АПАНАСО́ВІЧ Уладзімір Уладзіміравіч (н. 6.11.1951, в. Стахава Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне інфарматыкі і сістэмнага аналізу. Д-рфіз.-матэм.н. (1991), праф. (1993). Скончыў БДУ (1973), дзе і працуе (з 1994 заг. кафедры), адначасова з 1996 дэкан Міжнар. вышэйшай школы бізнесу і менеджменту тэхналогій. Навук. працы па пытаннях мадэліравання складаных працэсаў і сістэм, метадах і сродках аналізу і стат. апрацоўкі даных. Распрацаваў дыскрэтна-падзейны падыход да пабудовы дынамічных мадэлей стахастычных працэсаў і сістэм. Стварыў алгарытмы і праграмныя сродкі мадэліравання і аналізу выпадковых працэсаў у складаных фіз. і біял. сістэмах.
Тв.:
Цифровое моделирование стохастических систем. Мн., 1986 (разам з А.М.Ціханенкам);
Статистический анализ случайных потоков в физическом эксперименте. Мн., 1988 (разам з А.А.Калядой, А.Ф.Чарняўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДАНО́ВІЧ Павел Мікалаевіч (н. 1.1.1950, в. Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне трыбатэхнікі. Д-ртэхн.н. (1994), праф. (1997). Скончыў Гомельскі ун-т (1970). З 1972 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац.АН Беларусі (з 1995 заг. аддзела). Навук. працы па механіцы і цеплавой дынаміцы фрыкцыйных кантактаў, даследаванні заканамернасцей зношвання цвёрдых цел, стварэнні новых матэрыялаў трыбатэхн. прызначэння. Эксперыментальна даследаваў змяненні імпульсных тэмпературных палёў на фрыкцыйным кантакце металаў і палімераў; прапанаваў канцэпцыю тэрмамех. зношвання цел пры трэнні.
Тв.:
Деформация и износ полимеров при трении. Мн., 1985 (разам з П.В.Сысоевым, А.Дз.Лізаравым);
Износостойкие композиты на основе реактопластов. Мн., 1987 (у сааўт.);
Трение и износ в машинах. Мн., 1999 (разам з В.Я.Прушаком).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІМКО́Ў Васіль Ціханавіч (н. 18.5.1938, хутар Зацішча Круглянскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне гідратэхнікі. Д-ртэхн.н. (1997). Скончыў БСГА (1962). З 1962 у Бел.НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі (у 1983—92 заг. лабараторыі). З 1998 у Бел.НДІ меліярацыі і лугаводства (заг. лабараторыі), з 2002 праф.Бел.нац.тэхн. ун-та. Навук. працы па тэхналогіі буд-ва і эксплуатацыі асушальных дрэнажных сістэм. Распрацаваў шэраг канструкцый меліярацыйных воднагасп. устройстваў (дрэнажных труб, фільтраў буравых свідравін і інш.), метады іх выпрабаванняў, а таксама адпаведныя нарматыўныя дакументы.
Тв.:
Зависимость осушительного действия дренажа от конструкции дренажных труб // Мелиорация переувлажненных земель. Мн., 1974;
Методические указания по расчетам дренажа из новых материалов Мн., 1975 (разам з А.І.Мурашкам, Я.Р.Сапожнікавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРО́МЕР (Kroemer) Герберт (н. 25.8.1928, г. Веймар, Германія),
нямецкі і амерыканскі фізік. Замежны чл.Нац.інж. акадэміі ЗША (1997), Нац.АН ЗША (2003). Скончыў Гётынгенскі ун-т (1952). З 1952 у н.-д. установах і фірмах Германіі і ЗША. З 1968 праф. ун-та штата Каларада ў г. Боўлдэр, з 1976 Каліфарнійскага ун-та ў г. Санта-Барбара. Навук. працы па фізіцы паўправаднікоў. Абгрунтаваў магчымасць стварэння біпалярнага транзістара на гетэрапераходах і паказаў перспектыўнасць выкарыстання паўправадніковых гетэраструктур у мікраэлектроніцы (1957). Прапанаваў канструкцыю паўправадніковага інжэкцыйнага лазера на падвойнай гетэраструктуры (1963, незалежна ад Ж.Л.Алфёрава). Нобелеўская прэмія 2000 (з Алфёравым, Дж.Кілбі; гл. Дадатак). Яго імем названа малая планета.
Тв.:
Рус.пер. — Квазиэлектрическое поле и разрывы зон. Обучение электронов новым фокусам // Успехи физ. наук. 2002. Т. 172, №9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗЬМІ́ЦКІ Валерый Аляксандравіч (н. 27.3.1948, в. Капысіца Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне малекулярнай спектраскапіі. Д-рфіз.-матэм.н. (1999). Скончыў БДУ (1972). З 1972 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па квантавай хіміі і спектраскапіі малекулярных сістэм, у т. л. хларафілападобных злучэнняў. Распрацаваў комплекс квантавахім. праграм для разліку электронных характарыстык шмататамных малекул; выкарыстаў квантавамех. тэорыю ўзбурэнняў для апісання спектральна-люмінесцэнтных уласцівасцей малекул класа парфірынаў.
Тв.:
Спектроскопия и квантовая химия порфиринов (разам з К.М.Салаўёвым, М.П.Цвіркам) // Порфирины: Спектроскопия, электрохимия, применение. М., 1987;
Квантовохимические расчеты электронной структуры и спектроскопических свойств тетрапирольных молекулярных систем (разам з Салаўёвым, У.І.Гаелем) // Спектроскопия и люминесценция молекулярных систем. Мн., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЫ́НАЎ Уладзімір Фёдаравіч (6.5.1953, Мінск),
бел. культуролаг і філосаф. Д-р культуралогіі (2000), канд.філас.н. (1989). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1978). З 1978 на камсамольскай рабоце. З 1988 у Бел.пед. ун-це. З 2000 у БДУ (заг. кафедраў гісторыі, філасофіі і культуралогіі, філасофіі культуры), з 2003 у Бел. ун-це культуры (заг. кафедры культуралогіі). Навук. працы па праблемах эстэтыкі і культуразнаўства, форм прыгажосці ў еўрап. культуры, усходняга менталітэту, перспектывах духоўнай эвалюцыі чалавецтва. Распрацаваў універсальную канцэпцыю гармоніі і культуратворчасці.
Тв.:
Человек в поисках гармонии // Нацыянальная свядомасць і выхаванне моладзі. Мн., 1996;
От эстетики мифа к гармонии логоса // Нар. асвета. 1997. № 2;
Философия красоты. Мн., 1999;
Мировая художественная культура. Мн., 2000;
Отечественная й мировая художественная культура. Мн., 2001 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСТУШКО́Ў Генадзь Паўлавіч (н. 12.8.1937, Мінск),
бел. вучоны ў галіне буд. канструкцый. Д-ртэхн.н. (1995), праф. (1996). Чл.-кар.Бел.інж.тэхнал. акадэміі (1991), акад.Бел. горнай акадэміі (1997). Скончыў БПІ (1959). З 1963 у Бел.нац.тэхн. ун-це (з 1996 заг. кафедры). Навук. працы па даследаванні ўмоў эксплуатацыі і эфектыўнасці выкарыстання аглапарытабетону ў пралётных элементах аўтадарожных мастоў, распрацоўцы і выкарыстанні танкасценных жалезабетонных канструкцый, вырабленых метадам цэнтрыфугавання, у буд-ве шматпавярховых будынкаў і інш. збудаванняў. Удасканаліў тэорыю разліку жалезабетонных канструкцый на аснове дэфармацыйнай мадэлі. Адзін з аўтараў і навук. рэдактараў энцыклапедыі «Аўтамабільныя дарогі Беларусі» (2002). Прэміі СМ Беларусі 1983, 1994.
Тв.:
Предварительно напряженные железобетонные конструкции. 3 изд. Мн., 1984 (разам з Я.І.Драздом);
Унифицированные многоэтажные каркасные здания с центрифугованными колоннами. Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЕЧНІКАЎ Уладзімір Аляксеевіч (н. 21.2.1954, г. Тарту, Эстонія),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1994). Скончыў БДУ (1976), дзе і працуе (у 1976—95 у НДІ прыкладных фіз. праблем; з 1998 заг. кафедры). Навук. працы па лазернай фізіцы, оптаэлектроніцы, аптычных метадах апрацоўкі інфармацыі, інфармацыйна-аналіт. сістэмах аптымальнага кіравання. Распрацаваў фіз. прынцыпы стварэння магутных тэхнал. лазераў сярэдняга інфрачырв. дыяпазону з хваляводамі і плоскімі рэзанатарамі, метады апрацоўкі і аховы інфармацыі ў размеркаваных оптавалаконных сенсарах.
Тв.:
Численное моделирование функции отклика при измерениях методом частотного домена в оптоволоконных сенсорах (разам з Э.А.Чарняўскай, Т.П.Януковіч) // Журн. прикладной спектроскопии. 1999. Т. 66, № 5;
Прогноз уровня затопления и экономического ущерба в пойме рек на основе Arc View (разам з В.М.Мірончыкам) // Агс Review. 2002. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРЫ́ХА Іван Іванавіч (н. 11.2.1940, в. Хоцкі Кіеўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне энергетыкі. Д-ртэхн.н. (1999), праф. (2001). Акад.Міжнар. акадэміі экалогіі (2001). Скончыў Кіеўскі тэхнал.ін-тхарч. прам-сці (1963). З 1969 у Бел. філіяле Энергет. ін-та імя Г.М.Кржыжаноўскага, з 1985 у Рэсп. міжгаліновым ін-це павышэння кваліфікацыі. З 1987 заг. лабараторыі Бел. цеплаэнергет. ін-та. Навук. працы па даследаванні нізкатэмпературнай карозіі ў кацельных агрэгатах ЦЭС і іх экалагічнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Распрацаваў новыя спосабы і сродкі павышэння эколага-эканам. паказчыкаў ЦЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАЯ́Н Фёдар Данілавіч (н. 7.6.1929, с. Селявінцы Вінніцкай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1994). Скончыў Львоўскі політэхн.ін-т (1958). З 1960 у БПІ, з 1964 у Бел. ін-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па даследаванні ўстойлівасці радыёэлектронных сродкаў лятальных апаратаў пры шматфактарных уздзеяннях і забеспячэнні іх надзейнасці. Кіраваў распрацоўкай і ўкараненнем радыёэлектронных сістэм для выпрабаванняў лятальных аб’ектаў, у т. л. радыётэхн. сістэмы даследавання кліматычных, мех., акустычных і інш. уздзеянняў на касм. карабель «Буран».
Тв.:
К расчету динамических характеристик систем, работающих по принципу сравнения фаз (разам з Б.Я.Раманіхіным) // Изв. вузов. Энергетика. 1966. № 9;
Оптимизация схемных и конструктивных решений согласующих усилителей с большим входным сопротивлением (разам з А.С.Сямёнавым, Г.У.Давыдавым) // Радиотехника и электроника. 1976. Вып. 6.