БУ́КА (Вячаслаў Ульянавіч) (н. 20.10.1942, в. Маркі Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. біяхімік. Д-рбіял.н. (1990). Замежны чл. Нью-Йоркскай АН (1994), чл.Міжнар.АН Еўразіі (1995). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1964). З 1971 у Ін-це біяхіміі АН Беларусі. Навук. працы па рэгуляцыі метабалізму тлушчавых кіслот пры алкагольным пашкоджанні печані, малекулярных механізмах алкагольнага, радыяцыйнага і таксічнага пашкоджання, засцярозе печані ад уздзеяння гепататаксінаў і іанізавальнай радыяцыі.
Тв.:
Простагландины при алкогольном поражении печени. Мн., 1991;
Molecular and cell biology of liver fibrogenesis. London, 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛЬ (Boulle, Boule) Андрэ Шарль (11.11.1642, Парыж — 28.2.1732), французскі майстар маст. мэблі. З 1672 прыдворны майстар Людовіка XIV. Распрацаваў свой варыянт тэхнікі інтарсіі, т.зв.маркетры (мазаічны ўзор), шырока выкарыстаўшы эбенавае дрэва, слановую косць, перламутр, чарапахавы панцыр, медзь, бронзу і волава. Мэбля з майстэрні Б. (з ім працавалі яго 4 сыны) эвалюцыяніравала ад класіцызму 17 ст. да ракако; зберагаецца ў Луўры, Версалі, Фантэнбло, Музеі Клюні (Парыж) і інш. Імітацыя работ Буля (пераважна ў 19 ст., т.зв. стыль Буля) сустракаецца ва ўсёй Еўропе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУТЫЛКАЎЧУКІ́,
сінтэтычны палімер, супалімер ізабутылену з невял. колькасцю ізапрэну, [—C(CH3)2—CH2—]m—[—CH2—C(CH3)=CH—CH2—]n. Мал. маса (3—7)∙105, шчыльн. 910—920 кг/м³, т-ра шклавання -69 °C. Асаблівасці — нізкія ненасычанасць, пара- і газапранікальнасць. Атрымліваюць нізкатэмпературнай (ад -80 °C да -95 °C) полімерызацыяй ізабутылену з 0,6—5 малярнымі % ізапрэну ў прысутнасці каталізатара (хларыд алюмінію AlCl3). Гума на аснове бутылкаўчукоў ўстойлівая да ўздзеяння азону, к-т, шчолачаў і інш. агрэсіўных рэчываў. Выкарыстоўваюць у вытв-сці аўтамабільных і варачных камер, дыяфрагмаў фарматараў-вулканізатараў шын, дэталяў харч. машынабудавання, мед. вырабаў, электраізаляцыйных матэрыялаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУХА́РСКІ ЭМІРА́Т,
феадальная дзяржава ў Сярэдняй Азіі ў 1747—1920. Сталіца — г.Бухара. Утвораны ў 1747, калі ўлада ў Бухарскім ханстве перайшла да дынастыі Мангыт, прадстаўнікі якой наз. сябе эмірамі. Паліт. і эканам. становішча дзяржавы крыху стабілізавалася, аднак феад. раздробленасць не была ліквідавана. Сяляне, амаль пазбаўленыя зямлі, карысталіся ёю на правах здольшчыны. Паводле дагавораў 1868 і 1873 Бухарскі эмірат трапіў у васальную залежнасць ад Расіі. У вер. 1920 у Бухары ў выніку нар. паўстання, падтрыманага Чырв. Арміяй, быў скінуты эмір. 8.10.1920 абвешчана стварэнне на тэр. эмірата Бухарскай Народнай Савецкай Рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БХО́ПАЛ,
горад у цэнтр.ч. Індыі. Адм. ц. штата Мадх’я-Прадэш. 1062,8 тыс.ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтамаб. дарог. Аэрапорт. Гандаль збожжам і бавоўнай. Хім. (вытв-сць сродкаў аховы раслін), маш.-буд., цукр., гарбарна-абутковая, баваўняная, мукамольная, алейная прам-сць. Саматужная вытв-сць запалак, тканін, швейна-трыкат. і ювелірных вырабаў. Ун-т. Археал. музей. Маўзалей Тадж-ал Масаджыд (незакончаны). У снеж. 1984 горад пацярпеў ад буйной індустр. катастрофы — выкіду атрутнага газу ізацыянату з хім. прадпрыемства амер. кампаніі «Юніян карбайд» (загінула 2,5 тыс.чал., пацярпела больш за 100 тыс.чал.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫ́СТРАЯ,
рака ў Беларусі, у Горацкім і Дрыбінскім р-нах Магілёўскай вобл., левы прыток Проні (бас. Дняпра). Даўж. 46 км. Пл. вадазбору 688 км². Пачынаецца за 5 км на Уадв. Быстрая Горацкага р-на, вусце каля в. Дрыбін. Асн. прытокі: Рамясцвянка (злева), Дняпрэц, Лебядзёўка, Каліноўка, Жалезня (справа). Цячэ пераважна па Горацка-Мсціслаўскай раўніне.
Даліна трапецападобная, шыр. 800 м — 1 км. Пойма месцамі двухбаковая, шыр. 200—250 м. Рэчышча звілістае, шыр. ракі ў межань 3—15 м. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. каналаў. 6 км рэчышча ў верхнім цячэнні каналізавана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРНО́ВА,
возера ў Беларусі, у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Обаль, за 22 км на ПдЗадг. Гарадок. Пл. 2,8 км², даўж. 3,5 км, найб.шыр. 1,62 км, найб.глыб. 10,9 м, даўж. берагавой лініі 10,2 км. Пл. вадазбору 57 км².
Схілы катлавіны выш. 15—25 м, на Пн 5—10 м, параслі хмызняком, на ПнУ і ПнЗ разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, на Пн забалочаныя. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, глыбей дно глеістае. 4 астравы агульнай пл. 0,1 га. Упадае р. Віраўлянка, выцякае р. Бярозаўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРО́ЗАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА, Бярозавае возера,
у Беларусі, ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 23 км на Задг.п. Ушачы. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Пл. 4,9 км², даўж. 4,1 км, найб.шыр. 1,5 км, найб.глыб. 3,9 м, даўж. берагавой лініі 12 км. Пл. вадазбору 458 км².
Схілы катлавіны выш. 3—5 м, усх. пад лесам і хмызняком, на З і ПдЗ разараныя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя і сплавінныя. Мелкаводдзе шырокае, пясчанае. Зарастае. Злучана ручаём з воз. Глыбач, праз возера працякае р. Дзіва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРО́ЗАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Сенненскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Крывінка, за 10 км на ПнУадг. Сянно. Пл. 2,6 км², даўж. 5,1 км, найб.шыр. 1,05 км, найб.глыб. 15,8 м, даўж. берагавой лініі 18,9 км. Пл. вадазбору 25,8 км².
Схілы катлавіны выш. 2—8 м, парослыя хмызняком, у верхняй ч. разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, на ПдУ высокія, пад хмызняком. Дно з упадзінамі і мелямі, уздоўж берагоў пясчанае, глыбей сапрапелістае. 4 астравы агульнай пл. 3,8 га. Выцякае р. Бярозка (прыток Крывінкі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЗО́К,
лёгкія выязныя сані ў беларусаў і інш.слав. народаў. Вядомы са стараж. часоў. Знешні выгляд і форма вазка залежалі ад заможнасці і сац. прыналежнасці іх уладальнікаў. Утульны, дэкаратыўна аздоблены кузаў меў звычайна козлы для вазніцы, яго абшывалі лубам або тонкімі дошкамі, у заможнай шляхты абівалі знутры сукном, высцілалі футрам, часам вазок быў з закрытым ці паўзакрытым верхам. Сяляне нярэдка замест вазка выкарыстоўвалі развалкі, паверх якіх у задняй частцы мацавалі трохбаковую рашотчатую спінку («драбінку») або плецены паўкош. У сельскай мясцовасці карыстаюцца і ў наш час.