ГАРЛІ́ЦА
(Berteroa),
род кветкавых раслін
Адна-, двух- і шматгадовыя шаравата-зялёныя травяністыя расліны з прамастойным галінастым сцяблом. Лісце суцэльнае, чаргаванае, падоўжана-ланцэтнае. Кветкі дробныя, двухполыя, белыя, у галоўчатых гронках. Плод — авальны стручок; насенне пляскатае, акаймаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)