Lr, штучны радыеактыўны хім. элемент III групы перыяд. сістэмы, ат. н. 103, адносіцца да актыноідаў. Стабільных ізатопаў не мае. Вядомы ізатопы з масавымі лікамі 253—260; найб. устойлівы — 260Lr (перыяд паўраспаду 180 с). Першыя надзейныя звесткі пра элемент 103 атрыманы ў СССР Г.М.Флёравым з супрацоўнікамі (1965—67). Назва элемента ў гонар амер. фізіка Э.А.Лоўрэнса канчаткова не прынята.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮКСЕМБУ́РГСКАЯ КАМІ́СІЯ, Урадавая камісія для рабочых. Засн. Часовым урадам франц.Другой рэспублікі пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1848 для распрацоўкі захадаў па паляпшэнні становішча рабочых. Дзейнічала 1.3—13.5.1848 у Люксембургскім палацы Парыжа (адсюль назва). Кіраўнікі — члены ўрада сацыялісты Л.Блан (прэзідэнт) і А.Альбер (віцэ-прэзідэнт). Уваходзілі дэлегаты ад рабочых, прадпрымальнікі, эканамісты. Не мела грашовых сродкаў і рэальнай улады. Распушчана ўрадам пасля адкрыцця Устаноўчага сходу.
Засн. ў 1982 у Магілёве як з-д сельскагаспадарчага машынабудавання «Магілёўсельмаш». Спецыялізаваўся на вытв-сці с.-г. і транспартных машын і механізмаў. З 1994 сучасная назва. Асн. прадукцыя (1999): аўтамаб. паўпрычэпы бартавыя і тэнтаваныя; 1-, 2- і 3-восевыя паўпрычэпы на рысорнай і пнеўматычнай падвесцы; паўпрычэпы спец. прызначэння: кантэйнеравозы, панелявозы, смеццявозы; аўтамаб. гідраўлічныя краны; рэфрыжэратары і ізатэрмічныя фургоны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКЕДО́НСКАЯ ДЫНА́СТЫЯ,
дынастыя імператараў Візантыі ў 867—1056. Засн. Васілём I
[867—886] — выхадцам з сялян Македоніі (адсюль назва). Гал. прадстаўнікі: Канстанцін VII Багранародны [913—959],
Нікіфар II Фака [963—969], Іаан I Цымісхій [969—976], Васілій II Балгарабойца [976—1025]. Пры імператарах М.д. скасаваны рэформы перыяду Іканаборства, узаконена феад. залежнасць сялян, завершана фарміраванне цэнтр. бюракратычнага апарата, значна пашырана тэр. Візантыі (захоп Балгарыі ў 968—1018, б.ч. Сірыі ў 969—975 і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛА́НСКІ ЭДЫ́КТ,
назва праграмы рэліг. палітыкі ў адносінах да хрысціянства, узгодненай у Мілане ў 313 стараж.рым. імператарамі Канстанцінам I і Ліцыніем Красам (правілі адпаведна зах. і ўсх. часткамі Рым. імперыі). Прызнаваў за хрысціянствам роўныя правы з дзярж. язычніцкімі культамі. Дазваляў хрысціянам свабоду веравызнання, вяртаў ім раней адабраную маёмасць. Выданне М.э. было важным этапам у ператварэнні хрысціянства ў пануючую рэлігію Рым. імперыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ АРЭ́НДНАЕ ПРАДПРЫЕ́МСТВА ПА ВЫ́РАБЕ ПІ́ВА І БЕЗАЛКАГО́ЛЬНЫХ НАПІ́ТКАЎ «КРЫНІ́ЦА».
Засн. ў 1975 у Мінску як вытв. аб’яднанне «Мінскпіўпрам» (Мінскі піўзавод № 2). З 1989 сучасная назва. Асн. прадукцыя (1999): піва, газіраваныя безалкагольныя напіткі, сухія напіткі і дэсерты. Вытв. магутнасць: піва — да 7 млн. дэкалітраў за год, сухія напіткі — больш за 1 тыс.т, безалкагольныя напіткі — больш за 1 млн. дэкалітраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ПЕДАГАГІ́ЧНЫ КАЛЕ́ДЖ.
Засн. ў 1983 у Мінску як Мінскае пед. вучылішча № 2. З 1993 сучасная назва. Спецыяльнасці (1999/2000 навуч.г.): выкладанне ў пач. класах; пазакласная і пазашкольная выхаваўчая работа (для навучэнцаў з недахопамі слыху); выкладанне бел. мовы і л-ры ў базавай школе, выкладанне замежнай мовы (ням. і англ.) у базавай школе. Прымаюцца асобы з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАПА́ЛМ (англ. napalm),
запальныя вязкія сумесі. Атрымліваюць з вадкага гаручага (бензін, газа і інш.) і спец. парашку — згушчальніка — солей алюмінію і арган. кіслот, пераважна нафтэнавых і пальміцінавай [адсюль і назва — na(phtenik acid) — нафтэнавая к-та і palm(itic acid) — пальміцінавая к-та]. Т-ра полымя каля 1000 °C. Выкарыстоўваюць для аснашчэння запальных авіябомбаў, агнямётаў. У 1942 прыняты на ўзбраенне ў ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́НІУС,
дапаможная шкала, па якой адлічваюць долі дзяленняў асн. шкалы вымяральнай прылады (штангенінструментаў, оптыка-мех. і інш. сродкаў вымярэння). Бываюць лінейныя, вугламерныя, спіральныя, трансверсальныя і інш. віды Н. Назва — ад імя партуг. вынаходніка шкалы П.Нуніша. Прататып сучаснага Н. прапанаваны франц. матэматыкам П.Вернье (Н. часта наз.верньерам).
Ноніусы: а — лінейны (паказвае адлік 17, 14); б — вугламерны (паказвае адлік 34°28′).
грады або слаі тонкіх белых воблакаў у верхняй трапасферы. Складзеныя з вельмі дробных элементаў у выглядзе зерняў, камякоў або рабізны, суцэльных або адасобленых, часткова па краях валакністыя. Утвараюцца пераважна з ледзяных крышталёў. Узнікаюць у выніку канвекцыйных і хвалевых рухаў, а таксама ў сувязі з франтамі, асабліва халоднымі. Ападкаў не даюць. Гл.Воблакі, Воблачнасць.