УКЛЕ́ЙНА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Палата, за 30 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,25 км², даўж. 1 км, найб. шыр. 330 м, даўж. берагавой лініі 2,4 км. Схілы катлавіны выш. да 10 м, спадзістыя, пясчаныя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Востраў пл. 0,1 га. Выцякае ручай у р. Палата.
т. 16, с. 191
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНГУ́З,
субшыротнае лагчынападобнае паніжэнне ў пустыні Каракумы, на мяжы Нізінных і Заунгузскіх Каракумаў, у Туркменістане. Даўж. 470 км. Складзены з ланцуга ўпадзін (даўж. да 15 км, шыр. да 4 км з плоскімі саланчаковымі і такырнымі днішчамі. Упадзіны аддзелены адна ад адной перамычкамі з карэнных пясчаністых парод або навеяных пяскоў. Мяркуюць, што У. — рэштка стараж. рачнога рэчышча, дэфармаванага тэктанічнымі рухамі.
т. 16, с. 233
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЧЫ́НАК у праве,
правіннасць, за якую прадугледжана адм. адказнасць. У. можа быць здзейснены наўмысна і па неасцярожнасці. Паводле адм. заканадаўства Рэспублікі Беларусь адказнасці за У. падлягаюць асобы, якія на момант яго здзяйснення дасягнулі 16-гадовага ўзросту. Пры малазначнасці У. орган (службовая асоба), які правамоцны вырашаць справу, можа вызваліць парушальніка ад адм. адказнасці і абмежавацца вуснай заўвагай, папярэджаннем.
т. 16, с. 289
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЭ́ЛЬВА (Huelva),
горад на ПдЗ Іспаніі, адм. ц. прав. Уэльва ў аўт. вобл. Андалусія. Каля 140 тыс. ж. (2000). Порт на беразе Кадыскага зал. Прам-сць: хім., нафтаперапр., каляровая металургія; вытв-сць рыбных кансерваў, аліўкавага алею, вінаробства. Музей Х.Калумба. На Пд ад У. кляштар Ла Рабіда (15 ст.), у якім Калумб распрацаваў план сваёй першай экспедыцыі.
т. 16, с. 297
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАВАРЫ́Т (італьян. favorito ад лац. favor прыхільнасць),
1) любімец важнай і ўплывовай асобы, які карыстаецца рознымі прывілеямі і пэўным чынам уздзейнічае на погляды і паводзіны свайго заступніка; таксама чый-н. любімец, якому аддаюць перавагу, кім цікавяцца больш за інш. 2) У спорце — той, хто мае найб. шанц на першынство (першапачаткова — конь, коннік або каманда ў скачках).
т. 16, с. 301
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАГАЦЫ́ТЫ (ад грэч. phagos пажыральнік + ...цыт),
спецыялізаваныя ахоўныя клеткі злучальнай тканкі жывёл і чалавека, здольныя да фагацытозу. У беспазваночных фагацытоз ажыццяўляюць амёбацыты. У млекакормячых актыўнымі Ф. з’яўляюцца нейтрафілы крыві, клеткі рэтыкула-эндатэліяльнай сістэмы (гл. Макрафагічная сістэма), здольныя ператварацца ў актыўных макрафагаў. Нейтрафілы фагацытуюць дробныя часцінкі (напр., бактэрыі), макрафагі — больш буйныя (загінуўшыя клеткі, іх ядры і інш.).
т. 16, с. 302
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАЗО́МЕТР (ад фаза + ...метр),
прылада для вымярэння косінуса вугла зруху фаз (або магутнасці каэфіцыента) паміж напружаннем і токам у эл. ланцугах пераменнага току прамысл. частаты, а таксама для вымярэння рознасці фаз эл. ваганняў. Бываюць электрамех. (электра- і ферадынамічныя, эл.-магн., індукцыйныя) і электронныя Ва ўсіх Ф. (акрамя электронных) у якасці вымяральнага механізма выкарыстоўваецца лагометр адпаведнай сістэмы.
т. 16, с. 304
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАНЕ́РА (ням. Furnier ад франц. foumier накладваць),
ліставы драўляны матэрыял, атрыманы склейваннем 3 і больш лістоў лушчанай шпоны з узаемна перпендыкулярным размяшчэннем валокнаў драўніны ў сумежных лістах. Робяць з бярозы, вольхі, хвоі, ясеню, буку і інш. Бывае металізаваная, арміраваная, вогне- і водаўстойлівая, сярэдняй і абмежаванай водаўстойлівасці. Таўшчыня 1,5—18 мм (лісты таўсцей за 18 мм наз. фанернымі плітамі).
т. 16, с. 316
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАЮ́МСКІ ПАРТРЭ́Т,
партрэтныя выявы рэлігійна-культавага прызначэння 1 ст. да н.э. — 4 ст. Назва ад месца першай знаходкі (1887) — аазіс Фаюм у Егіпце. Выконваліся ў тэхніцы васковага жывапісу на дошках або палатне. З’яўляліся пахавальнымі партрэтамі, яны ўстаўляліся ў бінты муміі на месцы твару. Часам пры жыцці партрэтуемых размяшчаліся ў дамах.
Літ.:
Шуринова Р.Д. Фаюмские портреты. М., 1960.
т. 16, с. 339
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕЕРВЕ́РКЕР (ням. Feuerwerker ад Feuer агонь + Werker работнік),
1) званне ваеннаслужачага ў артылерыі шэрагу дзяржаў, у т. л. Расіі, з пач. 18 да пач. 20 ст. У рус. арміі адпавядала званню унтэр-афіцэра.
2) Воінскае званне старшых падафіцэраў у ракетных войсках і артылерыі ўзбр. сіл Польшчы.
3) (Устар.) Майстар па вырабе гаручых і запальных саставаў для феерверкаў.
т. 16, с. 348
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)