ФАНЕ́РА (ням. Furnier ад франц. foumier накладваць),

ліставы драўляны матэрыял, атрыманы склейваннем 3 і больш лістоў лушчанай шпоны з узаемна перпендыкулярным размяшчэннем валокнаў драўніны ў сумежных лістах. Робяць з бярозы, вольхі, хвоі, ясеню, буку і інш. Бывае металізаваная, арміраваная, вогне- і водаўстойлівая, сярэдняй і абмежаванай водаўстойлівасці. Таўшчыня 1,5—18 мм (лісты таўсцей за 18 мм наз. фанернымі плітамі).

т. 16, с. 316

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)