рака ў Лельчыцкім і Жыткавіцкім р-нах Гомельскай вобл., правы прыток р. Прыпяць. Даўж. 46 км. Пл. вадазбору 511 км². Пачынаецца за 4 км на Пн ад в. Данілевічы Лельчыцкага р-на, вусце за 1 км на Пн ад в. Перароўскі Млынок Жыткавіцкага р-на. Цячэ паўсх.ч. нізіны Прыпяцкае Палессе. Даліна ў вярхоўі месцамі трапецападобная, вузкая, у сярэднім і ніжнім цячэнні невыразная. Пойма ў верхнім цячэнні перарывістая, у сярэднім цячэнні шыр. 300—800 м, у ніжнім — зліваецца з поймай Прыпяці. Рэчышча звілістае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЙСМІ́ЧНЫЯ ХВА́ЛІ,
пругкія ваганні, што распаўсюджваюцца ў Зямлі ад ачагоў землетрасенняў, выбухаў і інш. Адрозніваюць падоўжныя С.х. (ваганні адбываюцца ў напрамку распаўсюджвання хвалі, выклікаюць сцісканне і расцяжэнне), папярочныя С.х. (перпендыкулярныя распаўсюджванню хвалі; хвалі зруху), паверхневыя С.х. (узнікаюць каля паверхні падзелу геал. асяроддзяў; хвалі Лява, Рэлея), аб’ёмныя С.х. (падоўжныя і папярочныя хвалі, ідуць ад ачага ўзбуджэння па аб’ёме Зямлі), адбітыя і пераломленыя С.х. (узнікаюць на мяжы падзелу геал. асяроддзяў з рознымі фіз. ўласцівасцямі). Рэгістрацыя С.х. дазваляе даследаваць унутр. будову Зямлі. Гл. таксама Сейсмаграма, Сейсмічная разведка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧАЯ АРЦЕ́ЛЬ,
калектыўная сялянская гаспадарка; добраахвотнае аб’яднанне грамадзян для сумеснай вытв-сці с.-г. прадукцыі. Паводле цывільнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь грунтуецца на членстве яе ўдзельнікаў, якія абавязаны ўнесці свой паявы ўзнос, прымаць асабісты прац. ўдзел у дзейнасці арцелі і несці субсідыярную адказнасцьпа яе абавязацельствах. Прававое становішча С.а., правы і абавязкі іх членаў вызначаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб вытв. кааператывах. Устаноўчым дакументам С.а. з’яўляецца статут, зацверджаны агульным сходам яе членаў. Вышэйшым органам кіравання С.а. з’яўляецца агульны сход, выканаўчымі органамі — праўленне і яго старшыня. Гл. таксама Калгас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ГБАН, Зігбан (Siegbahn) Кай Мане (н. 20.4.1918, г. Лунд, Швецыя), шведскі фізік. Чл.Швед.АН. Ганаровы чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Сын К.М.Г.Сігбана. Скончыў Упсальскі ун-т (1942). У 1942—51 у Нобелеўскім ін-це фізікі (Стакгольм); у 1951—54 праф. Каралеўскага тэхнал. ін-та (Стакгольм). З 1954 праф. Упсальскага ун-та. Навук. працы па спектраскапіі, атамнай і малекулярнай фізіцы, фіз. хіміі. Распрацаваў метад электроннай спектраскапіі для хім. аналізу (1951). Сканструяваў рэнтгенаэлектронны спектрометр і ажыццявіў монахраматызацыю рэнтгенаўскага выпрамянення ў рэнтгенаўскай фотаэлектроннай спектраскапіі. Нобелеўская прэмія 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАЛЯ́НКА, смолка (Melandrium),
род кветкавых раслін сям. гваздзіковых. Каля 100 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 2 віды С.: белая (M. album), нар. назвы панчошнік, светнік, трапляецца часта ў пасевах, каля жылля, і двухдомная (M.dioicum), нар. назва шчаўкушкі, расце па хмызняках і ярах.
Адна-, двух-, і шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 1 мз залозістым або простым апушэннем. Лісце супраціўнае, суцэльнае, прыкаранёвае звужана ў чаранок, сцябловае — сядзячае. Кветкі белыя, чырв., светла-пурпурныя ў паўпарасоніках. Плод — каробачка. Лек., дэкар. расліны, некат. пустазелле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАЛЯ́НСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала ў ліп. 1941—чэрв. 1944 у в.Смаляны Аршанскага р-на Віцебскай вобл., зчэрв. 1943 дзейнічала пад кіраўніцтвам Аршанскага падп. райкама КП(б)Б; састаўная частка Аршанскага патрыятычнага падполля. Аб’ядноўвала 16 чал. (кіраўнік Л.І.Красноўскі). Падпольшчыкі вялі агітработу сярод насельніцтва, прымалі па радыё і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, збіралі і перадавалі партызанам звесткі пра падрыхтоўку акупантамі карных аперацый. За час дзеяння загінулі 10 падпольшчыкаў.
Літ.:
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл.Мн., 1990. С. 569.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́МАЎ Міхаіл Міхайлавіч (7.4.1908, Масква — 30.12.1973),
расійскі акіянолаг, палярны даследчык. Д-ргеагр.н. (1954). Герой Сав. Саюза (1951). Скончыў Маскоўскі гідраметэаралагічны ін-т (1937). З 1939 у Арктычным і Антарктычным н.-д. ін-це. У 1950—51 кіраваў дрэйфуючай ст. «Паўночны полюс-2», у 1955—57—1-й сав. антарктычнай экспедыцыяй, у 1962—64—8-й і 9-й, адкрыў 3 бухты, паўвостраў і возера, даследаваў 2 шэльфавыя ледавікі. Навук. працы па лядовым рэжыме палярных мораў, лядовых прагнозах. Яго імем названы ледавік у горным масіве Вольтат (Усх. Антарктыда).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАРТЫ́ЎНАЯ КЛАСІФІКА́ЦЫЯ,
сістэма прысваення спартыўных званняў і разрадаў на падставе вынікаў, паказаных спартсменамі ў афіц. спаборніцтвах. Ажыццяўляецца адпаведнымі нац. і міжнар.спарт. федэрацыямі і арг-цыямі. Аб’ядноўвае нормы і патрабаванні па ўсіх відах спорту, у т. л. і для спарт. суддзяў. Разрадныя нормы вызначаюцца часам, даўжынёй, масай і інш. паказчыкамі, або спартсмен павінен заняць пэўнае месца на спаборніцтвах ці атрымаць перамогу над сапернікам, які мае пэўны спарт. разрад або званне. З 1935 да пач. 1990-х г. у СССР дзейнічала Адзіная ўсесаюзная спарт. класіфікацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПІ́ЛБЕРГ (Spielberg) Стывен (н. 18.12.1947, г. Цынцынаты, ЗША),
амерыканскі кінарэжысёр, прадзюсер. Працуе ў жанрах меладрамы, «фільма жахаў», прыгодніцкага фільма і інш. Побач з лаканічнымі па выразных сродках фільмамі «Дуэль» (1971), «Шугарленд-экспрэс» (1974), «Колер ліловы» (1985) стварыў відовішчныя, насычаныя атракцыёнамі стужкі са складанымі трукавымі здымкамі і макетамі: «Сківіцы» (1975), «Шукальнікі страчанага каўчэга» (1981), «Іншапланецянін» (1982), «Індыяна Джонс і храм рока» (1984), «Індыяна Джонс і апошні крыжовы паход» (1989), «Парк юрскага перыяду» (1993) і інш. Рэжысёр фільмаў «Спіс Шындлера» (1993), «Выратаваць радавога Раяна» (1998; абодва прэміі «Оскар», адпаведна 1993, 1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СРЫНА́ГАР,
горад на Пн Індыі, у Гімалаях (на выш. каля 1600 м), на р. Джэлам (бас.р. Інд). Адм. ц. штата Джаму і Кашмір. Каля 1 млн.ж.з прыгарадамі (2000). Вузел аўтадарог, рачная прыстань, аэрапорт. Прам-сць: тэкст. (шоўкаматальныя, шаўкаткацкія і шэрсцяткацкія прадпрыемствы), дрэваапр., машынабудаўнічая. Цэнтр саматужных промыслаў: выраб кашміравых хустак, дываноў, шаўковых тканін, сярэбраных упрыгожанняў, ювелірных вырабаў, разьба па дрэве. 2 ун-ты. Музей. Тэр. С. перарэзана каналамі, унутрыгарадскія зносіны пераважна на лодках («азіяцкая Венецыя»). Мячэці 15—16 ст., стараж. культавыя і жылыя драўляныя пабудовы. Турызм, база гімалайскіх экспедыцый.