заваяваныя Рымам па-за межамі Італіі тэрыторыі, якімі кіравалі рымскія намеснікі. Пасля 1-й Пунічнай вайны першымі Р.п. сталі Сіцылія (з 241 дан.э.), Корсіка і Сардзінія (з 227 дан.э.). У канцы эпохі рэспублікі іх было каля 20, у эпоху імперыі — каля 50. У эпоху рэспублікі Р.п. лічыліся ўласнасцю рым. народа. Значная ч. зямлі адбіралася ў мясц. насельніцтва і перадавалася ў надзелы рым. каланістам (гл.Агер публікус). Жыхары Р.п. павінны былі ўтрымліваць рым. намеснікаў і войска. Кіравалі правінцыямі былыя консулы (праконсулы) і б. прэтары (прапрэтары). У 27 дан.э.Р.п. падзелены на сенацкія і імператарскія. Сенацкую звычайна ўзначальваў праконсул са штогадовым тэрмінам замяшчэння, імператарскую, дзе знаходзіліся рым. войскі, — легат консульскага (Р.п. з 2 і больш легіёнамі) ці прэтарскага рангу, а таксама прэфект з коннікаў (пазней, акрамя Егіпта, наз. пракуратар). З сярэдзіны 2 ст.н.э. неафіцыйна ўзнік тытул «прэзес» (praeses), які на працягу 3 ст. ператварыўся ў афіц. тытул намесніка Р.п. з коннікаў ці сенатараў. Даходы з Р.п. складалі асн. крыніцу багацця рым. дзяржавы. Іх спагнанне ў перыяд рэспублікі знаходзілася ў руках прыватных адкупшчыкаў (публіканаў), ад якіх вельмі пакутавала насельніцтва Р.п. У імператарскую эпоху ўведзена дзярж. кіраванне фінансамі, што крыху палегчыла становішча насельніцтва. У 212 большасць жыхароў Р.п. атрымала правы рым. грамадзян. Паводле рэформ Дыяклектыяна і Канстанціна IР.п. былі разбуйнены, іх колькасць патроілася, асобныя правінцыі былі аб’яднаны па 12—15 у дыяцэзы пад уладай аднаго вікарыя. Межы новага адм.-тэр. падзелу не супадалі з межамі Р.п.
Літ.:
Кудрявцев О.В. Эллинские провинции Балканского полуострова во 11 в.н. э. М., 1954.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЕ́ЦКА-ЯПО́НСКІЯ ПАГАДНЕ́ННІКанвенцыя 1925 аб асноўных прынцыпах узаемаадносін,
падпісана ў Пекіне 20 студз. Паводле яе паміж СССР і Японіяй устанаўліваліся дыпламат. адносіны; Японія абавязалася да 15.5.1925 вывесці свае войскі з Паўн. Сахаліна; бакі дэкларавалі імкненне жыць у міры і дружбе і абавязаліся ў сваіх адносінах зыходзіць з прынцыпу ўзаемнага неўмяшання ва ўнутр. справы адзін аднаго. СССР пагадзіўся, што Портсмуцкі мірны дагавор 1905 застаецца ў сіле. Бакі дамовіліся аб пераглядзе рас.-яп. пагадненняў, якія закраналі пытанні гандлю, эканомікі і рыбалоўства (гл.Руска-японскія дагаворы і пагадненні). Пагадненне 1939 аб спыненні ваенных дзеянняў у раёне Халхін-Гола, падпісана 15 ліст. ў Маскве. Паклала канец Халхін-Гольскаму канфлікту 1939, зафіксаваўшы аднаўленне граніцы Манг.Нар. Рэспублікі, як дапач. канфлікту. Пакт 1941 аб нейтралітэце, падпісаны 13 крас. ў Маскве. Паводле яго бакі абавязаліся падтрымліваць мірныя і дружалюбныя адносіны адзін да аднаго; узаемна паважаць цэласнасць тэрыторыі адзін аднаго; у выпадку ўцягвання аднаго з бакоў у вайну з адной або некалькімі трэцімі дзяржавамі інш. бок абавязаўся захоўваць нейтралітэт на працягу ўсяго канфлікту. Скасаваны з уступленнем 9.8.1945 СССР у вайну з Японіяй. Савецка-японская сумесная дэкларацыя 1956, падпісана 19 кастр. ў Маскве. Спыняла стан вайны, які існаваў паміж СССР і Японіяй з 9.8.1945; паміж дзвюма дзяржавамі аднаўляліся дыпламат. адносіны; прадугледжвалася, што ў магчыма кароткі тэрмін паміж СССР і Японіяй пачнуцца перагаворы аб усёабдымным мірным урэгуляванні; пасля такога ўрэгулявання СССР абавязаўся перадаць Японіі а-вы Шыкатан і Хабамаі з Курыльскіх астравоў (пазней СССР адмовіўся ад гэтага абавязку ў аднабаковым парадку); СССР пагадзіўся на рэпатрыяцыю ўсіх яп. грамадзян, якія былі асуджаны на сав. тэрыторыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАМА́НКА (Salamanca),
горад у цэнтр.ч. Іспаніі, у аўт. вобласці Кастылія-Леон, на р. Тормес. Адм. ц.аднайм. правінцыі. Каля 160 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: харч., тэкст., гарбарна-абутковая. 2 ун-ты.
З 5 ст.дан.э. згадваецца як умацаванае паселішча племя ветонаў. У 3 ст.дан.э. заваявана карфагенянамі, у 2 ст.дан.э. — рымлянамі. У 8—11 ст.н.э. (з перапынкамі) пад уладай арабаў. У час Рэканкісты горад амаль апусцеў, зноў заселены ў 1102. У 1218 засн. Саламанкскі універсітэт, у 1254 бібліятэка. У 1520 С. — цэнтр паўстання камунерас. У 16—17 ст. цэнтр сукнаробства і кнігадрукавання.
22.7.1812 войскі А.Уэлінгтана і ісп. партызаны разбілі каля С. франц. войска. У час Іспанскай рэвалюцыі 1931—39 у С. (з 1936) знаходзілася рэзідэнцыя Ф.Франкл Баамондэ.
Горад-ансамбль С. вызначаецца адносна рэгулярнай планіроўкай вуліц, аднародным буд. матэрыялам (залацісты пясчанік), стылістычным падабенствам будынкаў (пераважна стылі платэрэска і чурыгерэска). Шматлікія арх. помнікі надаюць гораду выгляд музея: рым. мост з 15 арак, раманскія сабор (1140—60) і касцёл Томаса Кентэрберыйскага (перабудаваны ў 15 ст.), кафедральны сабор з рысамі готыкі і барока (1513—1733, арх. Р.Хіль дэ Антаньён і інш.), кляштар дамініканцаў і касцёл Сан Эстэбан (1524—1610), езуіцкая семінарыя (1617—1755), касцёл кляштара аўгусцінцаў (1636—87, размалёўкі Хасэ дэ Рыбейры) і інш. У стылі платэрэска — комплекс універсітэцкіх будынкаў (канец 15—16 ст.). На цэнтр гар. плошчы Пласа Маёр (1729—55, арх. А. дэ Чурыгера і інш.) ансамбль будынкаў у стылі ісп. барока (чурыгерэска). Старая ч. С. ўключана ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯШЧЭ́ННЫ САЮ́З,
саюз еўрапейскіх манархаў, заключаны пасля краху напалеонаўскай імперыі. 26.9.1815 у Парыжы рас. імператарам Аляксандрам I, аўстр. імператарам Францам I і прус. каралём Фрыдрыхам Вільгельмам III падпісаны т.зв. Акт свяшчэннага саюза. 19.11.1815 да С.с. далучыўся франц. кароль Людовік XVIII, потым большасць манархаў Еўропы. Вялікабрытанія не ўвайшла ў саюз, але падтрымлівала яго палітыку. Дзейнасць С.с. была накіравана на ажыццяўленне рашэнняў Венскага кангрэса 1814—15, задушэнне рэв. і нац.-вызв. руху ў Еўропе. Вядучая роля ў саюзе належала Аляксандру I і К.В.Метэрніху. На 1-м Ахенскім кангрэсе 1818 вырашаны пытанні пра датэрміновы вывад акупац. войск з Францыі, пра захаванне ў Еўропе дзярж. граніц, вызначаных Венскім кангрэсам, і абсалютысцкіх рэжымаў. На Тропаўскім кангрэсе 1820 Расія, Аўстрыя і Прусія падпісалі пратакол, якім абвяшчалася права ўзбр. ўмяшання ў справы інш. дзяржаў (у адпаведнасці з гэтым рашэннем Аўстрыя задушыла Неапалітанскую рэвалюцыю 1820—21 і рэвалюцыю 1821 у П’емонце). Лайбахскі кангрэс 1821 санкцыяніраваў аўстр. інтэрвенцыю ў Неапалі і П’емонце. У адпаведнасці з рашэннем Веронскага кангрэса 1822 франц. армія ў 1823 уварвалася ў Іспанію, задушыла рэвалюцыю і аднавіла абсалютызм. Супярэчнасці паміж С.с. і Вялікабрытаніяй узніклі з-за розных адносін да вайны за незалежнасць ісп. калоній у Амерыцы 1810—26, паміж Расіяй і Аўстрыяй — у сувязі з процілеглымі адносінамі дагрэч.нац.-вызв. паўстання 1821—29. Паўстанне дзекабрыстаў у 1825 у Расіі, рэвалюцыя 1830 у Францыі і Бельгіі, паўстанне 1830—31 у Польшчы, Літве і Беларусі моцна падарвалі С.с. У пач. 1830-х г. саюз фактычна распаўся (фармальна ў 1848 у час рэвалюцыі 1848 у Францыі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СОН,
фізіялагічны стан мозга і ўсяго арганізма чалавека і жывёл, які характарызуецца значным зніжэннем рухомасці, амаль поўнай адсутнасцю рэакцый на знешнія раздражняльнікі і адначасова асобнай арганізацыяй актыўнасці нейронаў галаўнога мозга. Надыходзіць перыядычна ў адпаведнасці з біярытмам «С. — няспанне».
Стан С. мае 2 фазы. Для яго павольнай фазы характэрны павольныя ваганні эл. патэнцыялу, паніжэнне тонусу шкілетных мышцаў, адсутнічаюць рухі вачэй (або маюць маятнікападобны характар). Фаза хуткага С. надыходзіць звычайна пасля павольнай і на электраэнцэфалаграме характарызуецца нізкаамплітуднай. пачашчанай рытмікай, падобнай на карцінку няспання або дрымоты. Суправаджаецца прыгнечанасцю спіннамазгавых рэфлексаў, павелічэннем мазгавога крыватоку і інш. (танічныя зрухі), хуткімі рухамі вачэй, падрыгваннем канечнасцей, вушэй, вібрысаў, асобнымі разрадамі ў мозгу і інш. (фіз. зрухі). Пры абуджэнні пасля хуткага С. чалавек часта паведамляе пра снабачанні сненні*. У нованароджаных пераважае хуткі С., у людзей 15—20 гадоў ён доўжыцца 20% ад агульнага часу С., у старасці працягласць хуткага С. памяншаецца. Паслядоўнасць фазы павольнага і хуткага С. ўтвараюць цыкл С., які адлюстроўвае фундаментальны біярытм «спакой-актыўнасць», яго перыяд у чалавека звычайна 90—100 мін. Стан С. забяспечваецца разгалінаванай сістэмай нейронных утварэнняў, якая ахоплівае амаль усе ўзроўні мозга. Мазгавы крываток і паглынанне кіслароду ў час С. не ніжэй, чым пры няспанні, таму С. адносіцца да асоба арганізаванай дзейнасці мозга, а не да стану функцыян. дэзактывацыі, спакою, затарможанасці клетак. У час С. перапрацоўваецца інфармацыя, што паступіла пры няспанні і мае адносіны да засваення новага вопыту, памяці і аховы ад стрэсу.
Літ.:
Ротенберг В.С. Адаптивная функция сна: Причины и проявления ее нарушения. М., 1982;
Судаков К.В. Общая теория функциональных систем. М., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭ́ФАН (Стеван),
імя правіцеляў Сербіі ў 12—15 ст.Найб. значны уклад у гісторыю краіны зрабілі:
Стэфан Няманя (1113 або 1114—1200), вялікі жупан (князь) каля 1170—96, заснавальнік сербскай дзяржавы і дынастыі Няманічаў. Аб’яднаў значную ч. сербскіх зямель у адзіную дзяржаву. У 1190 пасля шэрагу сутыкненняў (1172, 1183 і інш.) з Візантыяй дамогся ад яе прызнання незалежнасці Сербіі. У 1196 перадаў уладу сыну Стэфану Першавянчанаму і прыняў манаства.
Стэфан Первавянчаны (? — 24.9.1227), вялікі жупан з 1196, кароль з 1217 (каранаваны ў 1219). Працягваў палітыку бацькі, вёў барацьбу з рознымі групамі феадалаў. Ваяваў з Венгрыяй, Балгарыяй, Лацінскай імперыяй. Каралеўскі тытул атрымаў ад рым. папы. Аўтар жыцця Стэфана Нямані (1216).
Стэфан Душан (каля 1308 — 20.12.1355), кароль з 1331, цар з 1345. З дынастыі Няманічаў. У выніку працяглых войнаў з Візантыяй далучыў да Сербіі македонскія, алб. і частку грэч. зямель і ўтварыў вял. серба-грэч. царства, па-за межамі якога засталіся карэнныя сербскія вобласці Хум і Мачва. У канцы 1345 абвясціў сербскую архіепіскапію патрыярхіяй і каранаваны «царом сербаў і грэкаў». У 1349 выдаў збор законаў («Законнік»), які ўмацоўваў феад. парадкі.
Стэфан Лазаравіч (каля 1377 — 19.7.1427), князь з 1389, дэспат з 1402. Сын кн. Лазара [1371—89], які загінуў у бітве на Косавым полі (1389). Быў васалам тур. султана, але спрабаваў умацаваць цэнтр. ўладу і аб’яднаць сербскія землі. Імкнучыся да вызвалення ад тур. залежнасці, заключыў саюз з каралём Венгрыі, ад якога дамогся ўступкі г. Бялград цаной фактычнага прызнання венг. пратэктарату над Сербіяй. Зрабіў Бялград сталіцай краіны, пашырыў свае ўладанні да рэк Сава і Дунай і Адрыятычнага м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАСКА́НА (Toscana),
вобласць у Цэнтр. Італіі, на ПнЗ Апенінскага п-ва. Абмываецца Лігурыйскім і Тырэнскім морамі. Пл. 23 тыс.км². Нас. каля 4 млн.чал. (2001). Уключае правінцыі: Маса-Карара, Лука, Пістоя, Фларэнцыя, Ліворна, Піза, Арэца, Сіена, Грасета. Гал. горад і эканам. цэнтр — Фларэнцыя. Большую ч.тэр. займаюць Апеніны; узбярэжжа нізіннае. Клімат міжземнаморскі. Каля 40% тэр. (пераважна ў гарах) пад лесам. Развітая эканам. вобласць. Здабыча кінавары, жал. руды, бурага вугалю, пірытаў, мармуру. Прам-сць: Чорная металургія, маш.-буд., хім., нафтаперапр., тэкст., папяровая. Пасевы пшаніцы і інш. збожжавых, цукр. буракоў, тытуню, агародніны. Каля 20% с.-г. угоддзяў пад садамі, вінаграднікамі, насаджэннямі аліў. Свіна- і авечкагадоўля. Турызм.
У пач. 3 ст.дан.э. (наз. Тусцыя, Этрурыя) заваявана рымлянамі, у канцы 5 ст.н.э. — остготамі, у 6 ст. — Візантыяй, потым лангабардамі. З канца 8 ст. ўваходзіла ва ўладанні Карла Вялікага (з 9 ст. маркграфства), з канца 10 ст. — у «Свяшчэнную Рым. імперыю». У 11—12 ст. на тэр. Т. ўтварыліся камуны Фларэнцыя, Лука, Сіена, Піза, Арэца і Пістоя з развітым рамесніцтвам і гандлем. У 1-й пал. 15 ст. Т. кіравала дынастыя фларэнційскіх Медычы, з 1737 — Латарынгская дынастыя. У час напалеонаўскіх войнаў акупіравана (1800) франц. войскамі, у 1801 на яе тэр. ўтворана каралеўства Этрурыя, якое ў 1807—08 далучана да Францыі. Венскі кангрэс 1814—15 аднавіў Вял. герцагства Тасканскае. У час Рысарджыментатэр. Т. ў 1860 далучана да Сардзінскага (з 1861 Італьянскага) каралеўства. У 2-ю сусв. вайну акупіравана (1943) ням.-фаш. войскамі, вызвалена ў 1944 сіламі руху Супраціўлення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРУ́БЕЛЬ Міхаіл Аляксандравіч (17.3.1856, г. Омск, Расія — 14.4.1910),
рускі мастак. Акад. Пецярбургскай АМ (1905). Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1880—84). Наведаў многія краіны Зах. Еўропы. З 1884 у Кіеве, ствараў абразы, размалёўваў Кірылаўскую царкву і інш. З 1889 у Маскве. Пошукі высокага манум. стылю і нац. формы ў мастацтве, прытрымліванне арнаментальных рытмічна-складаных вырашэнняў, характэрных для мадэрна, выявіліся ў работах: трыпціх «Раніца» (1887), «Фауст» (1896), эскізы да маёлікавай скульптуры. У творах пач. 1890-х г. узмацнілася рысы сімвалізму: маст. манера вылучалася рэзкім ломкім штрыхом, сумяшчэннем некалькіх планаў у выяўленні прадмета, падзелам аб’ёму на грані і плоскасці, мазаічным мазком, эмац. колеравымі спалучэннямі. Звяртаўся да вечных тэм і матываў, праблем чалавечага быцця, маральна-філас. пытанняў пра дабро і зло, а таксама рамантыкі сярэдневякоўя і Адраджэння, ант. міфалогіі і рус. фальклору («Пан», 1899; «Царэўна-лебедзь», 1900). Найб. яскрава яго светапогляд увасобіўся ў карцінах «Дэман» (1890), «Дэман зрынуты» (1902). У Абрамцаўскім маст. гуртку С.Мамантава У. выконваў пано і станковыя творы («Венецыя», 1893; «Іспанія», 1894), афармляў спектаклі, пераважна оперы М.Рымскага-Корсакава, ствараў эскізы арх. дэталей і маёлікавай скульптуры («Мізгір», «Купава», 1899—1900), ілюстрацыі да твораў М.Лермантава, партрэты. У апошні перыяд жыцця творчасць набыла характар трагічнай споведзі, ёй уласцівы драматызм светаўспрымання, экспрэсія форм, часам з рысамі хваравітага надлому. Лепшыя графічныя партрэты вызначаюцца вострай пранікнёнасцю характарыстык і канструкцыйнай выразнасцю пабудовы форм: Ф.Усольцава (1904), «Пасля канцэрта. Партрэт Н.І.Забелы-Урубель» (1905), В.Я.Брусава (1906).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІМІ́ЧНЫЯ ВО́ЙСКІ Ва Узбр. Сілах СССР (дапач. 1990-х г.) — спец. войскі, прызначаныя для забеспячэння дзеянняў войск (сіл) ва ўмовах радыеактыўнага, хім. і біял. заражэння. Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь наз.войскі радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны. У арміях інш. краін часці і падраздзяленні, якія выконваюць аналагічныя задачы, наз. войскамі абароны ад зброі масавага знішчэння і інш.
З’явіліся ў час 1-й сусв. вайны ў 1915, калі ўпершыню былі выкарыстаны атрутныя рэчывы і агнямёты. Да 1918 Х.в. меліся ў складзе армій амаль усіх краін, што ўдзельнічалі ў вайне. У Чырв. Арміі Х.в. створаны ў 1918. Дапач. 1925 ва ўсіх стралк. і кав. палках, а ў 1927 у дывізіях і брыгадах сфарміраваны хім. падраздзяленні. У 1930-я г. створаны асобныя батальёны проціхім. абароны і дэгазацыйныя батальёны. На ўзбраенне Х.в. паступілі мінамёты, рэактыўныя ўстаноўкі, агнямётныя танкі, спец.хім. машыны і інш. У Вял.Айч. вайну ў складзе Х.в. існавалі тэхн. брыгады (задымлення і маскіроўкі важных аб’ектаў), брыгады (з канца 1943), асобныя батальёны і роты проціхім. абароны, асобныя агнямётныя батальёны, роты і інш. Яны вялі разведку, знішчалі жывую сілу і тэхніку праціўніка агнямётна-запальнымі сродкамі, маскіравалі дымамі свае войскі і аб’екты тылу.
Шэраг падраздзяленняў і часцей Х.в. БВА удзельнічалі ў мінімалізацыі і ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Х.в. Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь складаюцца з падраздзяленняў і часцей, якія пры неабходнасці павінны выконваць задачы па радыяцыйнай хім. разведцы, дэзактывацыі, дэгазацыі дэзінфекцыі ўзбраення, абмундзіравання і інш. матэрыяльных сродкаў, а таксама дэзінфекцыі, дэгазацыі і дэзінсекцыі мясцовасці. У Х.в. ўваходзяць таксама падраздзяленні агнямётна-запальных сродкаў і маскіровачных дымоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНАЯ А́ЗІЯ,
прыродная краіна, якая ахоплівае ўнутрымацерыковую Азію, у межах Кітая і Манголіі. Пл. каля 6 млн.км². Пласкагор’і і раўніны ўтвараюць 2 асн. ярусы: ніжні паўн. вышынёй 500—1500 м (Гобі, Алашань, Ордас, Джунгарская раўніна і Кашгарская раўніна) і верхні паўд. вышынёй 4000—4500 м (Тыбецкае нагор’е). Яны раздзелены ці акаймаваны высокімі хрыбтамі Цянь-Шаня, Куньлуня, Наньшаня, Каракарума, Гандысышаня і інш. вышынёй больш за 5000 м (найб.выш. 8611 м, г. Чагары ў Каракаруме).
Клімат рэзка кантынент., сухі. Ападкаў на раўнінах 50—200 мм, у гарах да 500—1000 мм за год. Сярэднія т-ры студз. ад -10 °Cда -25 °C, ліп. 20—25 °C, на Тыбецкім нагор’і каля 10 °C. Пл. зледзянення 50—60 тыс.км². Снегавая мяжа на выш. ад 3500 м на Пнда 6000 м на Пд. Большая ч.тэр. — вобласць унутр. сцёку. Сцёк у акіян маюць толькі ўскраінныя вобласці, дзе бяруць пачатак вял. рэкі Азіі (Янцзы, Хуанхэ, Меконг, Брахмапутра, Інд, Іртыш, Амур і інш.). Шмат азёр, пераважна на Пн МНР і на Тыбецкім нагор’і (Кукунор, Хубсугул, Намца і інш.). Пераважае разрэджаная паўпустынная і пустынная кусцікавая расліннасць, на Пн — стэпавая. У гарах участкі лясоў і лугоў, на Тыбецкім нагор’і — ландшафты халодных пустынь на вечнамярзлотных грунтах. Па далінах рэк — тугайныя лясы. Значную тэр. займаюць саланчакі, такыры, камяністыя паверхні, пяскі, а таксама ландшафты нівальнага пояса, дзе расл. покрыва амаль адсутнічае. Аазіснае земляробства, качавая жывёлагадоўля. З 1993 пасля адмаўлення ад назвы Сярэдняя Азіятэр. краін СНД, што ўваходзілі ў яе (Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан) уваходзяць у Ц.А.