ЦЫСЛЕЙТА́НІЯ (ням. Cisleitanien, чэш. Cislajtanie, Předlitavsko),
пашыраная назва часткі тэр. Аўстра-Венгерскай імперыі (1867—1918) на З ад р. Лейта. Разам з уласна Аўстрыяй уключала Чэхію, Маравію, Сілезію, Галіцыю, Істрыю, Крайну, Карынтыю, Букавіну, Далмацыю і шэраг інш. абласцей. Тэр. на У ад Лейты называлася Транслейтанія.