САНЬКО́ Галіна Рыгораўна (н. 8.4.1950, Мінск),

бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (2001). Скончыла БДУ (1972). З 1972 у Бел. эканам. ун-це (з 2002 праф. кафедры сусв. эканомікі). Навук. працы па праблемах канкурэнцыі, антыманапольнага рэгулявання, транснацыяналізацыі вытв-сці і капіталу, міжнар. эканам. адносін.

Тв.:

Микроэкономика: теория национальной экономики. Ч. 2. Мн., 1994 (у сааўт.);

Конкуренция и монополия (разам з М.​Ф.​Грышчанкам) // Экономическая теория. Мн., 1995. Ч. 1;

Монополизм и антимонопольное регулирование. Мн., 1997;

Монополизм и конкурентная политика в трансформируемой экономике // Бел. экон. журн. 1999. № 2;

Проблемы демонополизации управления в трансформационной экономике // Национальная экономика Беларуси в контексте глобальных политико-экономических проблем. Мн., 2002;

Государственно-частный монополизм: Содерж., формы проявления // Весн. Бел. дзярж. экан. ун-та. 2003. № 2—3.

т. 18, кн. 1, с. 447

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІМО́НЧЫК Леанід Васілевіч (н. 1.12.1950, в. Манькавічы Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1997). Скончыў БДУ (1973). З 1974 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па фізіцы ўзаемадзеяння інтэнсіўных эл.-магн. хваль з неаднароднай плазмай, фізіцы газаразраднай плазмы, дыягностыцы плазмы. Устанавіў механізмы ўзбуджэння параметрычных няўстойлівасцей вымушанага рассеяння мікрахвалевага выпрамянення ў неаднароднай плазме, распрацаваў метады кантролю і кіравання імі.

Тв.:

Экспериментальное исследование абсолютной параметрической неустойчивости неоднородной плазмы (у сааўт.) // Журн. эксперим. и теорет. физики. 1987. Т. 93, вып. 10: Experimental investigation of coherent parametric microwave absorption in magnetized inhomogeneous plasma ( у сааўт.) // Plasma Phys. Contr. Fusion. 1998. Vol. 40, № 2.

т. 18, кн. 1, с. 457

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СКІ́БА Пётр Аляксеевіч (н. 3.1.1946, в. Лявонавічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. фізік. Д-р тэхн. н. (2000). Чл.-кар. Бел. інж. акадэміі (2001). Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1969). З 1971 у Ін-це прыкладной оптыкі Нац. АН Беларусі. З 1996 у Магілёўскім унце харчавання. Навук. працы па структуриа-фазавых зменах шклопадобных і полікрышт. аксідных матэрыялаў функцыян. прызначэння пры ўздзеянні лазернага выпрамянення, нізкатэмпературнай плазмы і эл. палёў. Удзельнічаў у распрацоўцы і ўкараненні новых тэхналогій і абсталявання для лазернага фарміравання мікрааптычных элементаў у інтэгральнай оптыцы і мікраэлектроніцы.

Тв.:

Лазерная модификация стекловидных материалов. Мн., 1999;

Некоторые особенности кристаллизации Ті-содержащего стекла под действием лазерного излучения (разам з У.​П.​Волкавым) // Весці Нац. АН Беларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 1999. № 1.

т. 18, кн. 1, с. 457

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЫЦКО́ Пётр Аляксандравіч (21.6.1921, с. Белаярск Амурскай вобл., Расія — 22.7.1990),

бел. вучоны ў галіне эксплуатацыі чыг. сістэм. Канд. тэхн. н. (1966), праф. (1972). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1978). Скончыў Новасібірскі ін-т ваен. інжынераў чыг. транспарту (1943), Акадэмію чыг. транспарту Мін-ва шляхоў зносін СССР (1956). У 1943—54 на Калінінскай чыгунцы. З 1956 нач. Аршанскага, з 1959 Гомельскага аддз. Бел. чыгункі. З 1961 у Бел. ін-це інжынераў чыг. транспарту (у 1961—86 рэктар). Навук. працы па арганізацыі мясц. вагонапатокаў, графіка руху паяздоў, павышэнні прапускной і правазной здольнасці чыгунак. Аўтар шэрагу перадавых метадаў працы і тэхналогій, укаранёных на чыгунках б. СССР.

Тв.:

Организация движения поездов на железнодорожном транспорте. 3 изд. Мн., 1979 (у сааўт.).

т. 18, кн. 1, с. 461

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УО́РДЭН (Worden) Альфрэд Мерыл (н. 7.2.1932, г. Джэксан, ЗША),

касманаўт ЗША. Палкоўнік ВПС. Скончыў Ваен. акадэмію ЗША (1955), Мічыганскі ун-т (1963), Аэракасм. школу пілотаў-даследчыкаў ВПС ЗША (1965), Імперскую школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў (Вялікабрытанія, 1965). Ў 1966—72 у атрадзе касманаўтаў НАСА. З 1972 у н.-д. цэнтры НАСА. 26.7—7.8.1971 з Д.Скотам і Дж.Ірвінам (гл. Дадатак) здзейсніў палёт да Месяца (як пілот каманднага модуля) на касм. караблі «Апалон-15» (3 дні адзін знаходзіўся на селенацэнтрычнай арбіце). Упершыню ажыццявіў выхад у адкрыты космас па-за межамі каляземнай арбіты. Правёў у космасе 12,3 сут. Залаты медаль міру ААН (1971). Яго імя занесена ў Міжнар. залу гонару касманаўтыкі. З 1975 на кіраўнічых пасадах у аэракасм. кампаніях.

М.​М.​Касцюковіч.

т. 18, кн. 1, с. 464

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛЕРК (Klerk) Фрэдэрык Вілем дэ (н. 18.3.1936, г. Іаганесбург, Паўд.-Афр. Рэспубліка),

палітычны і дзярж. дзеяч Паўд.-Афр. Рэспублікі (ПАР). Скончыў Почэфструмскі ун-т. У 1950-я г. ў «Югебондзе» — маладзёжным крыле Нац. партыі (НП). З 1961 займаўся адвакацкай практыкай. З 1973 дэп. парламента. З 1978 міністр сац. забеспячэння і пенсій, пошты і тэлекамунікацый, з 1979 міністр шахтаў, аховы навакольнага асяроддзя, энергетыкі, з 1980 міністр шахтаў і энергетыкі, з 1982 міністр унутр. спраў, міністр па справах дзярж. адміністрацыі і статыстыкі, з 1984 міністр унутр. спраў і нац. адукацыі (белага насельніцтва), з 1986 міністр нац. адукацыі, старшыня міністэрскага савета Палаты сходу (палата для белых). З лют. 1989 лідэр НП. У жн.—вер. 1989 в.а. прэзідэнта ПАР. У вер. 1989 — маі 1994 выканаўчы дзярж. прэзідэнт ПАР. З 1990 даў пачатак курсу на заканад. ліквідацыю расавай сегрэгацыі і адыход ад палітыкі апартэіду. З 1994 віцэ-прэзідэнт ПАР. Нобелеўская прэмія міру 1993 (разам з Н.Мандэлам).

Ф.В. дэ Клерк.

т. 8, с. 330

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕРЛІ́НСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т імя Гумбальта, адзін з буйнейшых ун-таў Германіі. Засн. ў 1810 у Берліне па ініцыятыве і паводле канцэпцыі В.​Гумбальта як Фрыдрых-Вільгельм ун-т. З 1949 сучасная назва. Працэс адукацыі быў пабудаваны паводле прынцыпу адзінства даследаванняў і навучання. Хутка дасягнуў сусв. значнасці і паўплываў на перабудову інш. універсітэцкіх сістэм. У 19 — пач. 20 ст. быў адзін з вядучых цэнтраў навукі. З ун-там звязана дзейнасць братоў Я. і В.​Грым, Ф.​Бопа, Г.​Гегеля, І.​Фіхтэ, Р.​Коха, Г.​Гельмгольца; у ім працавалі М.​Планк, В.​Нернст, А.​Эйнштэйн і інш. Ф-ты і аддзяленні: філас., юрыд., эканам., пед., тэалагічны, мед., прыродазнаўча-матэм., вет., сельскай гаспадаркі і садоўніцтва, тэорыі і арганізацыі навукі. Пры ун-це працуюць НДІ генетыкі і эксперым. псіхалогіі, абсерваторыя, б-ка і інш.

т. 3, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БО́ЛЬЦМАН (Boltzmann) Людвіг (20.2.1844, Вена — 5.9.1906),

аўстрыйскі фізік-тэарэтык, адзін з заснавальнікаў класічнай стат. фізікі. Чл. Венскай (1895), Пецярбургскай (1899) і інш. АН. Скончыў Венскі ун-т (1866). Праф. ун-таў у Грацы (1869—73, 1876—89), Вене (1873—76, 1894—1900 і з 1903), Мюнхене (1889—94) і Лейпцыгу (1900—02). Навук. працы па кінетычнай тэорыі газаў, тэрмадынаміцы, тэорыі выпрамянення, матэматыцы, механіцы і інш. Разам з Дж.К.Максвелам распрацаваў Больцмана статыстыку, устанавіў сувязь паміж энтрапіяй і тэрмадынамічнай імавернасцю (гл. Больцмана прынцып), заклаў асновы тэорыі неабарачальных працэсаў, у 1884 тэарэтычна адкрыў адзін з законаў цеплавога выпрамянення (гл. Стэфана—Больцмана закон выпрамянення). Адстойваў матэрыялістычныя пазіцыі ў фізіцы і тэорыі пазнання, абвергнуў гіпотэзу «цеплавой смерці» Сусвету.

Літ.:

Голин Г.М., Филонович С.Р. Классики физической науки. М., 1989. С. 540.

Л.Больцман.

т. 3, с. 210

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАСІЛЕ́ВІЧ Язэп (Іосіф) Ігнатавіч (16.9.1870, в. Крывічы Мядзельскага р-на Мінскай вобл. — 1934?),

дзеяч бел. нац.-вызв. руху, археолаг, педагог. Скончыў настаўніцкую семінарыю, Маскоўскі археал. ін-т (1914), вучыўся ў Маскоўскім юрыд. ін-це (1914—17). У 1917 адзін з лідэраў Беларускай народнай грамады. Дэлегат 1-га з’езда бежанцаў беларусаў (вер. 1917) і Усерас. з’езда бежанцаў з Беларусі (ліп. 1918) у Маскве. Адзін са стваральнікаў і дырэктар Будслаўскай беларускай гімназіі (1917—19). У 1919—20 у Маскве. У 2-й пал. 1920 заг. інфарм. аддзела ўпраўлення рэўкомаў Зах. фронту, дырэктар школы ў Будславе. З 1921 дырэктар Белпедтэхнікума ў Мінску, выкладчык археалогіі ў БДУ. З 1924 дырэктар музея ў Віцебску. У 1930 арыштаваны па т.зв. справе «Саюз вызвалення Беларусі», у 1931 высланы. Памёр у Башкортастане.

В.​У.​Скалабан.

Я.Васілевіч.

т. 4, с. 23

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІ́ЦЕБСКА АБАРО́НА 1941 Вялася злучэннямі 19, 20, 22-й армій Зах. фронту і Віцебскім народным апалчэннем 1941 5—11 ліп. ў Вял. Айч. вайну. У ходзе абароны 6 ліп. воіны 5-га і 7-га механіз. карпусоў 2-й арміі нанеслі контрудар па ворагу ў напрамку Сянно—Лепель (гл. Лепельскі контрудар 1941). З 5 ліп. 153-я стралк. дывізія вяла баі на рубяжы в. Гняздзілава — усх. бераг воз. Саро — вёскі Ліпна — Парнева — Машканы — Александрова. 9 ліп. вораг у абход прарваўся да Віцебска. Разам з сав. войскамі горад абаранялі апалчэнцы. 10 ліп. 220-я мотастралк. дывізія 19-й арміі двойчы выбівала праціўніка з усх. ч. горада. З-за перавагі ў сілах 11 ліп. ням.-фаш. войскі занялі Віцебск. Віцебска абарона затрымала прасоўванне ворага на У, прычыніла яму значныя страты.

т. 4, с. 212

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)