сямейства падатр. разнаедных жукоў. 2 аддзелы: даўгахобатныя (Phanerognatha; найб. старажытныя паявіліся ў раннім мезазоі), караткахобатныя (Adelognatha; узніклі ў сярэдзіне мезазою). Да 45 тыс. відаў. Трапляюцца на раслінах, у гнілой драўніне, каля вады. На Беларусі 395 відаў, пераважаюць даўгахобатныя; найб. распаўсюджаны: бураковы даўганосік, свірнавы даўганосік, канюшынавы семяед (Apion apricans), скрытнахобатнік каранёвы капусны (Ceutorrhynchus pleurostigma), С. клубеньчыкавы (Sitona), а таксама кветаеды — яблыневы (Anthonomus pomorum), малінавы (A. rubi); у лясах С. вял. хваёвы (Hylobius abietis), смалёўка хваёвая (Pissodes pini), пладажыл арэхавы (Curculio nucum).
Даўж. ад некалькіх да 60 мм (у тропіках). Цела — ад шара- да палачкападобнай формы, укрытае валаскамі або лусачкамі, якія ўтвараюць стракаты малюнак. Галава выцягнута ў галаватрубку, на канцы якой грызучыя ротавыя органы. У даўгахобатных С. галаватрубка даўжэйшая за галаву, іншы раз за ўсё цела, тонкая, часта патончаная на канцы. У караткахобатных С. галаватрубка не даўжэйшая за асн.ч. галавы, амаль заўсёды простая, не патончаная на канцы. Крылы ў большасці добра развітыя, многія караткахобатныя С. іх не маюць. Лічынкі бязногія, белыя, укрытыя рэдкімі валасамі, з жоўта-карычневай галавой і грызучымі сківіцамі. Жукі і іх лічынкі кормяцца травяністымі і дрэвава-кустовымі раслінамі. Шкоднікі многіх культур, расл. прадуктаў і тэхн. драўніны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУХАРЫ́,
вёска ў Магілёўскім р-не, на р. Раста, на аўтадарозе Магілёў—Мсціслаў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 27 км на ПнУ ад Магілёва. 610 ж., 230 двароў (2002). Прадпрыемства па перапрацоўцы піламатэрыялаў. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Успенская царква (пач. 20 ст.).
Вядомы з 1560 як сяло ў Магілёўскай воласці ВКЛ, дзярж. ўласнасць. З 1569 належала баярыну І.Кіркораву. З 1772 у Рас. імперыі, з 1773 цэнтр староства ў Аршанскай правінцыі Магілёўскай губ., уладанне Пацея. З 1784 мястэчка С.; 93 ж., 19 двароў. царква, вадзяны млын, 1 кірмаш на тыдзень. У 1856 уладанне М.Лістоўскай. У 1880 у мястэчку і сяле 730 ж., 133 двары. У 1886 мястэчка ў Чавускім пав. Магілёўскай губ., 445 ж., 65 двароў, царк.-прыходская школа (1887), царква, сінагога, вадзяны млын, 2 карчмы, 2 крамы; у 1891 пабудавана мураваная Пакроўская царква. У 1909 у сяле 814 ж., 113 двароў, у мястэчку 500 ж., 64 двары, уладанне Лістоўскіх; нар. вучылішча, паштовае аддзяленне. З 20.8.1924 цэнтр сельсавета ў Лупалаўскім р-не Магілёўскай акр., з 2.3.1931 у Чавускім р-не, з 1938 у Магілёўскай вобл. У 1939 да вёскі далучаны пас. Альхавецкі і Саснавецкі. У Вял.Айч. вайну С. спалены, у пасляваен. перыяд адбудаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕРАХО́ЎКА,
гарадскі пасёлак у Добрушскім р-не Гомельскай вобл., на р. Вуць, чыг. ст. на лініі Гомель—Бахмач (Украіна). Аўтадарогі на Добруш, Гомель, Дабранку. За 30 км ад г. Добруш. 3,2 тыс.ж. (2003), Прадпрыемствы пач. апрацоўкі лёну, буд. матэрыялаў, харч. прам-сці. 2 сярэднія, муз. і спарт. школы, 2 дамы культуры, 3 б-кі, бальніца, паліклініка, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнікі землякам, настаўнікам і вучням, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Як вёска вядома ў Рэчыцкім пав.ВКЛ. З 1772 у Рас. імперыі. У 1776 у складзе Гомельскага маёнтка падаравана рас. урадам ген.-фельдмаршалу П.А.Румянцаву. Уваходзіла ў Клімаўскі фальварак Беліцкага пав. У 1831 у Ц. 469 рэвізскіх душ. З 1834 ва ўладанні кн. І.Ф.Паскевіча. З 1852 у Чырванабудскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. З пабудовай чыгункі Гомель—Рамны (1874) Ц. — станцыя. У 1886—1571 ж., 245 двароў, пач. школа, 4 ветракі, царква. З 1919 у Гомельскай губ. РСФСР, са снеж. 1926 у складзе БССР, у Чырванабудскім р-не Са жн. 1927 цэнтр Церахоўскага раёна. З 27.9.1938 гар. пасёлак; у 1939—3,1 тыс.ж. У Вял.Айч. вайну з 23.8.1941 акупіравана ням. фашыстамі, якія загубілі ў Ц. і раёне 609 жыхароў. Вызвалена 27.9.1943 65-й арміяй Цэнтр. фронту ў ходзе Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі. З 25.12.1962 у Добрушскім р-не.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДКРЫ́ТАЕ МО́РА,
у міжнародным праве частка Сусв. акіяна па-за межамі тэр. водаў якой-н. дзяржавы. Знаходзіцца ў агульным карыстанні ўсіх краін, на яго не распаўсюджваецца ўлада прыбярэжных дзяржаў, і судны падпарадкоўваюцца толькі краіне, пад сцягам якой яны плаваюць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЫ БОР,
вёска ў Беларусі, у Лёзненскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр Горбаўскага с/с. За 25 км на Пд ад г.п. Лёзна, 65 км ад Віцебска, 24 км ад чыг. ст. Лёзна. 11 ж., 5 двароў (1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАЗНЯ́ЦКІ КАНА́Л,
меліярацыйны канал у Беларусі, у Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., левы прыток Галоўнага канала (бас. Прыпяці). Даўж. 30 км. Пачынаецца за 2 км на У ад в. Беразнякі, вусце за 1 км на ПдЗ ад в. Ельня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІКЛО́ЖА, Бікложка,
рака ў Беларусі, У Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., левы прыток Зах. Дзвіны. Даўж. 15 км. Пл. вадазбору 40 км². Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Замошша. Ад вытоку на працягу 6 км рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ТЧА, Кечкаўка,
рака ў Беларусі, у Асіповіцкім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Свіслач (бас. Дняпра). Даўж. 26 км. Пл. вадазбору 138 км². Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Лазавое. Ад вытоку 6,7 км рэчышча каналізавана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРО́ДАЎКА,
вёска ў Беларусі, у Барысаўскім р-не Мінскай вобл., на р. Бродня. Цэнтр сельсавета. За 30 км на ПнУ ад Барысава, 106 км ад Мінска. 247 ж., 97 двароў (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРО́ДНА,
возера ў Беларусі, у Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дрыса, за 24 км на ПнУ ад г.п. Расоны, за 8 км на ПнУ ад воз. Нешчарда. Пл. 0,35 км². Злучана ручаём з воз. Брадок.