ТА́ЙЛАР, Тэйлар (Tylor) Эдуард Бернет (2.10.1832, Лондан — 2.1.1917), англійскі этнограф, даследчык першабытнай культуры. З 1833 хавальнік этнагр. музея Оксфардскага ун-та, з 1896 праф. у ім. Даследаваў гісторыю культуры, найб. ўвагу аддаваў гісторыі духоўнай культуры, асабліва рэлігіі. Асн. працы — «Першабытная культура» (т. 1—2, 1871) і «Антрапалогія» (1881). Стварыў анімістычную тэорыю паходжання рэлігіі, якая доўгі час была пануючай у навуцы; рэлігію разумеў як з’яву індывід. псіхалогіі, а не як факт грамадскай свядомасці (гл.Анімізм). У даследаваннях т. зв. перажыткаў выявіў гіст. карані шматлікіх звычаяў і абрадаў. Разам з Г.Спенсерам заснаваў эвалюц. школу ў гісторыі культуры і этнаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЙНАЯ ВЯЧЭ́РА,
паводле Евангелляў, апошняя сумесная трапеза Ісуса Хрыста і дванаццаці апосталаў у Іерусаліме напярэдадні «перадвелікоднай пятніцы», распяцця Хрыста на крыжы і яго смерці. У час святочнай вячэры, прыгатаванай вучнямі (апосталамі), Хрыстос прадказаў, што адзін з іх (Іуда Іскарыёт) здрадзіць яму. Надламаўшы хлеб, Ісус даў яго з’есці вучням са словамі: «гэта ёсць цела маё», потым даў ім папіць з кубка з віном, кажучы: «гэта ёсць кроў мая Новага Запавету, якая за многіх праліваецца». Ён завяшчаў вучням і надалей рабіць так, як успамін пра яго, уводзячы тым самым адно з таінстваў хрысц. царквы — прычасце (еўхарыстыю).
азербайджанскі архітэктар, гісторык архітэктуры. Акад.АН Азербайджана (1945). Нар. архітэктар СССР (1970). Вучыўся ў Азерб.політэхн. ін-це (1922—29), выкладаў у ім у 1930—70. З 1948 дырэктар Ін-та архітэктуры і мастацтва Азербайджана. Да 1946 працаваў сумесна з С.Дадашавым. Асн. работы ў Баку: комплекс будынкаў АН (1951—66), Рэсп. публічная б-ка імя М.Ахундава (1960), станцыя метрапалітэна імя Н.Нарыманава (1967), гасцініцы «Азербайджан» (1969) і «Масква» (1978). Дзярж. прэмія СССР 1941.
Тв.:
Памятники азербайджанского зодчества. М., 1951;
История архитектуры Азербайджана. М., 1963 (разам з Л.Братаніцкім, А.Саламзадэ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УХТО́МСКІ Аляксей Аляксеевіч (25.6.1875, с. Васлома Яраслаўскай вобл., Расія — 31.8.1942),
расійскі вучоны ў галіне фізіялогіі. Акад.АНСССР (1935, чл.-кар. 1932). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1906), дзе і працаваў (1922—42 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні працэсаў тармажэння і ўзбуджэння, механізмах лабільнасці. Адкрыў адзін з асн. прынцыпаў дзейнасці ц. н. с., названы ім дамінантаю (1923), устанавіў сувязь яе з парабіёзам. Стварыў вучэнне аб засваенні органамі рытмаў знешніх раздражняльнікаў (1928). Прэмія імя У.І.Леніна 1932.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАМА́ СЛАВЯНІ́Н (каля 760 — кастр. 823),
кіраўнік нар. паўстання ў Візантыі ў 820—823. Ратуючыся ад пакарання смерцю за ўдзел у змове супраць урада, уцёк у Абасідаў халіфат, дзе зрабіў прыдворную кар’еру. Дараваны імператарам Львом V і прызначаны военачальнікам адной з малаазійскіх фем. Выкарыстаўшы незадаволенасць сялян і салдат-стратыётаў падатковым і рэліг. уціскам, Ф.С. у 820 узняў паўстанне, якое хутка ахапіла б.ч. М. Азіі, частку Фракіі і Македоніі. Створаныя ім армія і флот на працягу года трымалі ў аблозе Канстанцінопаль. У 823 візант. ўрад з дапамогай войск балг. хана Амуртага задушыў паўстанне. Ф.С. узяты ў палон і пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕРДЫНА́НД II (Ferdinand; 9.7.1578, г. Грац, Аўстрыя — 15.2.1637),
аўстрыйскі эрцгерцаг, імператар «Свяшчэннай Рымскай імперыі» [1619—37]. З дынастыі Габсбургаў. Сын эрцгерцага Унутр. Аўстрыі (Штырыя, Карынтыя, Крайна) Карла, бацька Фердынанда III, унук Фердынанда I. Выхаваны езуітамі, таму імкнуўся праводзіць у сваіх уладаннях контррэфармацыю. З 1590 эрцгерцаг, з 1595 рэгент Унутр. Істрыі. У 1617 выбраны таксама каралём Чэхіі, а ў 1618 і Венгрыі. Пры ім пачалася Трыццацігадовая вайна 1618—48, у час якой адбыліся антыгабсбургскія выступленні ў Чэхіі (гл.Чэшскае паўстанне 1618—20) і Венгрыі (рух Г.Бетлена). Аўтар аналаў на лац. мове (т. 1—9, 1610—46). Маўзалей у г. Грац.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛІ́П IIАўгуст
(Philippe Auguste; 21.8.1165, Парыж — 14.7.1223),
кароль Францыі [1180—1223]. З дынастыі Капетынгаў. У 1189—92 адзін з кіраўнікоў 3-га крыжовага паходу (гл.Крыжовыя паходы). Каб пашырыць свае ўладанні, выкарыстоўваў шлюбы; за скасаванне другога шлюбу (з дацкай прынцэсай) у 1200 адлучаны ад царквы папам Інакенціем III. Праводзіў палітыку цэнтралізацыі дзяржавы. У 1202—04 адваяваў у англ. караля Іаана Беззямельнага Нармандыю, Анжу, Мен, Турэнь, большую ч. Пуату. Пры ім пачалося далучэнне да каралеўскіх уладанняў абласцей Паўд. Францыі. Правёў шэраг адм. і фін. рэформ: стварыў новыя тэр.-адм. акругі, Каралеўскі савет і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́МІЧ Уладзімір Міхайлавіч (н. 24.1.1951, в. Кунаховічы Камянецкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. юрыст. Д-рюрыд.н. (1997), праф. (1998). Скончыў БДУ (1973) і працаваў у ім з 1976. З 2001 заг. кафедры, нам. дырэктара Ін-та перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ. Навук. працы па праблемах крымін. і крымін.-выканаўчага права.
Тв.:
Уголовная ответственность за угон транспортных средств. Мн., 1982;
Правовая концепция реализации (исполнения) мер уголовной ответственности в Республике Беларусь. Мн., 1996;
Теоретические проблемы уголовной ответственности. Мн., 1997;
Формы реализации уголовной ответственности. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЁКЁЙ, Цёкёлі (Thököly) Імрэ (25.9.1657, г. Кежмарак, Славакія — 13.9.1705), кіраўнік вызв. антыгабсбургскай вайны 1678—85 у Венг. каралеўстве Граф. Айчым Ракацы Ферэнца II. У 1678 аб’яднаў і ўзначаліў атрады куруцаў, да 1681 вызваліў ад улады Габсбургаў 13 паўн.-ўсх. камітатаў (абласцей) Венг. каралеўства, у т. л.ўкр. і славацкія этн. землі, абвясціў сябе ў 1682 іх князем; адначасова прызнаў сябе васалам тур. султана, ад якога атрымаў тытул венг. караля. Збліжэнне Ц. з Турцыяй і выкарыстанне імтур.ваен. дапамогі падарвала яго папулярнасць. У 1685 княства Ц. захоплена Габсбургамі, сам ён уцёк у Турцыю, дзе да 1690 быў зняволены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАПАВА́ЛАЎ Ігар Аляксеевіч (н. 3.12.1945, г. Джалал-Абад, Кыргызстан),
расійскі артыст балета, балетмайстар, педагог. Нар.арт.СССР (1985). Скончыў Фрунзенскае муз.-харэаграфічнае (1961) і Пермскае харэаграфічнае (1963; у 1967—85 выкладчык у ім) вучылішчы. З 1963 у Пермскім т-ры оперы і балета. З 1989 гал. балетмайстар і маст. кіраўнік «Маскоўскага балета на лёдзе». Танцоўшчык характарнага плана. Сярод роляў: Дырыжор, Чорт («Бераг надзеі», «Стварэнне свету» А.Пятрова), Тыбальд («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Харон («Арфей і Эўрыдыка» на музыку А.Журбіна), Візір («Легенда пра каханне» А.Мелікава). Ставіў танцы ў операх, канцэртныя нумары і інш.