адна з форм нац.-вызв. барацьбы ў Індыі ў канцы 19 — пач. 20 ст. Узнікла як барацьба ў абарону мясц. вытворчасці, што цярпела з-за канкурэнцыі англ. тавараў; асноўная яе форма — адмова набываць англ. тавары. У 1906 лозунг С. быў высунуты Індыйскім нацыянальным кангрэсам як яго праграмнае патрабаванне. Найб. ўздым кампанія С. набыла ў 1905—08, лозунг С. часта выкарыстоўваў М.К.Гандзі ў ходзе кампаній сат’яграхі ў 1920—30-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕІДЗІ́ Сеітназар Хабіп-хаджа аглы (1775, с. Лама Чарджоўскай вобл., Туркменістан — 1836),
туркменскі паэт, палкаводзец. Вучыўся ў медрэсэ. Дэбютаваў пераймальнымі дыдактычнымі вершамі. Вядомасць прынесла любоўная лірыка: «Салтан Хадзіджа», «Білмез» і інш. У яго творчасці набыла развіццё патрыят. тэма («Пакінем радзіму», «Бывайце, берагі Амудар’і», «Разлука» і інш.). Паэт. перапіска з паэтам-палкаводцам К.Зелілі паклала пачатак новай эпісталярнай паэзіі. Загінуў у баі з персамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПІ́РЫН Аляксандр Сяргеевіч (н. 4.9.1931, г. Калінінград Маскоўскай вобл., Расія),
расійскі вучоны ў галіне біяхіміі. Акад.Рас.АН (1970, чл.-кар. 1966). Скончыў Маскоўскі ун-т (1954). З 1954 у Ін-це біяхіміі Рас.АН (заг. лабараторыі), з 1964 у Маскоўскім ун-це (заг. кафедры). У 1967 арганізаваў і ўзначаліў Ін-т бялку Рас.АН. Навук. працы па біяхіміі нуклеінавых к-т і біясінтэзе бялкоў. Адкрыў інфармасомы (1964). Ленінская прэмія 1976. Дзярж. прэмія Расіі (1988).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАЙН, Стэйн (Stein) Уільям Хоўард (25.6.1911, Нью-Йорк — 2.2.1980), амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Чл.Нац.АН ЗША і Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Гарвардскі ун-т (1933). З 1939 у Ракфелераўскім ун-це (Нью-Йорк), з 1955 праф. біяхіміі. Навук. працы па аналіт. хіміі бялкоў і ферментаў. Распрацаваў колькасны метад вызначэння амінакіслот, заснаваны на іонаабменнай храматаграфіі, высветліў (разам з іншымі) першасную структуру ферменту рыбануклеазы. Нобелеўская прэмія 1972 (разам з К.Анфінсенам і С.Мурам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУКАВА́ТЫХ Леанід Сямёнавіч (8.12.1930, г.п. Колпны Арлоўскай вобл., Расія — 12.10.1976),
бел. вучоны ў галіне анкалогіі, радыялогіі, хірургіі. Д-рмед.н., праф. (1972). Скончыў Ленінградскую ваенна-мед. акадэмію (1955). З 1962 у Бел.НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (кіраўнік аддзялення). Навук. працы па радыеізатопных і хірург. метадах лячэння, пытаннях інтэнсіўнай тэрапіі ў анкалогіі.
Тв.:
Радиоизотопная ренография Мн., 1969 (разам з Л.І.Нісенбаумам, К.І.Гарэльчыкам);
Операционный риск и интенсивная терапия в онкологической клинике. Мн., 1976 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУЛЯ́ЦІЧЫ,
курганны могільнік дрыгавічоў (магчыма, мяшанага дрыгавіцка-валынскага насельніцтва) 11—13 ст. каля в. Суляцічы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. Захавалася 40 насыпаў дыям. 3—9 м, выш. 0,3—1,5 м. Вакол некаторых ёсць невял. паглыбленні. Даследавалі Ф.Д.Гурэвіч (1956) і К.В.Паўлава (1971). У 2 курганах пахаванні паводле абраду трупаспалення на месцы, 1 без пахавання, у 20 насыпах пахавальны абрад — трупапалажэнне. Знойдзены фрагменты гліняных гаршкоў, сярэбраныя і алавяныя паўтараабаротныя скроневыя кольцы, бронзавыя званочкі, пярсцёнкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАНІ́НЫ (ад франц. tanner дубіць скуру),
група фенольных злучэнняў раслін. Паводле хім. будовы — складаныя эфіры фенолкарбонавых к-т (напр., галавай) з многаатамнымі спіртамі (напр., глюкозай), кандэнсаваныя фенолы і інш.
Ёсць у кары, драўніне, лісці і (або) пладах многіх відаў раслін (напр., у кары дуба да 20% Т., вярбы да 13%). Маюць вяжучыя ўласцівасці. Асаджаюць бялкі з раствораў. Прыгнечваюць рост многіх патагенных для раслін мікраарганізмаў, ахоўваюць расліны ад паядання жывёламі (антыфіданты). Выкарыстоўваюцца пры дубленні скур, у медыцыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНЗІ́ЦЫЯ (ад лац. transitio пераход, перамяшчэнне) у генетыцы, мутацыя, абумоўленая заменай азоцістай асновы ў малекуле нуклеінавай к-ты. Пры Т. адна пурынавая аснова замяняецца на другую (адэнін на гуанін, ці наадварот), або адна пірымідзінавая аснова на другую (тымін на цытазін ці наадварот). Адносіцца да генных мутацый, якія прыводзяць да змены сэнсу кадона і парушэнняў счытвання інфармацыі ў ланцужку ДНК. Часам Т. фенатыпічна не праяўляецца за кошт лішку генет. кода (адну амінакіслату кадзіруюць некалькі кадонаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫПТАФА́Н,
C11H12N2O2, незаменная амінакіслата. Уваходзіць у састаў многіх бялкоў. У арганізме чалавека і жывёл не сінтэзуецца, паступае з бялкамі ежы. Т. багатыя печань, мяса, малако, яйкі.
Бясколерныя крышталі, малекулярная маса 204,22, tпл 293 °C. Удзельнічае ў сінтэзе бялку, фарміраванні яго другаснай структуры, папярэднік нікацінавай к-ты, сератаніну. Пад уплывам мікрафлоры ў тоўстым кішэчніку Т. ператвараецца ў таксічныя рэчывы — індол, скатол і інш. Сутачная патрэба дарослага чалавека 7 мг/кг. Ад нястачы ў ежы Т. развіваецца пелагра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫСЕ́ЛІУС, Тызеліус (Tiselius) Арне Вільгельм Каўрын (10.8.1902, Стакгольм —29.10.1971), шведскі біяхімік. Чл. Шведскай каралеўскай АН (з 1956 яе прэзідэнт), Нац.АН ЗША (1949). Скончыў Упсальскі ун-т (1925), дзе і працаваў (з 1938 праф., з 1951 дырэктар Ін-та біяхіміі). У 1960—64 прэзідэнт Нобелеўскага к-та па хіміі. Навук. працы па даследаванні адсорбцыі і электрафарэзу. Распрацаваў метады электрафарэтычнага і адсарбцыйна-храматаграфічнага аналізу біяпалімераў, у т. л. бялкоў сывараткі крыві. Даказаў комплексную прыроду сываратачных бялкоў. Нобелеўская прэмія 1948.