ЛІ́НІЯ ў генетыцы,

група роднасных асобін з характэрнымі адзнакамі, што нязменна перадаюцца ў шэрагу пакаленняў. Абумоўлена генатыпічнай аднароднасцю па генах, якія кантралююць гэтыя адзнакі. Паводле характару ўзнаўлення адрозніваюць інбрэдныя Л. (гл. Інбрыдзінг), аўтбрэдныя (гл. Аўтбрыдзінг), чыстыя лініі і Л. дзікага тыпу (у прыродзе). Атрымліваюць з прыродных і лабараторных папуляцый, сартоў, парод метадамі інбрыдзінгу і адбору. Асн. элемент генет. калекцый. У гасп. карысных жывёл і раслін Л. выкарыстоўваюцца для атрымання новых сартоў і парод. У генетыцы і селекцыі мікраарганізмаў для Л. прыняты тэрмін «штам».

А.​С.​Леанцюк.

т. 9, с. 269

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІ́ПЕНЬ,

вёска ў Асіповіцкім р-не Магілёўскай вобл., на р. Свіслач, каля аўтадарогі Асіповічы — в. Свіслач. Цэнтр сельсавета і калект.-далявой гаспадаркі «Ліпень». За 20 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Асіповічы, 126 км ад Магілёва. 1000 ж., 401 двор (1999). Лясніцтва, участак Асіповіцкага лясгаса, цэх па перапрацоўцы драўніны, швейны цэх. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Магіла ахвяр фашызму. Каля вёскі селішча банцараўскай культуры (6—8 ст.) і эпохі Кіеўскай Русі (10—13 ст.).

т. 9, с. 273

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІ́ПСКІ Юрый Навумавіч (22.11.1909, г. Дуброўна Віцебскай вобл. — 24.1.1978),

расійскі астраном. Д-р фіз.-матэм. н. (1963). Скончыў Маскоўскі ун-т. З 1945 у Астр. ін-це імя П.​К.​Штэрнберга. Навук. працы па фізіцы Сонца, Месяца і планет. Пад яго кіраўніцтвам створаны «Атлас адваротнага боку Месяца» (ч. 1—3, 1960—75). Працаваў над выкарыстаннем тэлевізійных сістэм у астраноміі. Яго імем названы кратэр на адваротным баку Месяца.

Тв.:

Каталог кратеров Марса и статистика кратеров Марса, Меркурия и Луны. М., 1977 (у сааўт.).

У.​С.​Ларыёнаў.

т. 9, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІПУНО́Ў Аляксандр Якаўлевіч (25.2. 1906, в. Хвойня Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — 21.8.1962),

Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Свярдлоўскі горны тэхнікум (1937). У Вял. Айч. вайну з ліп. 1943 на Зах., 3-м і 2-м Прыбалт., 2-м і 1-м Бел. франтах. Пам. камандзіра ўзвода разведкі старшына Л. вызначыўся ў 1945 у баях на тэр. Польшчы: з 14 студз. па 5 лют. з групай байцоў разведаў сістэму абарончых умацаванняў праціўніка, захапіў 2 «языкоў», выявіў наяўнасць і месцазнаходжанне яго агнявых сродкаў. Пасля вайны працаваў геолагам.

А.Я.Ліпуноў.

т. 9, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІСІ́ЦЫН Мікалай Андрэевіч (н. 25.4.1922, в. Вострыцы Маскоўскай вобл., Расія),

бел. вучоны-эканаміст. Канд. эканам. н. (1955), праф. (1980). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1975). Скончыў Маскоўскі эканам. ін-т (1952). З 1955 у Бел. эканам. ун-це. Даследуе пытанні арганізацыі і планавання прамысл. вытв-сці, удасканалення ўнутрыгасп. разліку. Адзін з аўтараў падручнікаў, навуч. дапаможнікаў па эканоміцы і планаванні прам-сці.

Тв.:

Техпромфинплан предприятия при новой системе планирования. Мн., 1971 (у сааўт.);

Экономический справочник. Мн., 1980 (у сааўт.);

Экономика, организация и планирование промышленного производства. 2 изд. Мн., 1990 (у сааўт.).

т. 9, с. 283

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ЛІСТ ДА СВЯТО́ГА ПЯТРА́»,

бел. ананімны празаічны твор 2-й пал. 17 ст. Захаваўся ва ўрыўках. З’яўляецца пародыяй на жанр афіцыйнага паслання. Крытычны пафас скіраваны супраць каталіцкай веры і яе носьбіта Ярмолы Аханцэвіча Цюхая, вобраз якога зніжаны. Аўтар просіць апостала Пятра прапусціць у рай чалавека цёмнага і прымітыўнага, які па сутнасці не мае на гэта права. У творы ярка выражаны стылявыя рысы барока. Упершыню апубл. чэшскім славістам Ф.​Крчэкам у польск. час. «Lud» («Народ», 1899, т. 5). Да Вял. Айч. вайны зберагаўся ў б-цы імя Асалінскіх (Львоў).

А.​В.​Мальдзіс.

т. 9, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІФТ (англ. lift падымаць),

стацыянарны пад’ёмнік звычайна цыклічнага дзеяння з верт. рухам кабіны або платформы па жорсткіх накіравальных, якія ўстаноўлены ў агароджанай з усіх бакоў шахце. Найб. пашыраны Л. з эл. канатнай цягай.

Бываюць пасажырскія — звычайныя, скарасныя, бальнічныя (умяшчальнасць кабін да 30 чал., скорасць да 7 м/с) і грузавыя — агульнага прызначэння, спец., напр. магазінныя (грузападымальнасць да 10 т, скорасць да 1,5 м/с). Вышыня пад’ёму да 150 м і больш. На Беларусі Л. вырабляе Магілёўскі ліфтабудаўнічы завод.

Пасажырскі ліфт: 1 — лябёдка; 2 — кабіна; 3 — процівага; 4 — буфер.

т. 9, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛО́НДАНСКІ БАСЕ́ЙН,

раўніна на ПдУ Вялікабрытаніі, па ніжнім цячэнні р. Тэмза. Выш. да 100 м. З’яўляецца сінклінальным паніжэннем паміж мелавымі ўзгоркамі Чылтэрн-Хілс (выш. да 261 м) на Пн і хр. Норт-Даўнс (выш. 296 м) на Пд; запоўнена трацічнымі глінамі, пяскамі, гравіем. Клімат умераны, марскі. Сярэдняя т-ра студз. +4 °C, ліп. +18 °C, ападкаў больш за 600 мм за год. Глебы бурыя лясныя. Захаваліся рэшткі дубовых лясоў, на пясках — хвоя і верасоўнікі. Культурныя ландшафты (палі, агароды, паркі); высокая шчыльнасць насельніцтва. У Л.б. — г. Лондан.

т. 9, с. 343

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛО́ЎЧЫ Мікалай Фёдаравіч (н 1.11.1930, в. Каменка Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне лесазнаўства і экалогіі раслін. Д-р біял. н. (1992). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1954). З 1960 у Ін-це эксперым. батанікі Нац. АН Беларусі (з 1982 заг. лабараторыі). Навук. працы па лясной геабатаніцы, лясной тыпалогіі, глебавай энзімалогіі. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.

Тв.:

Леса Белорусского Полесья. Мн., 1977 (разам з І.​Д.​Юркевічам, В.​С.​Гельтманам);

Сосновые леса Белоруссии. Мн., 1984 (разам з І.​Д.​Юркевічам);

Березовые леса Беларуси. Мн., 1992 (у сааўт.).

т. 9, с. 351

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛУ́ЗІН Мікалай Мікалаевіч (9.12.1883, г. Томск, Расія — 28.2.1950),

расійскі матэматык. Акад. АН СССР (1929, чл.-кар. 1927). Скончыў Маскоўскі ун-т (1908), дзе і працаваў. У 1929—36 і 1941—50 у Матэм. ін-це, з 1936 у Ін-це аўтаматыкі і тэлемеханікі АН СССР. Навук. працы па метрычнай і дэскрыптыўнай тэорыі функцый сапраўднай пераменнай, матэм. аналізе, дыферэнцыяльнай геаметрыі і інш.

Тв.:

Собр. соч. Т. 1—3. М., 1953—59.

Літ.:

Н.​Н.​Лузин. М.; Л., 1948;

Памяти Н.​Н.​Лузина // Успехи мат. наук. 1950. Т. 5, вып. 4.

М.М.Лузін.

т. 9, с. 360

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)