горад у Латвіі, прыстань на р. Ліелупе. 73,9 тыс.ж. (1992). Чыг. вузел. Прам-сць: машынабуд. (з-ды «РАФ», с.-г. машын), металаапр., лёгкая і харчовая. С.-г. акадэмія. Музеі: краязнаўчы, гіст. і мастацкі. Арх. помнікі: касцёл св. Ганны (1573—1641), барочны палац Бірона (18 ст., арх. В.Растрэлі, перабудаваны ў 19 і 20 ст., на месцы замка 13 ст.), т.зв. Акадэмія Пятра (1771, цяпер музей), т.зв. Віла Медэма ў стылі класіцызму (пач. 19 ст.).
Засн. ў 1226. Наз. Мітава (да 1917) ад аднайм. замка. пабудаванага Лівонскім ордэнам у 1265. У 1561—1795 сталіца Курляндскага герцагства (з 1573 горад). У 1795 далучана да Расіі, цэнтр Курляндскай губ. У 1920—40 і з 1991 горад у Латв. рэспубліцы, у 1940—90 у Латв. ССР. У 2-ю сусв. вайну акупіраваны ням.-фаш. войскамі (1941—44).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛО́МБА (сінгальскае Каламбу),
сталіца Шры-Ланкі. 2026 тыс.ж. (1993). Марскі порт у вусці р. Келані (90% імпарту і каля 50% экспарту краіны). Гал.эканам. і культ. цэнтр краіны. Міжнар. аэрапорт. У К. і яго наваколлі больш за палавіну прамысл. прадпрыемстваў Шры-Ланкі: харч. (па перапрацоўцы чаю, алейні), гарбарна-абутковыя, суднарамонтныя, па перапрацоўцы каўчуку; мех. майстэрні, 2 нафтаперапр., шынны з-ды, сталепракатны цэх. Млынкамбінат. Рамёствы па вырабах з металаў і высакародных камянёў. АН (з 1976). Дзярж.ун-т, Будыйскі ун-т. Нац.музей, галерэя мастацтваў.
Упершыню згадваецца ў 5 ст., у сярэднія вякі вядомы пад назвай Калантота, важны гандл. цэнтр у бас. Індыйскага ак. Пры партуг. панаванні (16—17 ст.) пабудаваны ваен. форт (1520). У 1656 заваяваны галандцамі. З 1796 каланізаваны англічанамі, з 1815 адм. ц. іх калоніі Цэйлон. З 1948 сталіца дзяржавы Цэйлон, з 1972 — Рэспублікі Шры-Ланка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛО́МНА,
горад у Расіі, раённы цэнтр у Маскоўскай вобл., на р. Ака пры ўпадзенні р. Масква. Вядома з 12 ст., горад з 1781. 153 тыс.ж. (1997). Рачны порт, чыг. станцыя. Заводы цеплавозабуд., цяжкага станкабудавання, тэкст. машынабудавання, гумава-тэхн. вырабаў, цэментны; домабуд. камбінат і інш.Пед.ін-т. Краязнаўчы музей.
Часткова захаваўся крэмль (1525—31) — цагляныя сцены і 6 вежаў, Успенскі сабор (1672—82), архірэйскі дом у псеўдагатычным стылі (18 ст., арх. М.Ф.Казакоў), званіца (1825). Сярод інш. помнікаў: цэрквы Іаана Прадцечы (пач. 16 ст.), Брусенскага (1522) і Спаскага манастыроў (14 ст., перабудавана ў 17—18 ст.), Ушэсця (1799, праект Казакова), Міхаіла Архангела (1833, арх. Ф.М.Шастакоў), «дом ваяводы», жылыя дамы ў стылі барока, комплекс будынкаў пажарнай часці з каланчой.
Да арт.Каломна. Фрагмент крамлёўскай сцяны з Каломенскай (Марынкінай) вежай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ШЫЦЫ (Kośice),
горад на У Славакіі, каля падножжа Славацкіх Рудных гор. Адм. ц. Усходне-Славацкай вобл 240 тыс.ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Металургічны камбінат, цяжкае машынабудаванне, апрацоўка магнезіту, харч., дрэваапр.прам-сць. Ун-т. Тэатры, у т. л. оперны. МузейУсх. Славакіі. Арх. помнікі 14—18 ст., у т. л. гатычны сабор св. Альжбеты 14—16 ст.Культ. цэнтр венг. і ўкр. насельніцтва.
Засн. ў 13 ст. як гандл. пункт на шляху ў Польшчу і Расію. З 1249 горад, у 1290 вакол яго пабудаваны крапасныя сцены, важны пункт абароны ў войнах з Турцыяй. Росквіт у 14—15 ст. Польскі кароль Людовік I Венгерскі выдаў тут Кошыцкі прывілей 1374. Да 1-й сусв. вайны і ў 1938—45 у складзе Венгрыі, у 1921—38 і з 1945 — Чэхаславакіі. З 1992 у складзе Славацкай Рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ГАС (Lagos),
горад, сталіца Нігерыі. Знаходзіцца на ПдУ краіны, на астравах і ўзбярэжжы Гвінейскага заліва. Адм. ц. штата Лагас. 10,3 млн.ж. з прыгарадамі (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Марскі порт. Міжнар. аэрапорт. Буйнейшы эканам., гандл.-фін., навук. і культ. цэнтр краіны. Канцэнтруе каля палавіны прамысл. патэнцыялу краіны. Прам-сць: харчасмакавая (алейная, мукамольная, піваварная, перапрацоўка какавы), тэкст., металаапр., радыётэхнічная. Суднабуд. і суднарамонтныя верфі. 2 ун-ты. Нац.музей.
Засн. партугальцамі ў канцы 15 ст. на месцы паселішча племя йаруба-аворы. У 15—16 ст. залежны ад Беніна горад-дзяржава, якім кіраваў ваен. правадыр. У 17 ст. адзін з цэнтраў гандлю рабамі. У выніку англ. экспансіі з 1852 пад кантролем Вялікабрытаніі, у 1861 каланізаваны англічанамі. Цэнтр нац.-вызв руху. З 1914 адм. ц. пратэктарата Нігерыя, з 1960 сталіца незалежнай Нігерыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКАГА ПАЗЯМЕ́ЛЬНА-СЯЛЯ́НСКАГА БА́НКА БУДЫ́НАК,
помнік архітэктуры пач. 20 ст. ў Магілёве. Узведзены ў 1903—14 ст. паводле праекта арх. А.В.Друкера (захаваліся эскізныя варыянты пабудовы). Мае рысы стыляў мадэрн, псеўдарус. і позняга класіцызму. 2-павярховы (з невысокім цокальным паверхам) Т-падобны асіметрычнай кампазіцыі ў плане будынак. Гал. фасад расчлянёны 2 рызалітамі. Адзін з іх мае шатровае завяршэнне, аздоблены шчытом у выглядзе какошніка з ляпной разеткай у цэнтры, 2-і вырашаны ў выглядзе 2-яруснай вежы (васьмярык на чацверыку), завершанай нізкім шатровым дахам. У дэкар. афармленні выкарыстаны рустыка цокаля, прафіляваныя архівольты какошнікаў, несапраўдныя машыкулі, дэкар. ўстаўкі ў выглядзе разетак у прамавугольных рамках, паўкалонкі з ляпнымі кампазітнымі капітэлямі, паяскі, расл. арнамент у аздабленні акон-трыфорыумаў, разныя драўляныя дзверы і інш. У будынку знаходзіцца Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.В.Масленікава і галерэя П.В.Масленікава.
харвацкі скульптар і архітэктар; заснавальнік сучаснай харвацкай скульпт. школы. Вучыўся ў Венскай АМ (1901—04). З 1903 удзельнічаў у выстаўках «Венскага сецэсіёну». Заснавальнік творчага аб’яднання «Медуліч» (1908). У 1922—42 выкладаў у АМ у Заграбе. З 1942 у эміграцыі, з 1947 у ЗША. Зазнаў уплыў А.Радэна, ЭА.Бурдэля, стылю мадэрн. Творам уласцівы суровасць і аскетычнасць формы ў спалучэнні з глыбокай героіка-драматычнай напружанасцю, імкненне стварыць нац. стыль. Сярод твораў: «Фантан жыцця» ў Заграбе (1905), «Успамін» (1908), скульптура для непабудаванага храма на Косавым полі (1907—12), «Маці» (1908), «Каралевіч Марко» (1909), «Мадонна з немаўлём» (1917). Захапляўся праблемамі сінтэзу мастацтваў; аўтар арх. аб’ектаў — помніка невядомаму салдату на гары Авала каля Бялграда, Дома мастацтваў у Заграбе (абодва 1934—38). У г. Спліт галерэя М., у Заграбе — дом-музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХАЛА́П (Мікалай Пракопавіч) (28.4. 1886, Мінск — 29.12.1979),
бел. мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Скончыў Цэнтр. вучылішча тэхн. малявання Штыгліца ў Пецярбургу (1915). Арганізатар і выкладчык керамічнага аддзялення пры Віцебскім маст. тэхнікуме (1925—29). З 1930 заг. аддзела керамікі НДІ прам-сці Беларусі. Адзін з арганізатараў і першы дырэктар Дзярж. карціннай галерэі Беларусі (1939—41; сучасны Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь). Пасля Вял.Айч. вайны працаваў заг. сектара маст. прам-сці Упраўлення па справах архітэктуры пры СМ Беларусі. Зрабіў значны ўклад у распрацоўку тэхналогіі керамічных матэрыялаў, у стварэнне эталонаў, а таксама арганізацыю фарфора-фаянсавай вытв-сці на Беларусі. Сярод твораў дэкар. маёлікавыя, фаянсавыя, фарфоравыя вазы («Бульба», 1954, і інш.), статуэткі («Дзяўчына з ільном», «Дзяўчына са сланечнікам», абедзве 1957), графічныя лісты, акварэлі («Дворык у пасёлку Краж», «Першы збор», «Нацюрморт»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАВАЛПІ́НДЗІ,
горад на Пн Пакістана, на р. Лех, паблізу г.Ісламабад (практычна зліліся). Каля 2 млн.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Гандл.-прамысл.цэнтр.Прам-сць: тэкст., цэм., хім. і нафтахім., гарбарна-абутковая, харч., маш.-буд. і металаапрацоўчая. Нар. промыслы: ручное дыванаткацтва, вышыўка, вытв-сць ювелірных вырабаў з серабра, каштоўных і паўкаштоўных камянёў, саматужна-маст. вырабаў з дрэва, металаў, тэкстылю (нац. адзенне, кашмірскія хусткі). Ун-т. Археал.музей.
На месцы Р. да н.э. знаходзіўся стараж.г. Гаджыпур; у сярэднявеччы — г. Фатэхпур-Баоры, які ў пач. 14 ст. разбурылі манголы. Адноўлены правадыром племя гакхараў Равал-ханам, які назваў яго сваім імем. У 1-й пал. 19 ст. належаў сікхам, у 1849 захоплены брыт. войскамі і да 1947 важная брыт.ваен. база. Пасля ўтварэння Пакістана (1947) значэнне Р. пабольшала. У 1959—65 часовая сталіца Пакістана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́Н МСЦІСЛА́ВІЧ (пасля 1160—19.6.1205),
першы галіцка-валынскі князь [1199—1205]. Сын уладзіміра-валынскага і кіеўскага князя Мсціслава Ізяславіча і Агнесы, дачкі польскага князя Баляслава III. Бацька Данілы Раманавіча. У 1168—70 кн. наўгародскі. Пасля смерці бацькі з 1170 кн. Уладзіміра-Валынскага княства (уключала бел.Берасцейскую зямлю). У 1199 авалодаў таксама прастолам суседняга Галіцкага княства, у выніку чаго пад яго ўладай утварылася адзінае Галіцка-Валынскае княства. У 1202—03 падпарадкаваў сабе Кіеўскае княства і стаў наймацнейшым князем Паўд.-Зах. Русі. Ваяваў з полаўцамі, летапіснай Літвой і яцвягамі. Адмовіўся ад прапановы рым. папы Інакенція III, які абяцаў яму каралеўскую карону пры ўмове прыняцця каталіцтва. Забіты ў час міжусобнай вайны ў Польшчы, дзе падтрымліваў кн. Лешку.
Да арт.Раман Мсціславіч. М.В.Неўраў. Раман Галіцкі прымае паслоў папы Інакенція III. 1875. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.