РУКАВІ́ШНІКАЎ Мікалай Мікалаевіч (н. 18.9.1932, г. Томск, Расія),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1971, 1974). Герой Манголіі (1972). Герой Балгарыі (1979). Лётчык-касманаўт СССР (1971). Канд.тэхн.н. (1980). Скончыў Маскоўскі інж.-фіз.ін-т (1957). У 1967—80 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў. У 1981—98 старшыня Федэрацыі касманаўтыкі СССР (Расіі). 23—25.4.1971 з У.А.Шаталавым і А.С.Елісеевым здзейсніў (як інжынер-выпрабавальнік) палёт на касм. караблі (КК) «Саюз-10» (стыкоўка з арбітальнай станцыяй «Салют»), 2—8.12.1974 з А.В.Філіпчанкам — палёт на КК «Саюз-16» (як бортінжынер), 10—12.4.1979 з Г.Іванавым (Балгарыя) — палёт на КК «Саюз-33» (як камандзір). У космасе правёў 9,9 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ГА-АРЛО́ЎСКАЯ ЧЫГУ́НКА,
назва ў 1868—1920 сеткі чыг. ліній, якія звязвалі Беларусь з цэнтр.-чарназёмным раёнам Расіі і Прыбалтыкай. Пабудавана прыватнымі т-вамі, да 1894 выкуплена дзяржавай. Агульная даўж. 1557,5 км (1910), на тэр. Беларусі больш за 533 км. Падзялялася на ўчасткі: Рыга — Дынабург (217,6 км, рух адкрыты ў 1861), Дынабург — Полацк (161 км, у 1866), Полацк — Віцебск (101,1 км, у 1866), Віцебск — Арол (516,8 км, у 1868), Віцебск — Жлобін (280,5 км, у 1902). Мела 26,7 тыс.чал. персаналу (1913), 555 паравозаў, 819 пасажырскіх і 13 864 таварныя вагоны (1912). У 1920 частка ліній Р.-А. ч. адышла да Латвіі. Сав. частка чыгункі з 1920 наз. Арлоўска-Віцебскай чыг., у 1922 уключана ў Маскоўска-Беларуска-Балтыйскую чыгунку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ВЕРС (ням. Revers ад лац. reversum павернуты назад),
1) механізм для змены напрамку руху (вярчэння) машыны, рухавіка або асобных іх элементаў на адваротны. У рухавіках Р. найчасцей — крывашыпна-кулісны або кулачковы механізм, у станках — зубчастае зачапленне з дадатковым (прамежкавым) колам.
Р. наз. таксама сам працэс змены напрамку руху на процілеглы — рэверсаванне. Выкарыстоўваецца ў грузападымальных (падыманне, спуск), трансп. (уперад, назад) машынах і інш.Уавіяц. і суднавых рухавіках рэверсавання дасягаюць паваротам лопасцей паветраных або грабных вінтоў, уэл. рухавіках пастаяннага току — зменай напрамку току ў абмотках узбуджэння, пераменнага току — пераключэннем дзвюх фаз абмоткі статара (робіцца з дапамогай эл. рэверсара).
2) Адваротны бок медаля, манеты, процілеглы аверсу.
3) У гандлёвым праве пісьмовае абавязацельства адной асобы другой, у якім даюцца гарантыі чаго-небудзь, засведчваецца што-небудзь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ГЕР (Reger) Макс Іаган Баптыст Іозеф (19.3.1873, Бранд, каля г. Кемнат, Аўстрыя — 11.5.1916),
нямецкі кампазітар, арганіст, піяніст і дырыжор. Вучань Г.Рымана. У 1890—96 выкладаў у кансерваторыі ў г. Вісбадэн (Германія), з 1905 — уМуз. акадэміі ў Мюнхене, з 1907 праф. Лейпцыгскай кансерваторыі. У 1911—14 прыдворны капельмайстар уг. Майнінген (Германія). Працягваў традыцыі І.С.Баха. Аўтар твораў: для салістаў, хору з арк.; сімфаньеты і серэнады для арк.; канцэрта для скрыпкі з арк.; камерна-інстр. ансамбляў; варыяцый і фуг на тэму Баха для фп.; харальных фантазій і прэлюдый для аргана і інш.; шматлікіх тэарэт. прац, у т. л. «Аб мадуляцыі» (1903).
Літ.:
Крейнина Ю.В. Регер и мастера XX в. // Проблемы истории австро-немецкой музыки. Первая треть XX в М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЙД (ад англ. raid налёт, набег, нападзенне),
форма тактычных (аператыўна-тактычных) дзеянняў вайск. і партыз. фарміраванняў; імклівы рух і вядзенне баёў (аперацый) у тыле праціўніка. У 2-ю сусв. вайну Р. праводзіліся з мэтай знішчэння жывой сілы і тэхнікі праціўніка, дэзарганізацыі кіравання войскамі і работы тылу, парушэння камунікацый і інш. (напр., рэйд кав. корпуса Л.М.Даватара па тылах ням. войск ужн. — вер. 1941). З канца 1942 па май 1945 звыш 100 буйных сав.партыз. фарміраванняў зрабілі больш за 40 Р., у т. л.бел. партызаны з усх.узах. Беларусь, а таксама ў Літву, Польшчу і інш.У сучасных умовах Р. выкарыстоўваюцца ў ходзе лакальных войнаў і інш.узбр. канфліктаў; іх асаблівасць — масіраваная падтрымка дзеянняў наземных войск авіяцыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САДО́ЎСКІ Антон Паўлавіч (н. 7.2.1944, в. Красняны Мядзельскага р-на Мінскай. вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1997). Скончыў БДУ (1966). У 1967—8 2 і з 1999 уБДУ. У 1982—99 у Гродзенскім ун-це (у 1982—84 заг. кафедры). Навук. працы па якаснай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў. Распрацаваў метады рашэння класічнай праблемы цэнтра і фокуса для адвольных аналіт. сістэм дыферэнцыяльных ураўн. на плоскасці.
Тв.:
Нелинейные колебания в системах второго порядка. Мн., 1982 (разам з У.В.Амелькіным, М.А.Лукашэвічам);
Проблема центра и фокуса для аналитических систем с нулевой линейной частью // Дифференциальные уравнения. 1989 Т. 25, № 5—6;
Решение проблемы центра и фокуса для кубической системы нелинейных колебаний // Там жа. 1997. Т. 33, № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКАЛО́Ў Слава Макаравіч (н. 21.2.1937, Ерэван),
бел. мастак манум.-дэкар. мастацтва. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1967), у 1968—79 выкладаў у ім. Працуе ў мазаіцы, габелене, маст. афармленні інтэр’ераў. Сярод лепшых работ: мазаікі на ўнутр. паверхні Кальца Славы Кургана Славы Сав. Арміі—вызваліцельніцы Беларусі (1969), «Беларусь партызанская» на тарцы гасцініцы «Турыст» у Мінску (1973, з А.Кішчанкам), «Мір» на будынку абутковай ф-кі (1985), маст. афармленне (1975) і габелен «Квітней, Беларусь» (1981, з З.Літвінавай) у Палацы культуры аб’яднання «Хімвалакно» (усе ў Магілёве), сграфіта «Радзіма», «Космас», «Мы за мір» на жылых будынках у Мазыры (1976—78, з В.Мігалем), дэкар. рэльеф у інтэр’еры Нац.акад.т-ра імя Я.Коласа ў Віцебску (1985, з Г.Несцеравым). Працуе таксама ў станковым жывапісе.
Бясколерныя крышталі, tпл 159,5 °C, шчыльн. 1443 кг/м³. Добра раствараецца ў этаноле, дыэтылавым эфіры, мала — у вадзе. Вытворныя С.к. па функцыян. групах — солі і эфіры наз. саліцылатамі. У прыродзе трапляецца ў раслінах пераважна ў выглядзе гліказіду метылавага эфіру. У прам-сці С.к. і яе вытворныя атрымліваюць тэрмічным карбаксіліраваннем сухога феналяту натрыю дыаксідам вугляроду пад ціскам. Выкарыстоўваюць у вытв-сці лек. сродкаў (напр., ацэтылсаліцылавай кіслаты n-амінасаліцылавай к-ты — процітуберкулёзнага сродку), пахучых рэчываў (метылеаліцылату, бензілсаліцылату і інш.), як кампанент мазей, паст і раствораў для лячэння скурных хвароб (напр., т.зв. саліцылавы спірт — 2%-ны раствор С.к. ў этаноле, паста Ласара), кансервант ухарч. прам-сці, рэагент уаналіт. хіміі.
расійская актрыса. Дачка Я.В.Самойлава. Нар.арт. Расіі (1993). Вучылася ў Тэатр. вучылішчы імя Б.Шчукіна (1953—56), скончыла Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1962). У 1958 у Маскоўскім т-ры імя У.Маякоўскага, у 1967—92 у Т-ры-студыі кінаакцёра, з 1994 у Т-ры сучаснай п’есы. Ігра адметная глыбокім драматызмам, тонкім псіхалагізмам. З 1956 здымаецца ў кіно: «Мексіканец» (1956), «Ляцяць жураўлі» (1957, Гал. прыз кінафестывалю ў Канах, 1958), «Неадпраўлены ліст», «Леон Гарас шукае сябра» (СССР—Францыя, абодва 1960), «Альба Рэгія» (Венгрыя, 1961), «Яны ішлі на ўсход» (1964, Італія—СССР), «Ганна Карэніна» (1968), «Доўгая дарога ў кароткі дзень» (1972), «Акіян» (1974), «Брыльянты для дыктатуры пралетарыяту» (1976), «24 гадзіны» (2000) і інш.Т.Я.Самойлава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕВАСЦЬЯ́НЕНКА Віктар Рыгоравіч (н. 31.1.1938, г. Бярдзянск Запарожскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1981), праф. (1984). Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1963). З 1963 у Ін-це тэарэт. і прыкладной механікі Сіб.аддз.АНСССР. З 1982 уБПА (з 1984 заг. кафедры). З 1999 у ЗША. Навук. працы па радыяцыйным цеплаабмене і фізіцы плазмы, праблемах выкарыстання камп’ютэрнай тэхнікі ў навуч. працэсе. Распрацаваў метады разліку поля выпрамянення ў рэальным спектры, уліку ўзаемадзеяння часціц у плазме, методыку і апаратуру для цеплавога неразбуральнага кантролю прамысл. вырабаў.
Тв.:
Радиационный теплоперенос в высокотемпературных газах. М., 1984 (у сааўт.);
Оптимизация метода импульсной тепловой дефектометрии протяженных дефектов (у сааўт.) // Инж.-физ. журн. 1994. Т. 66, № 4.