ЯКАВЕ́НКА Уладзімір Андрэевіч (н. 8.10.1938, в. Чырыны Дубровенскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. фізік і педагог. Канд. фіз-матэм. н. (1972), праф. (1993). Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1989). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1962). З 1962 у Бел.пед. ун-це (у 1974—2003 дэкан ф-та). Навук. працы па -люмінесцэнцыі і лазернай спектраскапіі. Аўтар першага на бел. мове «Курса агульнай фізікі: Механіка» (1995; з Г.А.Забароўскім, А.В.Раўковым), інш.навуч. дапаможнікаў для школ і ВНУ.
Тв.:
Практикум по методике решения физических задач. Мн., 1983 (у сааўт.);
Задачи по физике с техническим содержанием. Мн.,1986 (разам з В.А.Бондарам, Дз.І.Кульбіцкім);
Физика: Теория и технология решения задач. Мн., 2003 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНО́Т-ПАЛАСКУ́Н, янот амерыканскі (Procyon lotor),
млекакормячая жывёла сям. янотавых атр. драпежных звяроў. Пашыраны ў Паўн. і Цэнтр. Амерыцы. Акліматызаваны ў Еўразіі. Жыве ў старых лясах з дуплістымі дрэвамі і вадаёмамі. На Беларусь завезены ў 1954, паспяхова акліматызаваўся.
Даўж. цела да 75 см, хваста да 25 см, маса да 8 кг. Поўсць доўгая, густая, мяккая, буравата-шэрая з чорным адценнем, на баках і бруху больш светлая; на хвасце чорна-бурыя кольцы. Тулава масіўнае, кароткае, галава шырокая з вострай мордай і чорнай «маскай». Добра плавае і лазіць па дрэвах. Упадае ў зімовы сон (адзіны выпадак у сям.). Нараджае 2—8 дзіцянят. Корміцца жывёльным і расл. кормам, які палошча ў вадзе (адсюль назва). Аб’ект промыслу і развядзення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯХІМО́ВІЧ Фёдар Аляксеевіч (21.1.1887, в. Азяроды Вілейскага р-на Мінскай вобл. — 14.1.1959),
бел. вучоны ў галіне паталаг. фізіялогіі. Д-рмед.н. (1945), праф. (1946). Засл. дз. нав. Беларусі (1948). Скончыў 1-ы Маскоўскі ун-т (1923). З 1928 у Мінскім (заг. кафедры), з 1936 у Віцебскім, з 1941 у Кіеўскім (у Чэлябінску), у 1943—56 у Мінскім мед. ін-тах. Навук. працы па фізіялогіі і паталогіі нерв. дзейнасці. Прапанаваў і ўкараніў у практыку спосаб падскурнага пералівання крыві.
Тв.:
Роля нейрагенных і фізіка-хімічных фактараў у рэгуляцыі гемата-энцэфалічнага бар’ера // Працы Бел.дзярж. ін-та фтызіятрыі, неўралогіі і траўматалогіі. 1936. Вып. 1;
О синаптической передаче нервного импульса // Сб. работ Минского мед. ин-та. 1949. Т. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАБЕ́Й Сяргей Міхайлавіч (н. 14.2.1954, в. Вялікая Вобрына Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне малекулярнай спектраскапіі і фотахіміі. Д-рфіз.-матэм.н. (2002). Скончыў БДУ (1976). З 1976 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па нізкатэмпературнай тонкаструктурнай спектраскапіі, люмінесцэнцыі і фотахіміі шмататамных арган. малекул. Распрацаваў метады вызначэння сіметрыі нармальных ваганняў малекул, аптычнага запісу інфармацыі; вывучыў фотаізамерызацыю шэрагу прыродных злучэнняў.
Тв.:
Поляризация спектральных провалов и оптическая частотноселективная запись информации (разам з К.М.Салаўёвым, С.Ф.Шкірманам) // Журн. прикладной спектроскопии. 1991. Т. 54, № 1;
Фотодеструкция цинковых комплексов тетрабензопорфиринов в полимерной матрице и светочувствительные материалы на их основе // Там жа. 2001. Т. 68, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎСЯ́ННІКАЎ Міхаіл Іванавіч (н. 1.1.1924, г. Адэса, Украіна),
расійскі і бел. вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Д-рмед.н. (1972), праф. (1974). Скончыў Адэскі мед.ін-т (1948). У 1951—56 у клініцы НДІ туберкулёзу (Адэса). З 1956 у ін-це ўдасканалення ўрачоў (г. Запарожжа). З 1962 у ін-це ўдасканалення ўрачоў (Кіеў). У 1964—85 у Гродзенскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па отарыналарынгалогіі, хірургіі вуха.
Тв.:
Отдаленные результаты мастоидопластики при хирургическом лечении больных хроническими гаойными средними отитами // Вестн. оториноларингологии. 1970. № 5;
Способ пластики при атрезии наружного слухового прохода // Там жа. 1975. № 4;
Костнопластическая фронтотомия при невоспалительных заболеваниях лобных пазух (разам з Б.М.Шнэйдэрам) // Журн. ушных, носовых и горловых болезней. 1978. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛА́КІН Васіль Аляксеевіч (н. 21.5.1935, г. Кінгісеп Ленінградскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне надзейнасці і даўгавечнасці машын. Д-ртэхн.н. (1982), праф. (1983). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1960). З 1970 у Гомельскім ун-це (у 1970—72 дэкан ф-та, адначасова з 1971 заг. кафедры). З 1989 заг. кафедры Гомельскага тэхн. ун-та. Навук. працы па пытаннях павышэння надзейнасці работы і зносаўстойлівасці машын. Распрацаваў асновы цеплавога разліку тармазоў і фрыкцыйных муфтаў, тэорыю кантакту полаз—лёд, метады мадэліравання дынамічных і цеплавых працэсаў у машынах, новыя канструкцыі фрыкцыйных тармазоў.
Тв.:
Трение и износ при высоких скоростях скольжения. М., 1980;
Гидродинамические процессы в условиях оплавления поверхностей трения // Трение и износ. 1995. Т. 16, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКА-ЛІТО́ЎСКАЯ ВАЕ́ННАЯ АКРУ́ГА (БЛВА),
ваенна-адм. адзінка, агульнавайск. аб’яднанне злучэнняў, часцей, ваен. устаноў на тэр. Смаленскай вобл. (РСФСР), БССР (на тэр. былой Зах. Асобай ваен. акругі) і Літ. ССР. Створана 15.10.1943 як БВА 2-га фарміравання (гл.Беларуская ваенная акруга) на тэр. Смаленскай вобл.з перспектывай уключэння тэр.БССРпа меры яе вызвалення ад ням.-фаш. акупантаў. Упраўленне акругі зліст. 1943 размяшчалася ў г. Смаленск, са жн. 1944 — у г. Мінск. У ліп. 1944 у склад акругі часова была ўключана тэр.Літ. ССР. З 1.1.1945 БВА стала наз. БЛВА. 9.7.1945 падзелена на Баранавіцкую ваенную акругу (гл. Дадатак) і Мінскую ваенную акругу. Камандуючыя: У.Ф.Якаўлеў (кастр. 1943—люты 1945), Т.І.Шавалдзін (люты—ліп. 1945).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́НЯШ-КРЫВЕ́Ц Валерый Вацлававіч (н. 28.2.1961, г. Навагрудак Гродзенскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (2001). Скончыў БДУ (1983). З 1983 у Ін-це матэматыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па алгебры. Даследаваў мнагастайнасці выяўленняў канечна-пароджаных груп і выкарыстаў іх для вывучэння камбінаторнай будовы гэтых груп.
Тв.:
Representation varietes of the fundamental groups of compact orientable surfaces (разам з А.С.Рапінчуком і У.І.Чарнавусавым) // Israel joumal of mathematics. 1996 Vol. 93;
Многообразия представлений фундаментальных групп компактных неориентируемых поверхностей (разам з У.І.Чарнавусавым) // Матем. сб. 1997. Т. 188, № 7;
О разложимости конечно-порожденных групп в свободное произведение с объединенной подгруппой // Матем. сб. 2001. Т. 192, № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЧКО́Ў Уладзімір Пятровіч (н. 5.1.1938, г. Ахалцыхе, Грузія),
бел. вучоны ў галіне выліч. тэхнікі і інфарматыкі. Канд.тэхн.н. (1977). Ганаровы радыст СССР (1988). Скончыў БДУ (1960). З 1960 у НДІЭВМ (з 1975 нач. аддзела). Гал. канструктар ЭВМЕС 1130, ЭВМ сям’і «Мінск-9000» (ЕС 1230, ВМ 2302). Адначасова ў Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па працэсарах, сістэмах уводу-вываду, элементнай базе, архітэктуры выліч. комплексаў. Адзін з распрацоўшчыкаў кластэрных суперкамп’ютэраў «СКІФ». Прэмія Ленінскага камсамола 1970.
Тв.:
Электронно-вычислительная машина ЕС-1020. М., 1975 (у сааўт.);
Процессор ЕС-1020. М., 1975 (у сааўт.);
Каналы ввода-вывода ЭВМЕС-1020. М., 1975 (у сааўт.);
Электронно-вычислительная машина ЕС-1022. М., 1979 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМА́ЛЬ Аляксандра Барысаўна (н. 15.4.1950, в. Бруёўка Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне біяфізікі. Канд.біял.н. (1984), дац. (1999). Скончыла БДУ (1974), дзе і працуе з 1975. Навук. працы па праблемах клетачнай біялогіі, структурных і функцыян. уласцівасцях трамбацытаў, ролі актыўных форм кіслароду і монааксіду азоту ў механізмах міжклетачных узаемадзеянняў. Дзярж. прэмія Беларусі 2000.
Тв.:
Агрегация тромбоцитов: методы изучения и механизмы. Мн., 1990 (разам з С.М.Чаранкевічам і Н.Ф.Хмарай);
N-этилмалеимид вызывает дэзагрегацию тромбоцитов, агрегированных под действием АДФ и тромбина, и снижение уровня цитоплазматического кальция (разам з А.М.Лойка) // Биохимия. 2000. Т. 65, № 2;
Биофизические механизмы функционального отклика клеток (у сааўт.) // Выбр.навук. працы БДУ. Мн., 2001. Т. 7. Біялогія. Геаграфія.