атрад птушак, 5 сям., 93 сучасныя і 8 выкапнёвых відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя палярных раёнаў, найб. — у тропіках. На Беларусі 1 від — ляляк звычайны (Caprimulgus europaeus). Жыве парамі ў лясах, пераважна хваёвых. Начная птушка. Нар. назвы начніца, лежань. Пуэртарыканскі ляляк (C. noctitherus) — у Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. леляка звычайнага да 29 см, маса да 100 г. Апярэнне мяккае, рыхлае, буравата-шэрае, стракатае. Крылы і хвост доўгія. Дзюба кароткая, рот шырокі, абкружаны доўгімі шчацінкападобнымі пёрамі. Вочы вялікія. Ногі кароткія, слабыя. Корміцца насякомымі. Нясе 3 яйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕСАПІ́ЛЬНАЯ РА́МА, піларама,
разнавіднасць дрэварэзальнага станка для падоўжнай распілоўкі бярвён і брусоў. Аснашчаны камплектам паласавых рамных піл, замацаваных у пілавальнай рамцы.
З дапамогай крывашыпна-шатуннага механізма рамка робіць зваротна-паступальныя рухі і распілоўвае піламі бервяно, якое падаецца механізмам вальцовага тыпу. Л.р. аснашчаюць цялежкамі для падачы бярвён і ральгангамі для адвозкі піламатэрыялаў. Верт. Л.р. пашыраны ў лесапільнай вытв-сці, гарыз. (аднапільныя) — у вытв-сці фанеры пры распілоўванні бярвён на загатоўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЦЫДЗЕ́Я (Lecidea),
род накіпных лішайнікаў сям. лецыдзеевых. Каля 1000 відаў. Пашыраны ўсюды, найб. ва ўмераным клімаце. На Беларусі каля 20 відаў: Л. бародаўчатая (L. glomerulosa-Lecidella glomerulosa), дубовая (L. quernea), бура-чорная (L. fuscoatra) і інш. Трапляюцца на камянях, радзей на інш. субстратах.
Слаявіна паверхневая, аднародная, гладкая, зярністая ці бародаўчатая шараватага колеру. Пладовыя целы чорныя, цвёрдыя, акруглыя з добра развітым краем, часта з чорным голым (інш. раз укрытым налётам) дыскам. Сумкі з 8 бясколернымі аднаклетачнымі спорамі. Размнажэнне пераважна сумкаспорамі. Фікабіёнт — водарасці роду Trebouxia.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЁТЦЫ,
возера ў Віцебскім р-не, у бас.р. Шэвінка, за 14 км на З ад Віцебска. Пл. 0,31 км², даўж. каля 1,3 км, найб.шыр. 350 м, найб.глыб. 3,7 м, даўж. берагавой лініі больш за 3 км. Пл. вадазбору 28,9 км². Схілы катлавіны выш. 25—30 м, параслі хмызняком, паўн.-зах. схілы разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі. Мелкаводдзе да 2 м выслана пяском, глыбей пашыраныіл. Уздоўж берагоў паласа расліннасці шыр. да 20 м. Праз возера цячэ р. Вужніца. Уваходзіць у зону адпачынку Астроўна—Лётцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІМНАКАЛЯ́НУС (Limnocalanus macrurus),
беспазваночная жывёла атр. весланогіх ракападобных. Пашыраны ў чыстых, глыбокіх азёрах Паўн. паўшар’я. На Беларусі рэдкі ледавікова-марскі рэлікт антрапагенавага (чацвярцічнага) перыяду. Выяўлены ў 10 азёрах на ПнЗ Беларусі, у т. л. Доўгае, Рычы (заказнікі Л.), Воласа, Снуды, Струста (Браслаўскі нац. парк). Занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж. да 2,2 мм, цела членістае з вілаватым адросткам на канцы. 5 пар плавальных членістых канечнасцей. Дыхаюць паверхняй цела. Вельмі адчувальныя да дэфіцыту кіслароду ў вадзе. Кормяцца пераважна планктоннымі водарасцямі. Раздзельнаполыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНКО́ЛЬН,
парода даўгашэрсных паўтанкарунных скараспелых авечак мяса-шэрснага кірунку. Выведзена ў Англіі (графства Лінкальншыр) у 18—19 ст. скрыжаваннем мясц. авечак з лейстэрскімі баранамі. Пашыраны ў многіх краінах (Аргенціна, Аўстралія, ЗША, Канада, Новая Зеландыя і інш.). Патрабавальныя да ўмоў кармлення і ўтрымання.
Маса барана да 160 кг, аўцаматкі да 120 кг. Воўна белая, аднародная, моцная, буйназвівістая, мае бляск (люстра), даўж. да 30 см, на галаве і вушах часам цёмныя плямы. Настрыг з барана да 12 кг, з аўцаматкі да 8 кг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІПУ́ЧКА, турыца (Lappula),
род кветкавых раслін сям. бурачнікавых. Каля 50 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я, у Аўстраліі, часткова ў Паўд. Афрыцы і Паўд. Амерыцы. На Беларусі 1 дзікарослы від — Л. вожыкападобная (L. echinata). Трапляецца на засмечаных мясцінах, насыпах, каля жылля. Пустазелле.
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы прамастойныя, галінастыя, шаравата-зялёныя. Лісце вузкалінейнае ці ланцэтападобнае, апушанае, як і сцёблы, цвёрдымі валаскамі. Кветкі дробныя, блакітныя, радзей белаватыя, у верхавінкавых завітках. Плод — чатырохарэшак з шыпамі, якія чапляюцца за шэрсць жывёл і вопратку (адсюль назва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІФТ (англ. lift падымаць),
стацыянарны пад’ёмнік звычайна цыклічнага дзеяння з верт. рухам кабіны або платформы па жорсткіх накіравальных, якія ўстаноўлены ў агароджанай з усіх бакоў шахце. Найб.пашыраны Л. з эл. канатнай цягай.
Бываюць пасажырскія — звычайныя, скарасныя, бальнічныя (умяшчальнасць кабін да 30 чал., скорасць да 7 м/с) і грузавыя — агульнага прызначэння, спец., напр. магазінныя (грузападымальнасць да 10 т, скорасць да 1,5 м/с). Вышыня пад’ёму да 150 м і больш. На Беларусі Л. вырабляе Магілёўскі ліфтабудаўнічы завод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЯ́НЫ (франц. lianes ад lier звязваць),
група травяністых і дрэвавых раслін, якія не здольны самастойна захоўваць вертыкальнае становішча сцябла і выкарыстоўваюць у якасці апоры інш. расліны, скалы, пабудовы. Больш за 2 тыс. відаў, пашыраны пераважна ў трапічных лясах. Л. ўзнімаюцца да святла, абвіваюць інш. расліны або падпоры, чапляюцца за іх вусікамі, кручкападобнымі валаскамі. Пераважна кветкавыя расліны. Адрозніваюць Л. лазячыя і павойныя. Да культ. Л. адносяцца вінаград, хмель, некат. віды бабовых (напр., гарох); дэкар. — розныя віды дзявочага вінаграду, павойніку, фасолі, некат. віды аспарагуса, сапр. язмін і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́РЫ (Loriinae),
шчоткаязычныя папугаі, падсямейства птушак атр. папугаепадобных. 14 родаў, 62 віды. Пашыраны ад Філіпінскіх а-воў да Паўд. Аўстраліі і Тасманіі, у Палінезіі. Жывуць у лясах. Найб. вядомыя лорыкет вастрахвосты (Trichoglossus haematodus), Л. стракаты (T. novaehollandiae), Л. чырвоны (Eos squamata).
Даўж. да 40 см. Апярэнне яркае, пераважна чырв. і зялёнае. Хвост доўгі. Дзюба доўгая, вузкая. На канцы мясістага языка шчотачка, утвораная тонкімі шчацінкамі, што дапамагае збіраць з кветак пылок і нектар. Кормяцца таксама ягадамі, пладамі, сокам дрэў, часам дробнымі насякомымі. Нясуць 2—4 яйцы.