гарадскі пасёлак у Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., прыстань на р.Зах. Дзвіна пры ўпадзенні р. Ула. За 27 км на ПнЗ ад Бешанковіч, 80 км ад Віцебска, 17 км ад чыг. ст. Лоўжа на лініі Віцебск—Полацк; аўтадарогамі злучана з Бешанковічамі, Лепелем, Ушачамі. 1,2 тыс.ж. (2002).
Вядома з 14 ст. ў Полацкім княстве, з 16 ст. мястэчка ў Полацкім ваяводствеВКЛ. Належала Кішкам, потым Жабам. У Інфлянцкую вайну 1558—82 паводле загаду Івана IV Грознага пабудаваны Ульскі замак. 6.1.1564 пад У. адбылася Ульская бітва 1564. У 1577 атрымала магдэбургскае права і герб: у чырв. полі замак з вежай пасярэдзіне. У 16—18 ст. належала кн. Быстрыцкім, Лукомскім, Ржэцкім, Патоцкім, Рэутам, А.Д.Меншыкаву Паводле інвентара 1764, у горадзе да 600 ж., 187 двароў Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) У. ў складзе Рас. імперыі. гандл. мястэчка, цэнтр воласці Лепельскага пав., прыстань, 2 гарбарныя і піваварны з-ды, млын, школа. У канцы 19 ст. каля 2,5 тыс.ж., больш за 200 дамоў, царква, касцёл, 48 крам. У 1924—31, 1946—56 цэнтр Ульскага раёна. З 1938 гар. пасёлак. З ліп. 1941 да 26.6.1944 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1931—46 і з 1956 у Бешанковіцкім р-не.
Працуюць хлебапякарня, сярэдняя школа, прафес.-тэхн. вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі, дзіцячы сад, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму. Помнік сав. воінам і землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УША́ЧА,
рака ў Докшыцкім, Ушацкім і Полацкім р-нах Віцебскай вобл., левы прыток р.Зах. Дзвіна. Даўж. 118 км, пл. вадазбору 1150 км². Пачынаецца ў Докшыцкім р-не, за 5 км на ПдЗ ад в. Пуцілкавічы Ушацкага р-на. Цячэ ў межах Ушацка-Лепельскага ўзв. і Полацкай нізіны, праз азёры Мурагі, Тартак, Царкавішча, Замошша, Вял. Існа, Бароды і Варонічы. Вусце насупраць размешчанай на правым беразе р.Зах. Дзвіна в. Цюлькі Полацкага р-на. Асн. прытокі: Ідута, Альзініца, Нежлеўка (злева) і Крашанка (справа). Даліна да в. Пуцілкавічы невыразная, ніжэй трапецападобная, шыр. да вусця р. Альзініца да I км, ніжэй 300—400 м, месцамі звужаецца да 200 м. Схілы сярэдне стромкія і стромкія, выш. 8—15 м, месцамі 20—30 м, парэзаны ярамі і лагчынамі, за 1 км ніжэй в. Каўтуны абрываюцца ўступам выш. да 6 м. Пойма двухбаковая, да вусця р. Альзініца нізкая, забалочаная, шыр. 400—600 м, на асобных участках да 1,5 км, ніжэй высокая, звужаецца да 30—50 м, месцамі знікае. Рэчышча звілістае і моцназвілістае, зарастае, трапляюцца валуны дыяметрам да 1,5 м. У верхнім цячэнні шыр. рэчышча 3—10 м, ніжэй воз.Вял. Існа 30—40 м. Берагі стромкія, абрывістыя, месцамі нізкія і забалочаныя. Ледастаў ад 1-й дэкады снеж. да пач. красавіка. Працягласць веснавога разводдзя каля 60 сут, на гэты перыяд прыпадае 50% гадавога сцёку. Сярэдняе перавышэнне вышэйшага ўзроўню над межанню да 1,5 м. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 8 м³/с. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац.сістэм. На рацэ г.п. Ушачы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛО́РА (ад імя багіні Флоры),
гістарычна складзеная сукупнасць відаў раслін, якія растуць або раслі ў мінулыя геал. эпохі на дадзенай тэрыторыі. Характарызуецца разнастайнасцю відаў (багацце Ф.), узростам, ступенню аўтахтоннасці, эндэмізмам і інш. Паводле тэрытарыяльных рангаў адрозніваюць Ф. Зямлі (каля 375 тыс. відаў, у т. л. каля 250 тыс. відаў кветкавых раслін), Ф. асобных мацерыкоў, іх частак, астравоў, горных сістэм, дзяржаў, пэўных рэгіёнаў. Усе віды Ф. па адзнаках падзяляюць на элементы. Напр., віды раслін, падобныя па геагр. распаўсюджванні, складаюць геагр. элемент Ф. — сярэднеазіяцкі, усх.-сібірскі і інш. Таксама вылучаюць Ф. сістэм. падраздзяленняў, напр., водарасцей, імхоў, выкапнёвых і інш. Адрозненні паміж Ф. вызначаюцца геал. гісторыяй, глебавымі і асабліва кліматычнымі ўмовамі. Па наяўнасці комплексаў эндэмічных сям. і родаў выяўляюць рэгіянальныя супадпарадкаваныя падраздзяленні Ф., найб. буйныя з якіх складаюць фларыстычныя царствы Галарктычнае, Палеатрапічнае, Неатрапічнае, Аўстралійскае, Капскае, Галантарктычнае (гл.Фларыстычны кадастр). У Ф. Беларусі апісана каля 1,7 тыс. сасудзістых раслін, 430 відаў мохападобных, больш за 2 тыс. відаў водарасцей, больш за 1,5 тыс. відаў грыбоў. У Ф. ўключаюць таксама культурныя расліны, пашыраныя на дадзенай тэрыторыі. Выяўленыя віды раслін пэўнага рэгіёна афармляюцца ў спец. спісы (з апісаннем іх пашырэння, месцазнаходжання, біял. асаблівасцей) і выдаюцца ў выглядзе кніг пад назвай «Ф.». Неабходна адрозніваць Ф. ад расліннасці. Напр., у Ф. ўмеранай зоны Паўн. паўшар’я многа відаў з сям. асаковых, злакаў, казяльцовых, складанакветных, а ў расліннасці — расл. згуртаванні тундры, тайгі, стэпу і інш. Вывучае Ф. фларыстыка. Тэрміналагічны аналаг для жывёл — фауна.
Літ.:
Флора БССР. Т. 1—5. М.; Мн., 1949—59;
Толмачев А.И. Методы сравнительной флористики и проблемы флорогенеза. Новосибирск, 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНАЯ А́ЗІЯ,
прыродная краіна, якая ахоплівае ўнутрымацерыковую Азію, у межах Кітая і Манголіі. Пл. каля 6 млн.км². Пласкагор’і і раўніны ўтвараюць 2 асн. ярусы: ніжні паўн. вышынёй 500—1500 м (Гобі, Алашань, Ордас, Джунгарская раўніна і Кашгарская раўніна) і верхні паўд. вышынёй 4000—4500 м (Тыбецкае нагор’е). Яны раздзелены ці акаймаваны высокімі хрыбтамі Цянь-Шаня, Куньлуня, Наньшаня, Каракарума, Гандысышаня і інш. вышынёй больш за 5000 м (найб.выш. 8611 м, г. Чагары ў Каракаруме).
Клімат рэзка кантынент., сухі. Ападкаў на раўнінах 50—200 мм, у гарах да 500—1000 ммза год. Сярэднія т-ры студз. ад -10 °C да -25 °C, ліп. 20—25 °C, на Тыбецкім нагор’і каля 10 °C. Пл. зледзянення 50—60 тыс.км². Снегавая мяжа на выш. ад 3500 м на Пн да 6000 м на Пд. Большая ч.тэр. — вобласць унутр. сцёку. Сцёк у акіян маюць толькі ўскраінныя вобласці, дзе бяруць пачатак вял. рэкі Азіі (Янцзы, Хуанхэ, Меконг, Брахмапутра, Інд, Іртыш, Амур і інш.). Шмат азёр, пераважна на Пн МНР і на Тыбецкім нагор’і (Кукунор, Хубсугул, Намца і інш.). Пераважае разрэджаная паўпустынная і пустынная кусцікавая расліннасць, на Пн — стэпавая. У гарах участкі лясоў і лугоў, на Тыбецкім нагор’і — ландшафты халодных пустынь на вечнамярзлотных грунтах. Па далінах рэк — тугайныя лясы. Значную тэр. займаюць саланчакі, такыры, камяністыя паверхні, пяскі, а таксама ландшафты нівальнага пояса, дзе расл. покрыва амаль адсутнічае. Аазіснае земляробства, качавая жывёлагадоўля. З 1993 пасля адмаўлення ад назвы Сярэдняя Азіятэр. краін СНД, што ўваходзілі ў яе (Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан) уваходзяць у Ц.А.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНЫЯ РАЎНІ́НЫ.
У Паўн. Амерыцы (на тэр. ЗША і Канады) паміж Апалачамі на У, Вялікімі раўнінамі на 3, Лаўрэнційскім узв. на Пн і ПнУ і Прымексіканскай нізінай на Пд. Пераважаюць выш. 150—500 м. Ц.р. адпавядаюць паўд.ч.Паўночна-Амерыканскай платформы. Радовішчы кам. вугалю, нафты, газу, кухоннай солі, свінцова-цынкавых руд і барыту.
Паўн. ч. Ц.р. фарміравалася пад уздзеяннем антрапагенавых зледзяненняў. Тут пашыраны марэнна-ўзгорысты рэльеф са шматлікімі азёрамі тэктона-ледавіковага паходжання (Вялікія азёры, Вініпег, Вініпегосіс, Манітоба і інш.). На Пд ад мяжы стараж. зледзяненняў распасціраюцца зандравая раўніна, укрытая лёсамі, парэзаная ярамі, і ўзвышаная раўніна, дзе выхады вапнякоў на паверхню ўтвараюць сталовыя плато (напр., Озарк) з эразійнымі і карставымі формамі. На Пд плато Озарк горы Бостан (выш. да 825 м). Клімат умерана кантынент., на крайнім Пд — субтрапічны. Сярэдняя т-растудз. ад -20 °C на Пн да 4 °C на Пд, ліп. адпаведна 19 і 26 °C. Ападкаў 400—1200 ммза год. Б.ч. тэрыторыі раўнін у межах бас.р. Місісіпі, якая разам з прытокамі ўтварае разгалінаваную сістэму водных шляхоў. На Пн рэкі Св. Лаўрэнція і Нельсан. Глебы бурыя, лясныя і чарназёмападобныя. На Пн участкі мяшаных лясоў з дуба, клёна, ліпы, гемлока, елкі і хвоі. На марэнных узгорках ялова-піхтавыя лясы, па далінах рэк — дубова-гікорыевыя зараснікі. На Пд Ц.р. зона высакатраўных прэрый, якія амаль што зведзены ў выніку разворвання і засялення тэрыторыі. Ц.р. — адзін з гал.с.-г. раёнаў ЗША і Канады (збожжавая гаспадарка і жывёлагадоўля), больш за 3/4тэр. пад ворывам і пашамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУВА́ЛАВЫ,
расійскі дваранскі род, прадстаўнікі якога займалі значныя дзярж., ваен. і дыпламат. пасады ў 18—19 ст.Найб. вядомы: Пётр Іванавіч (1710—15.1.1762), граф (з 1746), ген.-фельдмаршал (1761). Адзін з арганізатараў дварцовага перавароту (снеж. 1741), у выніку якога на рас. прастол узышла Лізавета Пятроўна (1741); пры ёй у 1750-я г. быў фактычным кіраўніком урада; адзін з арганізатараў рус. арміі ў гады Сямігадовай вайны 1756—63. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны новыя ўзоры артылерыі, у т. л. «сакрэтная» гаўбіца і гаўбіца аднарог, якая была на ўзбраенні рус. арміі больш за 100 гадоў. Яго стрыечны брат Іван Іванавіч (12.11.1727, Масква —25.11.1797), ген.-ад’ютант (1760), фаварыт Лізаветы Пятроўны (з 1749); апекаваў асвету і навуку, дапамагаў М.В.Ламаносаву, 1-ы куратар Маскоўскага ун-та (з 1755), ініцыятар стварэння (1757) і 1-ы прэзідэнт (1757—63) Акадэміі мастацтваў; у 1763—77 выконваў за мяжой дыпламат. і інш. даручэнні ўрада. Аляксандр Іванавіч (1710—71), граф, ген.-фельдмаршал (1761), у 1746—62 нач.Тайнай канцылярыі. Пётр Андрэевіч (27.6.1827, Пецярбург — 2.3.1889), граф, ген. ад кавалерыі (1872); нач. штаба (1861), шэф (1866—74) корпуса жандараў, кіраўнік (1861), нач. (1866—74) Трэцяга аддзялення; найбліжэйшы саветнік Аляксандра II; у 1874—79 пасол Расіі ў Вялікабрытаніі. Яго брат Павел Андрэевіч (25.11.1830, Пецярбург — 20.4.1908), граф, ген. ад інфантэрыі, ген.-ад’ютант, чл.Дзярж. савета (1896); удзельнік Крымскай (1853—56) і рус.-тур. (1877—78) войнаў; пасол Расіі ў Германіі (1885—94), ген.-губернатар Прывіслінскага краю (1894—96).
Літ.:
Анисимов Е.В. Россия в середине XVIII в. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСПЕРЫМЕНТА́ЛЬНАЙ ВЕТЭРЫНАРЫ́І ІНСТЫТУ́Тімя С.М.Вышалескага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі,
рэспубліканскае навук.-даследчае унітарнае прадпрыемства. Засн. ў 1930 на базе Бел.дзярж. ветэрынарна-бактэрыял. ін-та, які знаходзіўся ў Віцебску. Мае аддзелы: туберкулёзу і лейкозу, вірусных і прыродных інфекцый, мікрабіялогіі і калекцыі мікраарганізмаў, паразіталогіі, незаразных хвароб, экалогіі і вет. санітарыі, хвароб птушак, пчол і рыб; лабараторыі: культур клетак і пажыўных асяроддзяў, навук.-тэхн. інфармацыі і патэнтазнаўства. Аспірантура (з 1968), савет па абароне канд. і доктарскіх дысертацый.
Асн. кірункі навук. даследаванняў: вывучэнне заканамернасцей інфекцыйнага і эпізаатычнага працэсаў пры інфекц. захворваннях жывёл — дыягностыка, лячэнне, прафілактыка і ліквідацыя інфекц., паразітарных і незаразных хвароб с.-г. жывёл, птушак, рыб і пчол; забеспячэнне біял. бяспекі прадукцыі жывёлагадоўлі; устанаўленне прычын і прафілактыка бясплоддзя жывёл і падзяжу маладняку с.-г. жывёл. Ін-там атрымана 75 аўтарскіх пасведчанняў і 15 патэнтаў, укаранёна ў практыку больш за 300 навук. прапаноў, 13 дыягностыкумаў, 35 вакцын, 19 фармацэўтычных прэпаратаў. Выпускае перыяд.зб-кі «Ветэрынарная навука — вытворчасці» (з 1960) і «Дасягненні ветэрынарнай навукі і перадавога вопыту — жывёлагадоўлі» (з 1974). Выдаў больш за 100 кніг і манаграфій, у т. л. «Туберкулёз сельскагаспадарчых жывёл» М.К.Юскаўца (1963), «Даведнік па ветэрынарнай і медыцынскай паразіталогіі» Р.С.Чабатарова (1971), «Бруцэлёз буйной рагатай жывёлы і барацьба з ім» Г.А.Аб’едкава (1977), «Туберкулёз сельскагаспадарчых жывёл і птушак» Р.У.Тузавай (1983), «Шаленства жывёл» М.Р.Таршыса, М.А.Кавалёва і П.П.Кузняцова (1990), «Хваробы буйной рагатай жывёлы і свіней» (2003) і інш. У ін-це працавалі акадэмікі Нац.АН Беларусі Х.С.Гарагляд, Р.С.Чабатароў, М.К.Юскавец, працуе М.А.Кавалёў, 12 дактароў навук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́НЧА (Jancsó) Міклаш (н. 27.9.1921, г. Вац, Венгрыя),
венгерскі кінарэжысёр. Нар.арт. Венгрыі (1980). Скончыў ун-т у г. Клуж (1944), Вышэйшую школу т-ра і кіно ў Будапешце (1950). З 1951 здымаў дакумент. фільмы («Бессмяротнасць», 1959, прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Сан-Францыска 1960, і інш.). У маст. кіно дэбютаваў фільмам «Званы адпраўляюцца ў Рым» (1959). Асаблівасці яго творчай манеры выявіліся ў фільмах «Развязкі і завязкі» («Кантата», 1963), «Так я прыйшоў» (1965), «Бедныя хлопцы» («Без надзеі», 1966; прэмія Міжнар. кінафестываляў у Лакарна 1966, Лондане 1967). У фільмах «Зоркі і салдаты» (з СССР, 1967; спец. прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Адэлаідзе 1969), «Цішыня і крык» (Залаты прыз Міжнар. кінафестывалю ў Авеліна), «Светлыя вятры» (абодва 1968, за апошні гран-пры Міжнар. кінафестывалю ў Адэлаідзе) аформілася маст. мадэль Я. — гіст. парабала, якая прыняла выгляд фалькл. абрадавай дзеі з харэаграфіяй і харавымі спевамі. Фільмы 1970-х г. «Пакуль народ яшчэ просіць» (прэміі Міжнар. кінафестываляў у Канах і Мілане 1972), «Любоў мая, Электра» (прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Чыкага 1975), «Венгерская рапсодыя», «Allegro barbaro» (спец. прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Канах, Барселоне 1979) насычаны алегарычнымі і сімвалічнымі вобразамі. Сярод інш. работ: «Пацыфістка» (1970), «Сезон пачвар» (1987), «Гараскоп Ісуса Хрыста» (1988), «Бог падаецца назад» (1990), «Вальс «Блакітны Дунай» (1991, прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Манрэалі), «Гасподзь даў мне свяцільнік у Будапешце» (1998), «Маць тваю! Камары» (1999) і інш. Адначасова з 1971 ставіў тэатр. спектаклі, у 1983—85 узначальваў т-р у г. Кечкемет. Спец. прэміі за ўклад у кінамастацтва Міжнар. кінафестываляў у Канах 1979, Венецыі 1990, Будапешце 1994. Дзярж. прэмія Венгрыі імя Кошута 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯТРЫШНІКАКВЕ́ТНЫЯ, архідныя (Orchidales),
парадак і адзінае, самае вял. сямейства (Orchidaceae) аднадольных раслін. 600—700 родаў, больш за 20 тыс. відаў (паводле інш. звестак, каля 800 родаў, 35 тыс. відаў). Пашыраны ўсюды, акрамя палярных абласцей і пустынь, найб. разнастайныя і шматлікія ў тропіках і субтропіках Амерыкі і Паўд. Азіі. У культуру Я. ўведзены больш за 1 тыс. гадоў назад у Кітаі. У Еўропе паявіліся на мяжы 16—17 ст., у пач. 20 ст. распрацаваны спосаб іх вырошчвання ў аранжарэях з насення, заражанага грыбам-сімбіёнтам. На Беларусі 36 відаў з родаў броўнік, венерын чаравічак, гайнік, гняздоўнік, ладдзян, неатыянта, пальчатакарэннік, тайнік, чараўнік, ядрушка, ятрышнік і інш. Шэраг відаў занесены ў Чырв. кнігу.
Шматгадовыя травяністыя расліны, наземныя (з карэнішчамі або падземнымі клубнямі) і эпіфіты. Лісце суцэльнае, у эпіфітных форм і сапратрофаў рэдукаванае да лускавінак. Кветкі Я. няправільныя, у коласа- ці гронкападобных суквеццях часам даўж. да 2—3 м, радзей адзіночныя. Калякветнік яркі, пахучы, вычварнай формы, падвоены. Ніжнія пялёсткі (т.зв. губа) складанай будовы, звычайна выступаюць з кветкі і ўтвараюць «пасадачную пляцоўку» для насякомых-апыляльнікаў. У многіх Я. магчыма самаапыленне. Характэрная асаблівасць — зрастанне тычынкі са слупком з утварэннем калонкі. Плод — каробачка. Ад апылення да выспявання насення і пладоў да 2 і болей гадоў. У некат. відаў насенне прарастае толькі пасля пападання ў іх грыбоў, што ўтвараюць эндатрофную мікарызу. Плады ванілі выкарыстоўваюць у харч. прам-сці, з высушаных карэнішчаў ятрышнікаў і некат. інш. відаў атрымліваюць лек. сродак — салеп. Лек., харч., дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІБЛІЯТЭ́КА НАЦЫЯНА́ЛЬНАЯ БЕЛАРУ́СІ,
галоўная універсальная навук.б-ка Рэспублікі Беларусь; цэнтр. кнігасховішча; даследчы, метадычны і каардынацыйны цэнтр у галіне бібліятэказнаўства, бібліяграфіі і кнігазнаўства. Засн. ў 1921 як б-каБДУ (гл.Бібліятэка фундаментальная БДУ). У 1922 пераўтворана ў аб’яднаную Бел.дзярж. і універсітэцкую б-ку з Бел. кніжнай палатай; пры б-цы арганізаваны аддзел бел. л-ры і бібліяграфіі, пачалася работа ў галіне рэтраспектыўнай нац. і краязнаўчай бібліяграфіі. 14.5.1926 вылучана ў самастойную Бел.дзярж. б-ку. 10.8.1932 рэарганізавана ў Дзярж. б-ку і бібліяграфічны ін-тБССР, ёй прысвоена імя Леніна. У 1932 кніжны фонд б-кі налічваў больш за 1 млн. адзінак захоўвання. Б-ка стала грунтоўнай базай для абслугоўвання навукоўцаў, спецыялістаў розных галін навукі і нар. гаспадаркі; працавалі даведачна-бібліягр. аддзел, абанемент, міжбібліятэчны абанемент, кабінет бібліятэказнаўства. Б-ка адкрыла філіялы ў Віцебску (1925), Гомелі (1933), Магілёве (1938), у Мінску пры Доме ўрада; потым на базе гэтых філіялаў створаны Урадавая б-ка (гл.Бібліятэка прэзідэнцкая) і ў 1938 абласныя б-кі (гл. ў арт.Бібліятэка). На пач. 1941 б-ка стала цэнтрам метадычнай і бібліягр. работы на Беларусі, яе кніжны фонд налічваў каля 2 млн. тамоў, колькасць чытачоў 15 тыс. У Вял.Айч. вайну разрабаваны і знішчаны яе фонды і даведачны апарат. Найбольш пацярпеў фонд абавязковага экз. (засталіся толькі 33 тыс. тамоў); цалкам быў вывезены архіў друку БССР, газетны фонд, фонды аддзела бел. л-ры, рэдкіх і старадрукаваных кніг, абанемента, чытальных залаў, спалены разам з л-рай будынак рэзервовага фонду. Уцалела 321 тыс.экз. У 1944 пачалося аднаўленне б-кі. У 1948 яе фонды па колькасным складзе дасягнулі даваен. ўзроўню. З 1956 б-ка з’яўляецца дэпазітарыем матэрыялаў ААН і ЮНЕСКА, з 1975 — універсальным дэпазітарыем Рэспублікі Беларусь. 19.5.1993 перайменавана ў Нацыянальную б-ку Беларусі. Кніжны фонд (на 1.1.1996) 7,3 млн. адзінак захавання больш чым на 50 мовах свету.
Асаблівую каштоўнасць мае паўмільённы унікальны збор л-ры, выдадзенай на Беларусі з пач. 19 ст. да нашага часу, а таксама ўсіх выданняў і матэрыялаў пра Беларусь, у т. л. і замежных. Зберагаецца 56-тысячны збор рэдкіх выданняў, рукапісаў і старадрукаў. Сярод рукапісных матэрыялаў 16—20 ст. (больш за 1 тыс. адзінак захавання) на славянскіх, заходнееўрапейскіх і ўсходніх мовах вылучаюцца калекцыі: рукапісных кніг, у т. л.бел. паходжання (евангеллі, пралогі, служэбнікі, жыціі святых, зборнікі слоў і павучанняў і інш.), спеўных рукапісаў крукавай і ноталінейнай натацыі, усходніх рукапісаў па граматыцы, філасофіі, праве, мусульманскай тэалогіі і інш.; рукапісы дзеячаў навукі і культуры Беларусі (М.В.Доўнар-Запольскага, Е.Р.Раманава, А.М.Семянтоўскага, У.І.Пічэты, З.Бядулі, Ц.Гартнага, Я.Коласа і інш.). Фонд старадрукаў (больш за 26 тыс. асобнікаў) уключае калекцыю інкунабулаў (44 адз.), у т. л. «Сусветная хроніка» Х.Шэдэля (1493), выданне «Боскай камедыі» Дантэ (1481), першы ням. пераклад грэч. рамана 3 ст. «Гісторыя Апалонія, караля Цірскага» (Аўгсбург, 1471); калекцыю палеатыпаў (каля 200 асобнікаў), у т. л. 16 прыжыццёвых М.Лютэра, выданні венецыянскай друкарні Аладаў (15—16 ст.), галандскіх кнігадрукаў Эльзевіраў (16—18 ст.), друкароў Эцьенаў, Фробенаў, Плантэнаў і інш. У калекцыі кірылаўскага друку захоўваецца адзіны ў Рэспубліцы Беларусь збор выданняў бел. першадрукара Ф.Скарыны — 10 выпускаў «Бібліі» (Прага, 1517—19); выданні В.Гарабурды («Евангелле вучыцельнае», каля 1580), І.Фёдарава («Апостал», Львоў, 1574, і «Біблія», Астрог, 1581); кнігі з друкарні братоў Мамонічаў (16—17 ст.); выданні бел., рус. і ўкр. друкарняў 16—18 ст., у т. л. «Азбука» В.Ф.Бурцава (1634), «Арыфметыка» Л.Магніцкага (1703), «Граматыка...» М.Сматрыцкага (1648). У калекцыі рус. грамадзянскага друку 18 — пач. 19 ст. 10 кніг пятроўскай эпохі, прыжыццёвыя выданні М.В.Ламаносава, М.І.Навікова (у т. л. яго часопісы «Древняя российская вивлиофика», «Живописец» і «Кошелёк»); каштоўныя выданні 19 — пач. 20 ст. з прыватных калекцый П.М.Жуковіча, І.П.Карнілава, У.І.Пічэты, А.П.Сапунова. І.І.Гальдштэйна па гісторыі Беларусі, Літвы і Польшчы; Я.Ф.Карскага, М.А.Янчука па бел. л-ры, мове і этнаграфіі; першыя выданні твораў В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча і інш.; першая нелегальная бел.газ. «Мужыцкая праўда» (выдавалася 1862—63 К.Каліноўскім), першыя легальныя бел. газеты «Наша доля» і «Наша ніва»; першыя сав. газеты на бел. мове, у т. л. «Дзянніца»; рэсп., абласныя, раённыя газеты і часопісы Беларусі ад пачатку іх выдання. Захоўваюцца дакументы і выданні перыяду франц. рэвалюцыі 1789—94; калекцыі лістовак часоў Парыжскай камуны 1871; калекцыя вольнага рус. друку (выданні, забароненыя царскай цэнзурай); першыя і прыжыццёвыя выданні К.Маркса, Ф.Энгельса, Леніна; калекцыі бальшавіцкага друку дакастр. перыяду і выданняў першых гадоў сав. улады; збор падп. і партыз. друку перыяду Вял.Айч. вайны і інш. Вялікая калекцыя кніг з аўтографамі вядомых пісьменнікаў, навукоўцаў, грамадскіх дзеячаў. Самая вялікая на Беларусі калекцыя нот (77 тыс.экз.), больш за 100 тыс. адзінак захавання выяўл. матэрыялаў (плакаты, паштоўкі, рэпрадукцыі); каля 30 тыс. аўдыёвізуальных дакументаў, у т. л. грамзапісаў класічнага рэпертуару. У газетным фондзе сабраны ўсе бел. газеты засав. перыяд (цэнтральныя, рэсп., абласныя), асобныя газеты замежных краін. Б-ка мае амаль 15-тысячны фонд картаў, каля 650 тыс. аўтарэфератаў і мікрафіш дысертацый. З 1990 укараняецца аўтаматызаваная інфарм. сістэма б-кі, дзейнічае электронны каталог. Ствараюцца рэтраспектыўныя базы даных нац. дакумента, рэдкай і старадрукаванай кнігі, нот, выяўленчых, аўдыёвізуальных і інш. дакументаў.
Штогод б-ка абслугоўвае 500 тыс. чытачоў, агульная выдача перавышае 3 млн.экз. Працуюць 14 галіновых і спец. чытальных залаў на 1000 месцаў. Паслугамі міжбібліятэчнага і міжнар. абанемента карыстаюцца каля 1 тыс. б-к у краіне і за яе межамі. Кнігаабменам б-ка звязана з 280 партнёрамі ў 36 краінах свету. Б-ка арганізуе выстаўкі (тэматычныя, юбілейныя, прысвечаныя знамянальным і памятным датам, выстаўкі прагляды; больш за 500 штогод), вядзе н.-д. работу па гісторыі бібліятэчнай справы на Беларусі. Выдае навук.-дапаможную і рэкамендацыйную бібліяграфію, у т. л. «Кніга Беларусі. 1517—1917» (1986), «Бібліяграфія па гісторыі Беларусі: Феадалізм і капіталізм» (1969), «Беларусь у друку XVI — пач. XX ст.» ў 5 кн. (1982—85), нотафанаграфічны паказальнік «Беларуская літаратура ў музыцы (1918—1989)» (1991); з 1960 выдае штомесячны бібліягр. бюлетэнь «Новыя кнігі Беларусі» і інш. У 1929—32 узведзены спец. будынак б-кі (арх. Г.Лаўроў) у стылі канструктывізму. Б-ка мела агульную (на 400-месцаў) і для навук. работнікаў чытальныя залы. У 1961 пабудаваны дадатковы корпус, што палепшыла ўмовы работы чытачоў і захавання фондаў.
Літ.:
Нацыянальная бібліятэка Беларусі: Памятка чытачу. Мн., 1992.
Т.М.Мінчэня.
Бібліятэка нацыянальная Беларусі. У чытальнай зале.Бібліятэка нацыянальная Беларусі. Уваход у галоўны корпус.