прыродная вобласць у Азіі. Уключае частку Расіі на Уад Урала да хрыбтоў ціхаакіянскага водападзелу. Паўд. мяжа не акрэсленая, часцей праводзіцца па дзярж. мяжы Расіі, радзей па Пн Казахстана і Манголіі. Пл. каля 10 млн.км². Нас. каля 25 млн.чал. (1999). Рэльеф нізінны і раўнінны на З, сярэднягорны на У. Прыродная расліннасць прадстаўлена з Пн на Пд тундрай, тайгой, участкамі лесастэпаў і стэпаў. Развіта разнастайная прам-сць, найб. горназдабыўная, у паўд. раёнах — збожжавая гаспадарка і жывёлагадоўля. Гл. таксама Сібір.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАДКАЎКА́ЗЗЕ,
тэрыторыя на ПнадВял. Каўказа, абмежаваная з Пн Кума-Маныцкай упадзінай, з 3 Азоўскім м. і Керчанскім прал., з У Каспійскім м.Даўж. больш за 900 км, шыр. 300 км. Адрозніваюць Зах. П.: Кубана-Прыазоўская нізіна, Прыкубанская раўніна, Таманскі п-аў; Сярэдняе П.: Стаўрапольскае ўзв. (да 831 м), Церска-Сунжэнскае ўзв. (Сунжэнскі хрыбет да 926 м), горы-лакаліты Мінералаводскай групы — Бештау (1420 м), Машук (992 м) і інш.; Усх. П.: Церска-Кумская нізіна. У П. — Краснадарскі і Стаўрапольскі краі, Расія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАЛЁТНЫЯ ПТУ́ШКІ,
птушкі, якія штогод робяць пералёты ад месцаў гнездавання на зімоўкі (у вырай) і назад. Для іх характэрны: высокі ўзровень метабалізму, здольнасць да хуткага перамяшчэння ў паветры, арыентацыя ў прасторы, назапашванне пажыўных рэчываў і тлушчу, строгая цыклічнасць размнажэння і лінькі, хуткая перабудова фізіял. функцый і іх сінхранізацыя з сезоннымі зменамі асяроддзя. На Беларусі 162 віды П.п., большасць з іх — лясныя і вадаплаўныя, у т. л. буслы, дразды, івалгі, качкі, крачкі, кулікі, ластаўкі, мухалоўкі, чайкі, шпакі. Гл. таксама Пералёты птушак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРМЕАМЕ́ТР (адлац. permeo пранікаю + ...метр),
прылада для вымярэння магн. характарыстык ферамагнетыкаў. Даследаваны ўзор замыкае магнітаправод П., на ім размешчаны абмотка для вызначэння магнітнай індукцыі і дадатковая шпуля для вызначэння напружанасці намагнічвальнага поля. На аснове атрыманых даных будуюцца крывыя намагнічвання (ці петлі гістэрэзіса), па якіх вызначаюцца інш.магн. характарыстыкі. П. выкарыстоўваюцца ў лабараторнай практыцы.
Схема пермеаметра: 1 — ярмо; 2 — рухомыя полюсныя наканечнікі; 3 — намагнічвальныя шпулі; 4 — абмотка для вымярэння магнітнай індукцыі; 5 — даследаваны ўзор; 6 — магнітны патэнцыяламетр для вымярэння напружанасці намагнічвальнага поля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЦЫЦА́ЛЬНЫЯ (Pezizales),
парадак сумчатых грыбоў. Больш за 250 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных і трапічных паясах. На Беларусі каля 30 відаў. Найб. вядомыя роды: смаржок, страчок, шапачка, гельвела (лопаснік), пецыца, піранема. Сапратрофы. Растуць на глебе, ламаччы, драўніне ў лясах, на вогнішчах. Некат. паразітуюць на раслінах.
Пладовыя целы (апатэцыі) утвараюцца на міцэліі сподка- або чашападобнай формы, дыяметрам да 10 см, афарбоўка — ад аранжава-чырв. да цёмна-карычневай. Сумкі цыліндрычныя, маюць пераважна па 8 аднаклетачных карычневых або пурпуровых аскаспор. У гіменіі заўсёды прысутнічаюць парафізы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІКІРО́ЎКА (адфранц. piquet кол, калок),
перасадка маладых агароднінных, пладовых, дэкаратыўных і некат. тэхн. раслін.
Пікіруюць пераважна раннюю капусту, перац, памідоры. П. забяспечвае раўнамернае размеркаванне расады, павялічвае плошчу жыўлення раслін, эканоміць насенне, парніковую плошчу. У пладаводстве П. — адзін са шляхоў атрымання раслін з кампактнай разгалінаванай каранёвай сістэмай. Сеянцы вырошчваюць густым пасевам у скрынках або ў парніковым грунце, потым перасаджваюць з дапамогай калка (пікі) у торфаперагнойныя гаршчочкі. Пры П. карані ўкарочваюць, расліны паліваюць, трымаюць 2—3 сут пры аслабленым асвятленні і высокай вільгаці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІНЧ-ЭФЕ́КТ (адангл. pinch звужэнне, сцісканне),
звужванне эл. токавага канала ў сціскальным праводным асяроддзі пад уздзеяннем уласнага (створанага самім токам) магн. поля. Апісаны амер. вучоным У.Х.Бенетам (1934) у дачыненні да патокаў хуткіх зараджаных часціц у газаразраднай плазме. Рэалізуецца ў моцнатокавых газавых разрадах (сіла току сотні тысяч ампер і больш). Назіраецца таксама ў плазме цвёрдых цел, напр., у т.зв. моцна выраджанай электронна-дзірачнай плазме паўправаднікоў. Выкарыстоўваюць у даследаваннях уласцівасцей носьбітаў току, мадэляванні з’яў у газаразраднай плазме і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́ЦЕМСКІ ВЯЛІ́КІ КА́МЕНЬ,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). За 2,5 км на ПдЗадв. Багуслаўка Маларыцкага р-на Брэсцкай вобл., каля б. хутара Піцемскі Валун парфірападобнага граніту з крышталямі палявога шпату і біятыту. Даўж. 2,3 м, шыр. 1,3 м, выш. 1,4 м, у абводзе 5,8 м, аб’ём 2,2 м³, маса каля 5,9 т. Прынесены ледавіком каля 320—250 тыс.г. назад з Фінляндыі. Доўгая вось валуна арыентавана з Пн на Пд, што адпавядае напрамку руху ледавіка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАЗМО́Н,
адна з квазічасціц, якая апісвае ваганні электронаў адносна цяжкіх іонаў у плазме, у т. л. носьбітаў зараду ў цвёрдых целах. Флуктуацыі шчыльнасці эл. зараду ствараюць эл. поле, якое імкнецца аднавіць электранейтральнасць; з-за інерцыі носьбіты зараду «праскокваюць» становішча раўнавагі, у выніку чаго ўзнікаюць ваганні, узгодненыя з калектыўным рухам часціц. У сістэмах свабодных электронаў у металах і ў валентнай зоне паўправаднікоў энергія кванта плазменных ваганняў каля 15—20 эВ; спектр ваганняў залежыць ад зоннай структуры цвёрдага цела, наяўнасці межаў, магн. поля і інш.