РЭ́МЕЗАЎ Сямён Ульянавіч (каля 1642 — пасля 1720),
расійскі географ, картограф і гісторык Сібіры. Склаў планы і зрабіў апісанні г. Табольск і Табольскага павета (1683—1710). У 1696—97 даследаваў бас. р. Табол, нанёс яе і буйныя прытокі на карту. У 1699—1701 склаў рукапісную «Чарцёжную кнігу Сібіры» — першы расійскі геагр. атлас з 23 карт, якім абагульніў рускія геагр. адкрыцці 16—17 ст.
т. 14, с. 10
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЕХА́РД,
горад, цэнтр Ямала-Ненецкай аўт. акругі Цюменскай вобл. ў Расіі. Засн. ў 1595. Да 1933 Абдорск. 32 тыс. ж. (1999). Рачны порт на р. Палуй пры ўпадзенні яе ў р. Об, каля Паўн. палярнага круга. На процілеглым беразе р. 06 — чыг. станцыя Лабытнангі. Аэрапорт. З-ды: рыбакансервавы, малочны; домабуд. к-т. Дрэваапр. прам-сць.
Краязн. музей. Цэнтр геолагаразведачных экспедыцый.
т. 14, с. 107
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБВЕ́НЦЫЯ (ад лац. subventio дапамога),
грашовая сума, якая выдзяляецца дзяржавай з бюджэту вышэйстаячага ўзроўню на пэўны тэрмін і на канкрэтныя мэты для выраўноўвання сац.-эканам. развіцця адпаведнага нац.-дзярж. або адм.-тэр. ўтварэння. У адрозненне ад датацыі С. павінна быць выкарыстана строга па мэтавым прызначэнні і ва ўстаноўлены тэрмін; у адваротным выпадку С. падлягае вяртанню ў орган, які яе прадаставіў.
т. 15, с. 239
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́НАІ́С,
старажытнагрэчаская назва р. Дон, у вусці якога знаходзіўся аднайм. грэч. горад Баспорскай дзяржавы. З 7 ст. да н.э. Т. — гандл. шлях паміж аддаленымі раёнамі Скіфіі і грэч. гарадамі Прычарнамор’я. У старажытнасці Т. лічыўся мяжой паміж Еўропай і Азіяй, падзяляў тэрыторыі скіфаў і сарматаў. Паводле Плутарха больш стараж. назва Т. — «Амазонская рака», бо лічылася, што на яе берагах жылі амазонкі.
т. 15, с. 416
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УХТА́,
горад у Рэспубліцы Комі (Расія), на р. Ухта і яе прытоку Чыб’ю. Горад з 1943. 100 тыс. ж. (2000). Чыг. станцыя. Аэрапорт. Цэнтр нафтагазавай прам-сці Рас. Поўначы. Акц. аб’яднанні «Комінафта» і «Прагрэс» (эл.-тэхн. абсталяванне). З-ды: «Ухтагазбудмаш» (тэхніка для буд-ва газаправодаў), ляснога машынабудавання, мех. (буд. тэхніка); мэблевая ф-ка, прадпрыемствы харч. прам-сці. Індустр. ін-т.
т. 16, с. 288
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАБІЯ́НСКАЕ ТАВАРЫ́СТВА (англ. Fabian Society; назва ад імя стараж.-рым. палкаводца Фабія Максіма Кункатара, вядомага сваёй паспяховай, але павольнай тактыкай чакання),
арганізацыя брыт. інтэлігенцыі. Створана ў 1884. Прапагандавала ідэі паступовага, эвалюцыйнага пераўтварэння капіталіст. грамадства ў сацыялістычнае. У таварыства ўваходзілі С.Дж. і М.Б.Уэб, Дж.Б.Шоу, Г.Дж.Уэлс і інш. інтэлектуалы. Пасля заснавання Лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі (1900) — у яе складзе, значна паўплывала на праграму апошняй.
т. 16, с. 299
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЭЗЕРАВА́ННЕ ГЛЕ́БЫ,
спосаб апрацоўкі глебы, які забяспечвае яе адначасовае рыхленне, раскрышванне і перамешванне на глыб. 20—25 см. Стварае роўную і рыхлую паверхню, у вял. ступені распыльвае глебу. Праводзяць пры асваенні асушаных балот, задзернаваных і ўкрытых купінамі зямель, таксама пры паляпшэнні лугоў і пашы, пры здабычы торфу, як асн. прыём перадпасяўной апрацоўкі цяжкіх мінер. глеб. Выконваецца глебаапрацоўчымі прыладамі фрэзернага і ратацыйнага тыпу.
т. 16, с. 489
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРАВА́Я КАПЭ́ЛА БЕЛАРУ́СКАЙ ФІЛАРМО́НІІ.
Існавала ў 1937—41 у Мінску. Арганізатар і маст. кіраўнік І.Бары. У яе складзе каля 50 спевакоў. У рэпертуары бел. нар. песні ў апрацоўках А.Туранкова, Я.Цікоцкага, творы бел. (кантата «Паэма-казка пра Мядзведзіху» А.Багатырова на словы А.Пушкіна) і інш. кампазітараў, рус. хар. класіка. Капэла ўдзельнічала ў Дэкадзе бел. мастацтва ў Маскве (1940).
Т.Г.Слабодчыкава.
т. 16, с. 541
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЛОРЦЫЯ́Н, хлорысты цыян,
хлорангідрыд цыянавай кіслаты, ClCN.
Бясколерны газ, tпл -6,9 °C, tкіп 12,8 °C. Раствараецца ўмерана ў вадзе, добра — у арган. растваральніках. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці цыянуравай к-ты, яе вытворных, нітрылаў і інш. Ядавітае рэчыва, выклікае агульнае атручэнне, раздражняе слізістыя абалонкі вачэй і верхніх дыхальных шляхоў. Пачатковая раздражняльная канцэнтрацыя Х. ў паветры 0,002 мг/л, лятальная — 0,06 мг/л.
т. 17, с. 33
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЛО́РЫСТЫ КА́ЛІЙ (KCl),
соль, якая ўтвараецца ў выніку ўзаемадзеяння злучэнняў калію з салянай к-той (HCl) або яе солямі.
Белыя крышталі (або крышт. парашок) без паху, салёныя на смак; мал. м. 74,5, т-ра плаўлення 776 °C, шчыльн. 1980 кг/м³. Раствараецца ў вадзе, не раствараецца ў спірце. Выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы, медыцыне (уваходзіць у склад лек. прэпаратаў), біял. і хім. даследаваннях, металургіі.
т. 17, с. 33
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)