здольнасць фізічнай асобы быць носьбітам грамадз. правоў і абавязкаў, прадугледжаных правам дадзенай краіны. Асн. прынцыпам, з якога зыходзіць права развітых краін, з’яўляецца прынцып роўнай грамадз. П. незалежна ад полу, маёмаснага становішча, расы, нацыянальнасці і да т.п. П. набываецца з нараджэннем і спыняецца са смерцю чалавека. Пры жыцці чалавека П. можа быць абмежавана судом (забарона на занятак якой-н. прафесіяй і да т.п.). У мінулым у многіх краінах прадугледжвалася магчымасць пазбаўлення чалавека грамадз. правоў (т.зв. грамадзянская смерць). З канца 20 ст. такое рашэнне судамі не дапускаецца.
водарастваральныя арган. фарбавальнікі, здольныя афарбоўваць тэкстыльныя матэрыялы непасрэдна («прама», без пратраў) з водных раствораў. Сарбіруюцца валокнамі і ўтрымліваюцца на іх сіламі Ван-дэр-Ваальса, за кошт вадародных і інш. сувязей. Паводле хім. класіфікацыі — пераважна ды- і поліазафарбавальнікі (гл.Азафарбавальнікі), у т. л. металзмяшчальныя. Простыя для скарыстання, утвараюць афарбоўкі ўсіх колераў. Выкарыстоўваюць пераважна для афарбоўвання тэкст. матэрыялаў з цэлюлозных валокнаў (баваўняных швейных нітак, пражы, трыкатажнага палатна і інш.), радзей — з натуральнага шоўку і поліаміднага валакна. Пры дапамозе П.ф. можна афарбоўваць скуру і футравую аўчыну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПРАЦЭ́С 193-х»
(«Вялікі працэс»),
найбуйнейшы паліт. судовы працэс над рас. рэвалюцыянерамі-народнікамі — удзельнікамі «хаджэння ў народ» (арыштавана больш за 4 тыс.чал.). Праходзіў 30.10.1877—4.2.1878 у С.-Пецярбургу ў Асобай установе правячага Сената. Падсудных абвінавачвалі ў стварэнні арг-цыі з мэтай звяржэння існуючага дзярж. ладу. Падсудны І.М.Мышкін выступіў на працэсе з яскравай прамовай у абарону рэв. праграмы народнікаў. 28 чал. (Мышкін, П.І.Вайнаральскі, ураджэнец Магілёўшчыны С.П.Кавалік і інш.) прыгавораны да катаргі, іншым вынесены адносна мяккія прыгаворы, а 90 чал. апраўданы. З ліку апраўданых 80 чал. сасланы ў адм. парадку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫГАРО́ЎСКІ (Міхаіл Васілевіч) (24.3.1893, в. Старая Рудня Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — 1918),
удзельнік Кастр. паўстання ў Петраградзе 1917. З 1914 вучыўся ў Петраградскім ун-це, вёў нелегальную прапаганду сярод студэнтаў і рабочых. У сак. 1915 арыштаваны. Пасля Лют. рэв. 1917 старшыня выканкома Савета салдацкіх дэпутатаў Гжацкага гарнізона. Зсак. 1917 у Петраградзе, у час падрыхтоўкі Кастр. паўстання чл. Петраградскага ВРК. Зкастр. 1917 гал. камісар Смольнага, камендант Таўрычаскага палаца. У сак. 1918 камандзір атрадаў Чырв. гвардыі. Загінуў у час прарыву акружэння на станцыі Рауту (Саснова Ленінградскай вобл.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫКАЗА́НСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура бронзавага веку (16—9 ст. да н.э.), пашыраная на ранніх этапах у Прыказанскім Паволжы і суседніх раёнах Ніжняга Прыкам’я, пазней на велізарных абшарах у бас. рэк Кама, Белая, Вятка, Вятлуга. Склалася на падставе валасоўскай культуры пад уплывам зрубнай культуры; яе змяніла ананьінская культуражал. веку. Плямёны П.к. займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй, была развіта апрацоўка медзі і бронзы. Іх паселішчы з паўзямлянкавымі жытламі, могільнікі грунтавыя і курганныя з абрадам трупапалажэння (нябожчыкаў хавалі ў выцягнутым ці скурчаным становішчы). Для керамікі характэрны пласкадонныя (пазней кругладонныя) гаршкі згеам. арнаментам.
прыроджаная загана развіцця. Часта спалучаецца зпрыроджанай расколінай верхняй губы. У хлопчыкаў бывае ў 1,5 раза часцей, чым у дзяўчынак. Яе развіццю спрыяе ўжыванне цяжарнымі жанчынамі некат. процісутаргавых сродкаў, алкаголю, лішку вітаміну А і інш. Бывае адна- і двухбаковая, праходзіць праз усё паднябенне ці лакалізуецца ў цвёрдым або мяккім паднябенні. Пры навылётных П.р.п. паміж поласцямі рота і носа ёсць шырокае злучэнне, што істотна абцяжарвае смактанне, глытанне і дыханне нованароджаных. У дзяцей з П.р.п. з узростам парушаецца мова, з’яўляецца гугнявасць. Лячэнне хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУГАЧО́ЎСКІ ВЯЛІ́КІ КА́МЕНЬ,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1994). Размешчаны ў в.Вял. Пугачы Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. Валун буйназярністага біятытавага рапаківіпадобнага граніту даўж. 8 м, шыр. 7 м, выш. 1,3 м, у абводзе 21,9 м, аб’ём бачнай часткі 38,6 м³, маса каля 103 т. Прынесены ледавіком каля 200 тыс.г. назад зтэр.Паўд. Фінляндыі. Доўгая вось арыентавана зПнЗ на ПдУ, што адпавядае агульнаму напрамку руху ледавіка. Меў культавае значэнне.
В.Ф.Вінакураў.
Пугачоўскі вялікі камень у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯРЭДНЕАЗІЯ́ЦКІЯ НАГО́Р’І,
група нагор’яў на З Азіі, што ўключае Малаазіяцкае нагор’е, Армянскае нагор’е, Іранскае нагор’е. Даўж.зЗ на У амаль 4 тыс.км; шыр. 600—1500 км. Агульная пл. больш за 3,5 млн.км². Унутр.ч. П.н. заняты пласкагор’ямі выш. да 2000 м, якія часта не маюць знешняга сцёку і акаймаваны ўскраіннымі гарамі (выш. да 4000 м). Знешнія, больш вільготныя, схілы гор укрыты лясамі і хмызнякамі, унутр. схілы і пласкагор’і маюць пустынна-стэпавыя рысы. Пераважаюць ландшафты сухіх субтропікаў, на Пд — сухіх тропікаў, на знешніх схілах — вільготных субтропікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБЦЭ́ВІЧ (Аляксандр Маркавіч) (14.3.1898, в. Буда-Лазавая Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 11.4.1961),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў школу камсаставу Чырв. Арміі (1920). З 1916 у арміі, у 1918—24 у Чырв. Арміі. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39. У Вял.Айч. вайну з 1941 камандзір роты асобнай мотастралк. брыгады. Зліп. 1942 камандзір дыверсійнага партыз. спецатрада НКДББССР «Храбрацы», які на тэр. Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей правёў 218 дыверсій. У 1945—52 працаваў у КДББССР. Яго імем названа вуліца ў г.п. Кіраўск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАВЕЛІ́Н (франц. ravelin),
дапаможнае фартыфікацыйнае збудаванне трохвугольнай формы, размешчанае перад крапасным ровам паміж бастыёнамі. Уяўляў сабой мураваную (цагляную) агароджу з казематамі для стралкоў або складаўся з рова і вала (звычайна з мураванай абліцоўкай). Прызначаўся для прыкрыцця крапасных сцен ад артыл. агню і атак праціўніка, а таксама для сканцэнтравання войск гарнізона перад вылазкай. Выкарыстоўваўся ў 16—19 ст.
Узаемаразмяшчэнне равеліна і бастыёнаў у крапасной сцяне: 1 — равелін; 2 — курціна; 3 — крапасны роў; 4 — бастыёны; 5 — контрэскарп; 6 — пашырэнне (т.зв. плацдармы) для сканцэнтравання войск для контратакі; 7 — бруствер гласіса.