ТРЫПТАФА́Н,
C11H12N2O2, незаменная амінакіслата. Уваходзіць у састаў многіх бялкоў. У арганізме чалавека і жывёл не сінтэзуецца, паступае з бялкамі ежы. Т. багатыя печань, мяса, малако, яйкі.
Бясколерныя крышталі, малекулярная маса 204,22, tпл 293
І.М.Семяненя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)