звышчалавека» Ф.Ніцшэ, тэорыю эліт В.Парэта, ідэі Г.Гегеля, О.Шпенглера і інш. Прычым з іх тэарэт. спадчыны Ф. адбірае толькі тое, што адпавядае яго мэтам і прыдатнае для ўздзеяння на масавую свядомасць. Таму ідэалогія Ф. не ўяўляе сабою цэласнай светапогляднай сістэмы, яна эклектычна спалучае розныя элементы сацыял-дарвінізму, этнацэнтрызму, элітарызму, расізму, антысемітызму, антыкамунізму. Ва ўмовах слабасці або адсутнасці дэмакр. ін-таў і механізмаў улады захоўваецца магчымасць узнікнення разнастайных рухаў фаш. тыпу і пераўтварэння Ф. ў сур’ёзную пагрозу для сучаснага грамадства. Гл. таксама Неафашызм.
Літ.:
Тольятти П. Лекции о фашизме: Пер. с итал. М., 1974;
Ширер У. Взлет и падение Третьего рейха: Пер. с англ.М., 1991;
Энциклопедия Третьего рейха. М., 1996;
Zmierczak M. Spory o istotę faszyzmu: Dzieje i krytyka. Poznań, 1988;
Steinweis A. Art, ideology and economics in Nazi Germany. Chapel Hill, 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫГУ́НАЧНЫ ТРА́НСПАРТ,
від транспарту для перавозкі грузаў і пасажыраў па рэйкавых пуцях у вагонах з дапамогай мех. цягі (паравозы, цеплавозы, электравозы, матавозы і інш.). Асн. перавагі ў параўнанні з інш. відамі транспарту: універсальнасць (можа перавозіць разнастайныя сыпкія, вадкія, газападобныя і інш. грузы), вял. грузападымальнасць, правазная здольнасць, надзейнасць (мала залежыць ад умоў надвор’я). Сабекошт перавозкі грузаў на Ч.т. адзін з самых нізкіх. Першая ў свеце чыгунка агульнага карыстання з паравой цягай Стоктан—Дарлінгтан пабудавана ў Вялікабрытаніі ў 1825. У 1995 даўж.чыг. шляхоў у свеце склала 1180 тыс.км, з іх электрыфікавана 200 тыс.км. Найб. развіты Ч.т. у ЗША, Расіі, Кітаі, Індыі, Украіне, Францыі, Германіі, Польшчы, Вялікабрытаніі, Бразіліі.
Першая на Беларусі чыг. лінія Гродна—Парэчча даўж. каля 30 км пачала дзейнічаць у снеж. 1862 як частка Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі. Найб. значэнне для развіцця Беларускай чыгункі мела здадзеная ў эксплуатацыю ў ліст. 1871 чыг. магістраль Смаленск—Мінск—Брэст. У 2-й пал. 19 ст. праз тэр. Беларусі прайшлі Рыга-Арлоўская чыгунка, Лібава-Роменская чыгунка, Палескія чыгункі і інш. Напярэдадні 1-й сусв. вайны працягласць чыгунак на Беларусі склала 3,8 тыс.км (прыкладна 70% яе сучаснай сеткі). У 1920—30-я г. пабудаваны чыг. Унеча—Крычаў—Орша—Лепель, Крычаў—Магілёў—Асіповічы—Слуцк—Баранавічы і інш. Зараз тэр. Беларусі перасякаюць 4 шыротныя і 4 мерыдыянальныя чыг. лініі. Важнейшая шыротная магістраль — двухпутная электрыфікаваная чыг. Брэст—Орша (найб. тэхнічна абсталяваная чыгунка Беларусі). На асобных яе участках скорасць грузавых паяздоў дасягае 100 км/гадз, пасажырскіх — да 140 км/гадз. З 1960-х г. пачалася электрыфікацыя чыгунак Беларусі. У 1966 на электрацягу пераведзены ўчастак Мінск—Маладзечна, у 1973 — Мінск—Асіповічы, у 1974 — Мінск—Барысаў, у 1975 — Мінск—Стоўбцы. На 1.1.2000 даўж. электрыфікаваных чыг. пуцей на Беларусі складае 894 км (16% іх агульнай даўжыні). Беларусь мае даволі густую сетку чыгунак (27 км на 1000 км²), саступае па гэтым паказчыку ў СНД толькі Украіне, Малдове і Арменіі. На долю Ч.т. ў 2001 прыпадала 74,3% усяго грузаабароту і 53% пасажыраабароту ўсіх відаў транспарту Беларусі. Аб развіцці Ч.т. на Беларусі гл.табл. 1.
Сярод грузаў, якія перавозяцца Ч.т. Беларусі, нафта і нафтапрадукты складаюць 27,3% ад усіх перавезеных грузаў, будматэрыялы — 26,3%, хім. ўгнаенні — 18,7%, лесаматэрыялы — 5,3%, цэмент — 2,9%, чорныя металы — 2,8%, інш. грузы — 13,9%. Транзіт міжнар. грузаў праз Беларусь у 2001 склаў 26,6 млн.Гл. таксама Беларуская чыгунка.
П.І.Рогач.
Табліца 1 Асноўныя паказчыкі развіцця чыгуначнага транспарту Беларусі
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫГУ́НКА,
комплекснае прадпрыемства чыгуначнага транспарту, якое забяспечвае перавозку пасажыраў і грузаў паяздамі па чыгуначным пуці; у вузкім сэнсе — рэйкавая дарога для руху паяздоў. Адрозніваюць Ч. магістральныя (агульнага карыстання), прамысловага транспарту (пад’язныя пуці прадпрыемстваў, лесавозныя, руднічныя, заводскія і інш.), гарадскія наземныя (трамвай) і падземныя (метрапалітэн); шырокакалейныя (у краінах СНД 1520 мм, за мяжой пераважна 1435 мм, у асобных краінах 1676 мм) і вузкакалейныя (1000, 914, 891, 750 мм і інш.). Рухомы састаў Ч. складаецца з лакаматываў і вагонаў; на сучасных чыгунках выкарыстоўваецца пераважна цеплавозная і эл. цяга, часам (пераважна на прамысл. транспарце) маторная цяга (цеплавозы, электравозы, газатурбавозы, дызель-паязды, матавозы).
Правобразам Ч. былі рэйкавыя (драўляныя, каменныя) каляіны, па якіх у старажытнасці перамяшчалі цяжкія грузы. З 15 ст. на рудніках Англіі і Ірландыі, а пазней у Францыі і Расіі выкарыстоўваліся дарогі з чыгуннымі рэйкамі, з коннай і канатнай цягай. Першая Ч. з паравой цягай (ад паравоза) пабудавана ў 1825 Дж.Стэфенсанам у Англіі (Дарлінгтан—Стоктан, працягласць 21 км); у Расіі ў 1837 (С.-Пецярбург—Царскае Сяло, 27 км). У 1851 закончана буд-ва 2-калейнай магістралі Пецярбург—Масква. Праз тэр. Беларусі ў 2-й пал. 19 ст. пракладзены ўчасткі: у 1862 Парэчча—Гродна (30 км) і далей да сучаснай мяжы з Польшчай (якч.Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі), у 1866—69 Завольша—Віцебск—Полацк—Бігосава (уваходзіў у склад Рыга-Арлоўскай чыгункі). Пачаткам развіцця Беларускай чыгункі лічыцца 1871, калі была пабудавана магістраль Смаленск—Мінск—Брэст. У 1891—1904 праведзена Ч. ад Чэлябінска да Уладзівастока. У канцы 19 ст. пачалі фарміравацца чыгуначныя вузлы, стварацца горкі сартавальныя. Электрыфікацыя Ч. пачалася ў 1926.
Укладка чыг. пуці робіцца пуцеўкладчыкамі, рамонт і абслугоўванне — пуцявымі машынамі. Чыг. гаспадарка складаецца з лінейных падраздзяленняў — аддзяленняў, дыстанцый, дэпо, чыгуначных станцый і інш. Галіновыя службы Ч.: служба руху, пасажырская, грузавая, лакаматыўнай гаспадаркі, сігналізацыі і сувязі, энергагаспадаркі і інш.Асн.тэхн. сродкі Ч.: чыг. пуць (2 чыг.каляіны з чыг.рэек, земляное палатно, чыгуначныя масты, тунэлі і інш.), рухомы састаў, цягавыя падстанцыі, кантактавыя сеткі, чыгуначная сігналізацыя і сувязь, чыгуначная аўтаматыка і тэлемеханіка) (у т. л.аўтаблакіроўка, аўтадыспетчар, аўтастоп, аўтасчэпка), збудаванні і ўстройствы для тэхн. агляду і рамонту рухомага саставу, фарміравання паяздоў, збудаванні і абсталяванне для абслугоўвання пасажыраў, грузавых, паштовых і багажных аперацый (чыгуначныя вакзалы, платформы, майстэрні, склады). Скорасць руху паяздоў на звычайных магістральных лініях 60 км/гадз, на скарасных участках 120—160 км/гадз, на высокаскарасных 200 км/гадз і больш.
Літ.:
Железные дороги. М., 1981;
Железная дорога Беларуси: История и современность. Мн., 2001.
І.І.Леановіч.
Чыгунка: 1 — таварны паравоз серыі В Маскоўска-Брэсцкай чыгункі (пабудаваны Каломенскім заводам у 1871—72); 2 — чыгуначны вакзал станцыі Мінск-Віленскі, 1891; 3 — грузавы двухсекцыйны цеплавоз ТЭЗ; 4 — аўтаматрыса АС1А; 5 — пасажырскі электравоз пераменнага току ЧС-4Т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РЫКАЎ,
горад, цэнтр Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл., на р. Сож, ва скрыжаванні аўтадарог Магілёў—Касцюковічы і Бабруйск—Крычаў. За 77 км ад Магілёва, 32 км ад чыг. ст. Крычаў. 8,6 тыс.ж. (2002). Прадпрыемствы харч., буд. матэрыялаў, лесанарыхтоўчай прам-сці. Чэрыкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — будынкі бальніцы (19—20 ст.). Помнік прыроды — Чэрыкаў.
У пісьмовых крыніцах вядомы з 16 ст.як цэнтр воласці Магілёўскай эканоміі ВКЛ. Да 17 ст. вёска Магілёўскага староства, з 1604 горад. З 1641 мястэчка з магдэбургскім правам, меў герб; у блакітным полі сярэбраны мур з 3 вежамі, у цэнтральнай — брама з рыцарам, узброеным дзідай. У 1649 у Ч. каля 2 тыс.ж. У антыфеадальную вайну 1648—51 у пач.кастр. 1648 казакі пад камандаваннем Крывашапкі запялі Ч., адкуль рабілі наезды на шляхецкія маёнткі Мсціслаўскага ваяв. Казакоў у Ч. разбіў атрад полацкіх шляхціцаў на чале з кн. Лукомскім. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 Ч. спустошаны; хутка адноўлены, з 1678 зноў меў статус горада, цэнтр павета Мсціслаўскага ваяв. У Паўночную вайну 1700—21 пацярпеў (1708) ад шведскіх войск. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Ч. у складзе Рас. імперыі, з 1773 цэнтр Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губ., у 1796—1802 у складзе Беларускай губ. У 1781 атрымаў герб: на чырв. полі «Пагоня». У 1787 у горадзе больш за 3 тыс.ж., 300 дамоў, школа, 2 царквы. У 1789 адкрыта 2-класнае нар. вучылішча. У канцы 18 ст. праз Ч. пракладзены тракт Магілёў—Чавусы—Крычаў—Мсціслаў, у 19 ст. — Маскоўска-Варшаўская шаша. У горадзе адбываліся конскія кірмашы, на Сажы былі 3 прыстані. У сярэдзіне 19 ст. працаваў цукр.з-д (больш за 200 рабочых). У час паўстання 1863—64 Я.В.Жукоўскі сфарміраваў тут паўстанцкі атрад, які пазней злучыўся з Горацкім атрадам Л.М.Звяждоўскага. У 1897 у Ч. 5,2 тыс.ж., пенькатрапальнае прадпрыемства (16 рабочых), 3-класнае гар. вучылішча (1902). У 1904 былі 23 дробныя прадпрыемствы (73 рабочыя), 162 рамеснікі, бальніца на 20 ложкаў. У 1919—23 цэнтр павета, у 1923—24 у Калінінскім пав. Гомельскай губ. РСФСР. З 17.7.1924 цэнтр Чэрыкаўскага раёна ў складзе БССР, у Калінінскай (з 1924), Магілёўскай (1927—30) акругах, з 1938 у Магілёўскай вобл. У 1939 — 6,4 тыс.ж., вет. тэхнікум. У Вял.Айч. вайну у горадзе быў створаны батальён нар. апалчэння. З 17.7.1941 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў Ч. і раёне 1118 чал. З 1942 тут дзейнічала падп. антыфаш. арг-цыя (кіраўнік І.П.Дзенісенка). Вызвалены 1.10.1943 воінамі 50-й арміі Бранскага фронту ў ходзе Бранскай аперацыі 1943. У вызваленні горада прымалі ўдзел партызаны 710-га і 15-га атрадаў, частка сіл партыз. палка «Трынаццаць». У 1959—62, 1965—66 Ч. у Крычаўскім, у 1962—65 у Краснапольскім р-нах. У 1970—5,4 тыс. ж.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́РКАЎШЧЫНСКІ РАЁН Размешчаны на З Віцебскай вобл. Утвораны 15.1.1940, скасаваны 17.4.1962, адноўлены 30.7.1966. Пл. 1,1 тыс.км². Нас. 22,2 тыс.чал. (2003), гарадскога 33,8%. Сярэдняя шчыльн. 20 чал. на 1 км². Цэнтр — г.п.Шаркаўшчына. Раён уключае 272 сельскія нас. пункты, 8 сельсаветаў: Більдзюжскі, Валожынскі, Германавіцкі, Ёдскі, Лужкоўскі, Радзюкоўскі, Ручайскі, Станіславоўскі.
Тэр. раёна ў межах Дзісенскай нізіны. Паверхня плоскаўвагнутая, значная ч. забалочаная, участкамі вылучаюцца марэнныя ўзгоркі; 80% яе ніжэй за 140 м, 20% на выш. 140—160 м. Найвыш. пункт 172 м (на Пнв. Гарбачэнкі). Карысныя выкапні: торф, гліны і суглінкі, пяскі і пясчана-жвіровы матэрыял. Сярэдняя т-растудз. -7 °C, ліп. 17,8 °C. Ападкаў 564 мм за год. Вегетац. перыяд 185 сут. Найб.р. Дзісна з прытокамі Янка, Маціца, Бярэжа, Бярозаўка, Паловіца, Мнюта. Найб. азёры: Ілава, Карцэя і Княж. Глебы с.-г. угоддзяў пераважна дзярнова-падзолістыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя (93,9%). Пад лесам 23,7% плошчы. Пераважаюць хваёвыя, яловыя, бярозавыя, асінавыя і чорнаальховыя лясы; трапляюцца шэраальховыя, дубовыя, ясянёвыя і інш. Штучныя насаджэнні (каля 7%) пераважна хваёвыя. Найб. лясныя масівы на Пн і ПдЗ, вылучаюцца масівы Асвята, Ілава, Журавоўшчына. Пад балотамі 6,5% тэр.Найб. балотныя масівы Даўбенішкі, Лясное. На тэр. раёна заказнікі: рэсп. значэння — гідралагічны Ельня (частка), біял.Забалацце (частка); мясц. значэння — гідралагічны Стрэчна (частка). Помнікі прыроды мясц. значэння: паркі — «Ганова» ў в. Варонка, «Гарадзец» у в. Дзіўнае, «Юзафова» ў в. Юзафова, «Падоршчына» ў в. Падоршчына, геал. — гара Фядотава (в. Красная), града Зянкевіча (в. Парэчча), даліны — Быстрыцкая (в. Мельніца) і Местачковая (в. Лужкі); валуны — Вял. камень (в. Жукі-Ложныя, Лапунова) і Дубоўкаўскі (в. Дубоўка).
Агульная пл.с.-г. угоддзяў каля 71 тыс.га, з іх асушаных 36,6 тыс.га. На 1.1.2003 у раёне 18 калгасаў, 4 саўгасы, 35 фермерскіх гаспадарак. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, вырошчванні збожжавых і кармавых культур, лёну, бульбы. Прадпрыемствы прам-сці: харч. (мясныя, мяса-расл., агароднінныя кансервы, сокі, віно), буд. матэрыялаў (цэгла, сталярныя вырабы), каап. (хлебабулачныя, макаронныя, кандытарскія, абараначныя вырабы, швейная прадукцыя), каап.-нарыхтоўчай (мясныя і каўбасныя вырабы). Па тэр. раёна праходзяць: чыгунка Крулеўшчызна—Друя і аўтадарогі з Шаркаўшчыны на Браслаў, Міёры, Глыбокае, Дзісну. У раёне 9 сярэдніх, 15 базавых, 9 пач. школ, 11 дзіцячых садкоў, 24 клубы, 28 б-к, 3 бальніцы, паліклініка, амбулаторыя, 19 фельч.-ак. пунктаў. Музеі: імя Язэпа Драздовіча ў в. Германавічы і імя І.П.Сікоры ў в. Алашкі. Помнікі архітэктуры: царква (пач. 20 ст.) у в. Варонка; Благавешчанскі касцёл (1787), царква (пач. 20 ст.) і сядзіба (канец 18 ст.) у в. Германавічы; сядзіба (18—19 ст.) і капліца (канец 18 ст.) у в. Дзіўная; вадзяны млын (19—пач. 20 ст.), Міхайлаўскі касцёл (1744—56, часткова перабудаваны ў 1843) і царква Раства Багародзіцы (1794) у в. Лужкі, Ільінская царква (пабудавана ў 1825 як касцёл, з 2-й пал. 19 ст. царква) у в. Шкунцікі. Выдаецца газ. «Кліч Радзімы».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУМІ́ЛІНСКІ РАЁН.
Размешчаны ў цэнтр. частцы Віцебскай вобл. Утвораны 17.7.1924 як Сіроцінскі р-н, перайменаваны ў Ш.р. 23.11.1961 (скасаваны 25.12.1962, адноўлены 30.7.1966), у сучасных межах з 2.8.1966. Пл. 1,7 тыс.км², Нас. 24, 5 тыс.чал. (2003), гарадскога 44,5%. Сярэдняя шчыльн. 14 чал. на 1 км². Цэнтр — г.п.Шуміліна. Раён уключае г.п.Обаль, 262 сельскія нас. пункты, 9 сельсаветаў: Дабейскі, Каўлякоўскі, Лаўжанскі, Мікалаеўскі, Мішневіцкі, Обальскі, Светласельскі, Сіроцінскі, Язвінскі.
Тэр. раёна пераважна ў межах Полацкай нізіны, усх. і паўд.-ўсх. часткі ў межах Гарадоцкага ўзвышша. Паверхня пераважна раўнінная, 85% яе на выш. 130—150 м, 13% на выш. 150—170 м. Найвыш. пункт 177 м (за 2 км на Пн ад в. Лескавічы). Агульны нахіл паверхні з У на 3. Карысныя выкапні: торф, гліны і суглінкі, пяскі, пясчана-жвіровы матэрыял. Сярэдняя т-растудз. -7,6 °C, ліп. 17,9 °C. Ападкаў 620 мм за год. Вегетац. перыяд 184 сут. Найб.р.Зах. Дзвіна з прытокамі Обаль (з Усысай і Чарняўкай) і Сечна. Найб. азёры: Будавесць, Дабееўскае, Мошня, Лескавічы, Сосна, Расалай, Мошна, Заронава (на мяжы з Віцебскім р-нам). Глебы с.-г. угоддзяў дзярнова-падзолістыя забалочаныя (79%), дзярнова-падзолістыя (14,1%) і інш. Пад лесам 47,8% тэр. Пераважаюць хваёвыя, бярозавыя, яловыя, шэра- і чорнаальховыя, асінавыя лясы; трапляюцца дубовыя, кляновыя, ясянёвыя; штучныя насаджэнні (каля 3%) пераважна хваёвыя. Пад балотамі 10,2% плошчы. Найб. балотныя масівы: Обаль-2, Дабееўскі Мох, Обаль-1, Ямішча, Чарніцкае балота, Чорны Мох. На тэр. раёна заказнікі рэсп. значэння: ландшафтны Казьянскі (частка), гідралагічны Сосна. Ахоўны тарфянік Малахаў Мох Помнікі прыроды рэсп. значэння: валун «Вялікі камень» у в. Горкі і валуны ў вёсках Гараватка і Шавекі.
Агульная пл.с.-г. угоддзяў 58,7 тыс.га, з іх асушаных 24,5 тыс.га. На 1.1.2003 у раёне 12 калгасаў, 5 калект. унітарных с.-г. прадпрыемстваў, племптушкарэпрадуктар, 24 фермерскія гаспадаркі. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, вырошчванні збожжавых і кармавых культур, лёну, бульбы. Прадпрыемствы прам-сці: харч. (сыры, масла, цэльнамалочныя прадукты і інш.), каап. (хлебабулачныя вырабы), буд. матэрыялаў (цэгла), першаснай апрацоўкі лёну (ільновалакно); лясгас. Па тэр. раёна праходзяць чыгунка Віцебск—Полацк, аўтадарогі Віцебск—Полацк, Гарадок—Лепель. У раёне 13 сярэдніх, у т. л. 3 школы-сады; 6 базавых, у т. л. 2 школы-сады; 5 пач. школ, у т. л. 3 школы-сады; школа-інтэрнат, 16 дашкольных устаноў, 24 клубныя ўстановы, 28 б-к, 4 бальніцы, амбулаторыя, 16 фельч.-ак. пунктаў. Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей. Помнікі архітэктуры: цэрквы — Сергіеўская (канец 19 — пач. 20 ст.) у в. Лескавічы, Успенская (канец 19 ст.) у в. Пабеда. Выдаецца газ. «Герой працы».
Літ.:
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Віцебская вобл.Мн., 1985;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРО́ННЫХ ВЫЛІЧА́ЛЬНЫХ МАШЫ́Н НДІМіністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь,
навукова-даследчае рэсп. унітарнае прадпрыемства. Засн. ў 1958 на базе Мінскага праектнага бюро, створанага на аснове СКБ Мінскага з-да ЭВМ; у 1969 пераўтвораны ў Мінскі філіял Н.-д. цэнтра ЭВТ (Масква), з 1972 сучасная назва. У структуру ін-та ўваходзяць аддзяленні: навук.-тэхн. ЭВМ, ПЭВМ і выліч. комплексаў; н.-д. матэматычнае; н.-д. электроннае; інж.навук.-вытв.; навук.-вытв. мікраэлектронікі; а таксама цэнтр камп’ютэрнай бяспекі і сертыфікацыі сродкаў вылічальнай тэхнікі (СВТ); цэнтр стандартызацыі і менеджменту якасці; доследная вытв-сць.
Асн. кірункі навук. даследаванняў і дзейнасці: стварэнне сучасных ЭВМ, у т. л. суперЭВМ з кластэрнай арганізацыяй, ЭВМ універсальных шырокага выкарыстання, ахаваных, персанальных і інш., вылічальных комплексаў і ўстройстваў спец. прызначэння, мікраэлектронных устройстваў, сістэмных і прыкладных праграмных сродкаў, прыкладных сістэм апрацоўкі даных, сістэм кантролю доступу і шматузроўневай аховы аб’ектаў; распрацоўка метадаў і сродкаў аховы інфармацыі; удасканаленне метадаў і сістэм праектавання і кіравання стварэннем СВТ. Вынікам н.-д. і доследна-канструктарскіх работ стала стварэнне і ўкараненне ў вытв-сць: шэрагу ЭВМ серыі «Мінск» («Мінск-1», «Мінск-2», ... «Мінск-32»), у 1960—75 выраблена больш за 4 тыс.ЭВМ; больш за 10 мадэлей адзінай сістэмы і комплексаў на іх базе (ЕС-1020, ЕС-1021, ЕС-1130 і інш.), у 1971—84 — больш за 9 тыс. машын і комплексаў, або 70% камп’ютэрнага парка СССР; шэрагу персанальных ЭВМ (ЕС 1840, ЕС 1841 ... ВМ 2002 і інш.), з 1984 больш як 30 мадэлей забяспечвалі поўную праграмную сумяшчальнасць з персанальнымі камп’ютэрамі лініі Intel і былі найб. масавымі ў СССР (да 1991 выраблена 150 тыс. машын). Яны падрыхтавалі аснову для шырокага і хуткага авалодання сучаснымі СВТ карыстальнікамі розных прафес. груп. Створаны: знешнія ўстройствы і сістэмы, устройствы тэхн. дыягностыкі, камп’ютэрныя сістэмныя і партатыўныя касавыя апараты і інш. За апошняе дзесяцігоддзе ў ін-це распрацаваны: ахаваныя СВТ для апрацоўкі сакрэтнай інфармацыі для выкарыстання ў дзярж. установах і арг-цыях, ва ўзбр. сілах і сілавых ведамствах; ЭВМ рознага базіравання (стацыянарныя, аўтамаб., пераносныя); універсальныя ЭВМЕС 1230 і інш.; тры пакаленні ўстройстваў пасаж. аўтаматыкі для Мінскага метрапалітэна; першы рад суперкамп’ютэраў у адпаведнасці з рас.-бел. праграмай «СКІФ»; аўтаматызаваная сістэма пагранічнага кантролю АСПК-Дазор і інш.
У ін-це працуюць (працавалі) Ю.Р.Бастанджан (гл. Дадатак), Э.В.Кавалевіч, Г.П.Лапато, М.А.Мальцаў, В.У.Пржыялкоўскі, А.Я.Пыхцін, В.Я.Пыхцін, Г.Дз.Смірноў, Г.К.Сталяроў, М.Ф.Чалайдзюк, Л.Т.Чупрыгіна, Л.І.Шунякоў і інш. Выдадзены творы ў галіне ЭВМ, праграмных сістэм і сістэм апрацоўкі інфармацыі: «Электронная вылічальная машына «Мінск-32» (1972), «Арыфметычныя і лагічныя асновы лічбавых аўтаматаў» (2-е выд. 1980), «Лагічнае праектаванне ВІС» (1984), «МікраЭВМ. Кн. 5. Персанальныя ЭВМ» (1988), «Паралельная апрацоўка інфармацыі. Т. 4» (1988), «Фартран 77 для ПЭВМ АС» (1991) і інш. На камп’ютэрных сайтах размешчаны 2 гіст. даведкі пра ін-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯН III САБЕ́СКІ (17.8.1629, замак Алеска, цяпер Львоўская вобл., Украіна — 17.6.1696),
кароль польскі і вял. князь ВКЛ [1674—96]. Паходзіў са стараж. шляхецкага роду герба «Яніна». Вучыўся ў Кракаўскай акадэміі, падарожнічаў па Еўропе. Удзельнічаў у вайне супраць казакоў Б.Хмяльніцкага. З 1653 палкоўнік, ваяваў супраць шведаў у Паўночнай вайне 1655—60, супраць рас. ваявод і казакоў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. Некалькі разоў выбіраўся паслом на соймы. Быў прыхільнікам караля Яна II Казіміра Вазы. У 1665 маршалак вял. каронны, з 1666 гетман польны каронны. Вызначыўся ў бітве пад Падгайцамі на З Украіны (6.10.1667), дзе з 3-тысячным войскам разбіў 30-тысячнае казацка-тат. войска гетмана Правабярэжнай Украіны П.Д.Дарашэнкі. З 1668 вял. гетман каронны. У 1671 і 1672 нанёс новыя паражэнні крымскім татарам. Праславіўся перамогай над туркамі і татарамі ў Хацінскай бітве 1673. 16.5.1674 на сойме абраны каралём польскім і вял. князем ВКЛ. Супраць яго кандыдатуры выступала кіруючая прааўстр. групоўка магнатаў ВКЛ на чале з Пацамі, аднак яго падтрымалі групоўкі Радзівілаў і Сапегаў. Доўгі час Я. III С. змагаўся з апазіцыяй, якую падтрымлівалі аўстр. Габсбургі. На вышэйшыя пасады ў ВКЛ ён пачаў вылучаць прадстаўнікоў сям’і Сапегаў, абапіраўся таксама на Радзівілаў (яго сястра Кацярына была замужам за М.К.Радзівілам). У 1674 і 1675 нанёс новыя паражэнні тур. і тат. войскам на Украіне. Намагаўся заключыць трывалы мір з Турцыяй і палепшыць адносіны з Расіяй, заключыць саюз з Францыяй і Швецыяй супраць Брандэнбургска-Прускай дзяржавы і Аўстрыі, далучыць да Польшчы Прускае герцагства з Кёнігсбергам. У 1683 ён падпісаў трактат аб дружбе з Аўстрыяй і, калі ў 1683 тур. армія аблажыла Вену, з 27-тысячным войскам Рэчы Паспалітай падышоў да горада і ўзначаліў агульнае войска імператара і герм. князёў (разам 70 тыс.чал.). 12.9.1683 адбылася ген. бітва, у якой удзельнічалі і войскі ВКЛ — цяжкая конніца маршалка надворнага Ю.Б.Слушкі і брыгада кашталяна віленскага Э.Дэнгафа. Бітва пад Венай скончылася разгромам тур. войска. Хоць вайна працягвалася да 1699, для Рэчы Паспалітай тур. пагроза была знята. Польшча вярнула сабе Падолію і крэпасць Камянец. У 1684 утварыўся антытур. саюз, у які ўвайшлі Рэч Паспалітая, Аўстрыя, рымскі папа і Венецыя. Каб далучыць да яго Расію, у Маскву было накіравана пасольства на чале з ваяводам пазнанскім К.Гжымултоўскім, якое заключыла «Вечны мір» 1686. У астатнія гады панавання Я. III С. змагаўся з апазіцыяй, у складзе якой былі прадстаўнікі і прааўстр. і прафранц. груповак; абвастрыліся адносіны паміж каралём і Сапегамі. Караля і яго план усталявання спадчыннай манархіі падтрымалі толькі прыдворныя групоўкі і сярэдняя шляхта. Я. III С. ўвайшоў у гісторыю як выдатны палкаводзец, мецэнат, апякун навукі і мастацтва ў Рэчы Паспалітай.
Літ.:
Sadzewicz M. Jan III Sobieski, 1629—1696. Warszawa, 1972;
Płocha J. Król Sobieski i jego epoka. Warszawa, 1986;
Wójcik Z. Jan Sobieski, 1629—1696. 2 wyd. Warszawa, 1994.