НА́РАЎСКАЕ ЗЛЕДЗЯНЕ́ННЕ, беларускае зледзяненне, ясельдзінскае зледзяненне,
першае раннеантрапагенавае зледзяненне на тэр. Беларусі. Адбылося пасля брэсцкага перадледавікоўя каля 690—600 тыс.г. назад. Ледавік ахапіў амаль усю тэр. Беларусі за выключэннем некаторых участкаў на Пд. У час Н.з. ўзніклі астраўныя ўзвышшы на месцы сучасных Гродзенскага, Ваўкавыскага, Навагрудскага і Мінскага ўзвышшаў, а таксама шматлікія лагчыны ледавіковага выворвання і размыву. Ледавіковыя (асноўная, канцавая і інш.марэны) водна-ледавіковыя, азёрна-ледавіковыя і перыгляцыяльныя адклады захаваліся пераважна ў межахБеларускай грады і ў днішчах лагчын. Магутнасць адкладаў да 50—70 м. Марэны складзены з супеску і суглінку са жвірам, галькай і валунамі, утвораны са скандынаўскага, прынесенага ледавіком, і мясц. матэрыялу, у т. л. адорвені палеагенавых, мелавых і інш. парод. У складзе абломкаў найбольш асадкавых парод (70—80%), сярод крышталічных пераважаюць ружовыя граніты, парфірыты і інш. Паводле інш. меркаванняў Н.з. магло складацца з 2 самаст. зледзяненняў — уласна нараўскага і ясельдзінскага, падзеленых карчоўскім міжледавікоўем. Н.з. або яго частка адпавядае гюнцкаму (або міндэльскаму-1) зледзяненню ў Альпах, эльстэрскаму-1 у Германіі, санскаму-1 у Польшчы, данскому ў еўрап.ч. Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́КАЎ Аляксей Іванавіч (25.2.1881, г. Саратаў, паводле інш. звестак слабада Кукарка, цяпер умежахг. Савецк Кіраўскай вобл., Расія — 15.3.1938),
савецкі дзярж. і паліт. дзеяч. Скончыў гімназію ў Саратаве (1900). Чл.РСДРП з 1898, бальшавік з 1903; чл.ЦК (1905—07, 1917—18 і 1920—34, канд.у 1907—12, 1934—37) і Палітбюро ЦК (1922—30) партыі. Удзельнік рэвалюцый 1905—07 і Кастр. 1917. З ліст. 1917 нарком унутр. спраў. У 1918—21 і 1923—24 старшыня ВСНГ, адначасова з 1921 нам. старшыні СНК і Савета працы і абароны РСФСР. Старшыня СНКСССР (1924—30) і РСФСР (1924—29). Адначасова ў 1926—30 старшыня Савета працы і абароны. У канцы 1920-х г. разам з М.Л.Бухарыным выступіў супраць выкарыстання надзвычайных мер пры калектывізацыі і індустрыялізацыі, за што абвінавачаны ў «правым ухіле», выведзены з Палітбюро і зняты з пасады старшыні СНК. У 1931—36 нарком пошт і тэлеграфаў, нарком сувязі СССР. 27.2.1937 арыштаваны і на працэсе т.зв. «Праватрацкісцкага блоку» (сак. 1938) асуджаны на смяротнае пакаранне. Рэабілітаваны пасмяротна 4.2.1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮРЫДЫ́КІ (ад лац. jurisdictio судаводства),
у феадальнай Польшчы і ВКЛ (з 15 ст.) адміністрацыйна адасобленыя часткі гарадоў ці прадмесцяў, якія былі пад уладай феадала, царквы або манастыра і на жыхароў якіх не пашыралася суд. і адм. ўлада гар. самакіравання. Узніклі ў выніку перасялення прыгонных на ўчасткі ці ў дамы, якія належалі феадалам у гарадах, або перасялення саміх гараджан умежахгар. уладанняў феадала. У кожнай Ю. яе ўласнік прызначаў старасту або войта, засноўваў суд. орган на ўзор гар. рады. Гар. самакіраванне дамагалася скасавання Ю., забараняла мяшчанам пераход на Ю. пад пагрозай выгнання з горада. Пасля Люблінскай уніі 1569 пашырэнню Ю. на Беларусі садзейнічала ўмацаванне пазіцый і рост уладанняў каталіцкай царквы. Ю. паскорылі працэс канцэнтрацыі ў гарадах рамесніцтва і гандлю, што спрыяла пашырэнню іх ролі як цэнтраў дробнатаварнай вытв-сці і абмену. У той жа час пашырэнне Ю. узмацняла ўплыў феад. анархіі на гарады, што перашкаджала іх эканам. развіццю і працэсу саслоўнай кансалідацыі гараджан. Ю. скасаваны сеймамі 1764 і 1791.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТО́ЛІНСКІ РАЁН Размешчаны на ПдУ Брэсцкай вобл. Утвораны 15.1.1940
(у сучасных межах з 19.1.1961). Пл. 3,4 тыс.км². Нас. 87,6 тыс.чал. (2002),
гарадскога 30%. Сярэдняя шчыльн. 26 чал. на 1 км². Цэнтр — г.Столін. Уключае г.Давыд-Гарадок, р.п.Рэчыца, 95 сельскіх нас. пунктаў, Давыд-Гарадоцкі гар. Савет, Рэчыцкі пасялковы Савет, 18 сельсаветаў: Альшанскі, Белавушскі, Беражноўскі, Веляміцкі, Відзіборскі, Вялікамалешаўскі, Гараднянскі, Глінкаўскі, Лядзецкі, Манькавіцкі, Плотніцкі, Радчыцкі, Рамельскі, Рубельскі, Рухчанскі, Стружскі, Фядорскі, Харомскі. Тэр. раёна пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, большая ч. яе забруджана радыенуклідамі да 5 Кі, на асобных участках да 15 Кі.
Раён знаходзіцца ў межахПрыпяцкага Палесся. Паверхня плоская, забалочаная, з участкамі градава-ўзгорыстага, дзюннага рэльефу і астанцамі надпоймавых тэрас. Пераважаюць выш. 130—140 м (80%), найвыш. пункт 168 м (каля в. Гарадная). Агульны нахіл паверхні з ПдЗ на ПнУ. Карысныя выкапні: торф, буд. і кварцавыя пяскі, тугаплаўкія і легкаплаўкія гліны (радовішчы Глінка, Столінскія Хутары) суглінкі, гаручыя сланцы (ч. Тураўскага радовішча гаручых сланцаў), буры вугаль. Сярэдняя т-растудз. -5,4 °C, ліп. 18,6 °C. Ападкаў 547 мм за год. Вегетац. перыяд 203 сут. Найб.р. Прыпяць і яе прытокі Стыр, Гарынь, Сцвіга з Маствой (Львой). Воз.Вял. Засамінае; вадасх. Дубянецкае і Марочна. Пераважаюць глебы с.-г. угоддзяў: поймавыя забалочаныя (36,2%), дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя (20,6%), тарфяна-балотныя (20%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (11,7%), дзярнова-падзолістыя (11,3%). Пад лесам 38,4% тэрыторыі. Лясы хваёвыя. чорнаальховыя, дубовыя, бярозавыя, ясянёвыя, грабавыя і інш.; каля 19% з іх штучнага насаджэння. Найб. адметныя масівы Беражноўская і Сцесінская лясныя дачы. Пад балотамі 21,7% плошчы. Умежах раёна заказнікі рэсп. значэння: ландшафтныя Альманскія балоты і Сярэдняя Прыпяць; мясц. значэння: ландшафтны Рухчанскі, біял. Церабяжова-Каладнянскі, гідралагічны Ястрабель (частка), бат. мікразаказнік Столінскі. Помнікі прыроды рэсп. значэння: парк Манькавічы (гл.Столінская сядзіба «Манькавічы») і піхты каўказскія на паўн.-ўсх. ускраіне г. Столін; мясц. значэння: парк Новаберажное каля в Беражное, парк і дуб чарэшчаты ў в. Ніжні Церабяжоў.
Агульная пл.с.-г. угоддзяў 114 тыс.га. з іх асушаных 51,6 тыс.га. На 1.1.2002 у раёне 28 калгасаў, с.-г. прадпрыемства «Манькавічы», 14 фермерскіх гаспадарак. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, птушкагадоўлі, вырошчванні збожжавых і кармавых культур, бульбы, лёну, цукровых буракоў, зялёнага гарошку, садаводстве.
Прадпрыемствы буд. матэрыялаў (цэгла), металаапр. (плугі для трактароў, ванны гальванічныя і інш.), дрэваапрацоўчай (кухонная мэбля, сталярныя вырабы), харч. (масла жывёльнае, сыры, кансервы плодаагароднінныя, сокі, хлебабулачныя вырабы і інш.), кааператыўнай (каўбасныя вырабы), паліўнай (торфабрыкет) прам-сці; эл.-мех.з-д (электрараспальванне для з-даў газавай апаратуры, эл. пледы награвальныя, грэлкі, настольныя лямпы, шашлычніцы), лясгас. Па тэр. раёна праходзяць чыгунка Лунінец—Сарны, аўтадарогі Пінск—Жыткавічы, Дубровіца (Украіна)—Жыткавічы. У раёне 1 гімназія, 34 сярэднія, 14 базавых, 8 пачатковых школ, 4 спарт., 4 муз. школы, 1 школа мастацтваў, 2 дамы дзіцячай творчасці, 3 вучэбна-вытворчыя камбінаты, ПТВ, Столінскі аграрна-эканамічны каледж, 24 дашкольныя ўстановы, 62 дамы культуры і клубы, 8 бальніц, скурна-венералагічны дыспансер, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, 10 амбулаторый, 41 фельч.-ак. пункт. Музеі: Столінскі краязнаўчы музей, нар.этнагр. (в. Цераблічы), нар. славы (р.п. Рэчыца). Помнікі архітэктуры: цэрквы Васкрасенская (1817) ув. Альгомель, Успенская (1888) ув. Альпень, Троіцкая (1905) ув. Белавуша, Параскевы Пятніцы (пабудавана каля 1884 на падмурку царквы 18 ст., перабудавана ў 20 ст.) ув. Беражное, Ільінская (1881) ув. Велямічы, Троіцкая (пабудавана ў 18 ст., перабудавана ў 1930-я г.) ув. Гарадная, Раства Багародзіцы (1718—20) ув. Дубенец, Пакроўская (1875) ув. Плотніца, царква (сярэдзіна 19 ст.) ув. Радчыцк, Міхайлаўская (18 ст.) ув. Рамель, Міхайлаўская (1796) ув. Рубель, Раства Багародзіцы (1730) ув. Рухча 1-я, Пакроўская (канец 19 ст.) ув. Стахава. Гіст. помнік — цэнтр ганчарнага рамяства ў в. Гарадная (гл.Гараднянская кераміка). Выдаецца газ. «Навіны Палесся».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧУ́ЧЫНСКІ РАЁН.
Размешчаны на ПнЗ Гродзенскай вобл. Утвораны 15.1.1940 (у сучасных межах з 1967). Пл. 1,9 тыс.км². Нас. 57 тыс.чал. (2003), гарадскога 35,1%. Сярэдняя шчыльн. 30 чал. на 1 км², Цэнтр — г.Шчучын. Раён уключае г.п.Жалудок і Астрына, 432 сельскія нас. пункты, 13 сельсаветаў: Бакштаўскі, Васілішкаўскі, Галавічпольскі, Дэмбраўскі, Каменскі, Лядскі, Мажэйкаўскі, Навадворскі, Орлеўскі, Першамайскі, Ражанкаўскі, Ракавіцкі, Шчучынскі, 2 пас. Саветы: Астрынскі і Жалудоцкі.
Тэр. раёна пераважна ў межахЛідскай раўніны, паўд. ўскраіна — умежахВерхнянёманскай нізіны. Паверхня пласкахвалістая, з участкамі марэнных узгоркаў і шырокімі забалочанымі далінамі рэк; 76% яе на выш. 140—160 м, 14% — ніжэй за 140 м, 10% — 160—180 м. Найвыш. пункт 196 м (каля в.Вял. Мажэйкава). Агульны нахіл паверхні з 3 на У. Карысныя выкапні: торф, сапрапель, мел, пясчана-жвіровы матэрыял, буд. пяскі, суглінкі, праяўленні магнетытавых, сульфідна-магнетытавых і малібдэнава-медных руд. Сярэдняя т-растудз. -5,4 °C, ліп. 17,9 °C. Ападкаў каля 550 мм за год. Вегетац. перыяд 196 сут. Найб.р. Нёман з прытокамі Лебяда, Котра (з Нявішай і Спушанкай). Азёры: Берштаўскае, Матора. Вадасх. Будраўцы. Глебы с.-г. угоддзяў дзярнова-падзолістыя (47,8%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (23,6%), дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя (18,4%), поймавыя і тарфяна-балотныя (10,2%). Пад лесам 32,9% тэр., найб. лясныя масівы ў паўн.-зах. частцы раёна, напр., Катранская пушча. Пераважаюць хваёвыя, бярозавыя, яловыя, чорнаальховыя, дубовыя лясы; трапляюцца асінавыя і інш. Штучныя насаджэнні (каля 23%) пераважна хваёвыя. Пад балотамі 3,9% плошчы. На тэр. раёна ландшафтны заказнік рэсп. значэння Азёры (частка); мясц. значэння — біял. Спушанскі, ахоўны тарфянік Шчанец. Помнікі прыроды рэсп. значэння: паркі — «Вялікае Мажэйкава» і «Руткевічы»; валуны ў в. Балічы, Барташы, Вял. Пугачы («Вялікі камень»), Васілішкі, Зарэчча, Зенеўцы, Ладыга («Капцюганскі»), Кузьмы («Марцін камень»), Старыя Паддубы, Фарны Канец, Тапілішкі (група валуноў); камавы пагорак «Касцянёўскі». Помнікі прыроды мясц. значэння: паркі — «Галавічполе» і «Ражанка»; валуны ў в. Касцянёва, Красная, Ляцк Высокі, Мікулішкі, Скоржыкі, Старыя Васілішкі, Якубавічы.
Агульная пл.с.-г. угоддзяў 100,7 тыс.га, з іх асушаных каля 27,4 тыс.га. На 1.1.2003 у раёне 11 с.-г.вытв. кааператываў, 5 рэсп.с.-г. унітарных прадпрыемстваў, у т. л. 3 эксперым. базы, 1 раённае с.-г. унітарнае прадпрыемства, 3 камунальныя с.-г. унітарныя прадпрыемствы, адкрытае акц.т-ва «Іскра-Агра», вытв. комплекс «Шчучынскае пчалярства», дзяржплемгаспадарка (буйн. раг. жывёла), племянная птушкагадоўчая рэпрадукцыйная гаспадарка, 22 фермерскія гаспадаркі, Гродзенскі занальны НДІ сельскай гаспадаркі. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, свіна- і птушкагадоўлі, вырошчванні збожжавых, зернебабовых і кармавых культур, цукр. буракоў, бульбы. Прадпрыемствы металаапр., харч. (масла, цэльнамалочная прадукцыя, сыры), каап. (хлебабулачныя, макаронныя, каўбасныя вырабы) прам-сці; Шчучынскі і Лідскі лясгасы (піламатэрыялы, вываз драўніны). Па тэр. раёна праходзяць чыгунка Ваўкавыск—Ліда, аўтадарогі Гродна—Ліда, Ваўкавыск—Шчучын, Гродна—Астрына—Радунь і інш.У раёне 16 сярэдніх, 17 базавых, 1 спарт., 3 муз. школы, дапаможная школа-інтэрнат, 3 вучэбна-вытв. камбінаты, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, ПТВ, 27 дашкольных устаноў, 38 клубаў, 50 б-к, 7 бальніц, 3 паліклінікі, 5 амбулаторый, 36 фельч.-ак. пунктаў. Помнікі архітэктуры: царква-крэпасць (1524) ув. Мураванка, цэрквы — ув. Бершты (1816), Нарашы (канец 19 ст.); касцёлы — Іаана Хрысціцеля (1769) ув. Валянчыцы, Троіцкі (1758) і званіца (19 ст.) ув. Ішчална, Антоніеўскі (1908) ув. Каменка, Станіслаўскі (пач. 20 ст.) ув. Лядск, Юр’еўскі (1749) і капліца (1882) ув. Новы Двор, Петрапаўлаўскі (1674) і капліца (19 ст.) ув. Ражанка, св. Пятра (1903) ув. Старыя Васілішкі; сядзібы — ув. Андрушоўцы (19—20 ст.), Вял. Мажэйкава (канец 18 — пач. 19 ст.), Галавічполе (пач. 20 ст.), Глыбокае (19 ст.), Гурнофель (пач. 20 ст.), Касцянёва (канец 19 — пач. 20 ст.), Ражанка (2-я пал. 19 ст.). Радзіма Цёткі (А.С.Пашкевіч). Выдаецца газ. «Дзянніца».
Літ.:
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Гродзенская вобл.Мн., 1986;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́МАВІЦКІ РАЁН.
На У Магілёўскай вобл. Утвораны 17.7.1924 (у сучасных межах з 17.4.1962). Пл. 1,6 тыс.км². Нас. 33,7 тыс.чал. (1998), гарадскога 50,7%. Сярэдняя шчыльн. 21 чал. на 1 км². Цэнтр — г.Клімавічы. 161 сельскі нас. пункт. 10 сельсаветаў: Высакоўскі, Галіцкі, Гусаркаўскі, Дамамерыцкі, Кісялёва-Будскі, Лабжанскі, Лазовіцкі, Мілаславіцкі, Раднянскі, Ціманаўскі. Раён пацярпеў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, з 1986 у зоне радыяцыйнага кантролю, адселены 15 нас. пунктаў.
Тэр. раёна знаходзіцца ў межахАршанска-Магілёўскай раўніны. Паверхня раўнінна-ўзгорыстая, пераважна на выш. 160—200 м, найвыш. пункт 214 м (на Пд ад в. Галічы). Карысныя выкапні: торф, мел, мергель, сілікатныя пяскі, гліны. Сярэдняя т-растудз. -7,8 °C, ліп. 18,5 °C. Ападкаў 610 мм за год. Вегетац. перыяд 185 сут. У раёне р. Сож з прытокамі Іпуць, Лабжанка, Асцёр (з Сасноўкай), на Пд — р. Жадунька (з Крупняй) і р. Сураў (правыя прытокі Беседзі). На р. Іпуць Мілаславіцкае вадасх. Пашыраны дзярнова-падзолістыя (46,7%) і дзярнова-падзолістыя забалочаныя (33,5%) глебы. Лясы пераважна хваёвыя, яловыя, бярозавыя і асінавыя, займаюць 34% тэрыторыі, з іх 30,5% — штучныя насаджэнні. Пад балотамі 4% тэрыторыі, асушана 345 га, найб. масівы Булгакаўскае, Фаміно, Саўскае, Вял. Мох. Зона адпачынку Лабжанка. Помнікі прыроды мясц. значэння: лес яловы Гірэевічы ў Клімавіцкім лясніцтве, лес бярозавы Пянькоўка ў Гусаркаўскім лясніцтве.
Агульная пл.с.-г. угоддзяў 82,8 тыс.га, з іх асушаных 13,9 тыс.га. На 1.1.1998 у раёне 9 калгасаў, 5 саўгасаў, 25 фермерскіх гаспадарак, племзавод «Ціманава», навуч. гаспадарка с.-г. тэхнікума, эксперым. база «Раднянская» па насенняводстве бульбы, птушкафабрыка. Асн. галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, свінагадоўля, бульбаводства. Пасевы збожжавых і кармавых культур. Прадпрыемствы харч. (спірт, мясныя і малочныя вырабы), металаапр., буд. матэрыялаў і паліўнай (торфабрыкет) прам-сці. Па тэр. раёна праходзяць чыгункі Орша—Унеча і Магілёў—Рослаўль, аўтадарогі, якія звязваюць цэнтр раёна з гарадамі Касцюковічы, Крычаў, г.п. Хоцімск, адгалінаванне ад нафтаправода «Дружба» Унеча—Полацк. У раёне 16 сярэдніх, 7 базавых (у т. л. школа-інтэрнат), 6 пач., 2 муз., дзіцяча-юнацкая спарт. школы, тэхнікум, СПТВ, 22 дашкольныя ўстановы, раённы цэнтр культуры, 8 дамоў культуры, 26 клубаў, 35 б-к, 4 бальніцы, паліклініка, 3 амбулаторыі, 22 фельч.-ак. пункты. Помнікі архітэктуры: цэрквы ў вёсках Дубравіца (пач. 20 ст.), Куляшоўка (1893), Лазовіца (пач. 20 ст.), Мілаславічы (2-я пал. 19 ст.). Выдаецца газ. «Родная ніва».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАЗІ́ЛІЯ (Brasilia),
горад, сталіца Бразіліі. Размешчана ў цэнтр.ч. Бразільскага пласкагор’я, на беразе штучнага вадасховішча. 1596,3 тыс.ж. (1991, умежах Федэральнай акругі). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Лёгкая і харч.прам-сць. Ун-т.
Рашэнне пра буд-ва Бразіліі прынята Нац. кангрэсам Бразіліі ў 1955 з мэтаю выканання спец. параграфа канстытуцыі 1891 пра перанос сталіцы з Рыо-дэ-Жанейра ў пункт, блізкі да геагр. цэнтра краіны. Буд-ва пачата ў 1957. Афіц. перанос сталіцы адбыўся 21.4.1960.
Будаваўся з 1957 пад кіраўніцтвам арх. Л.Косты паводле яго ген. плана. Горад у плане нагадвае самалёт або птушку ў палёце (у «фюзеляжы» — цэнтр. плошчы з грамадскімі будынкамі, у «крылах» — жылыя раёны). На цэнтр. трохвугольнай пл. Трох улад размешчаны Палац урада, будынкі Нац. кангрэса і Вярх. суда; на беразе вадасховішча — Палац прэзідэнта (Палац Світання). Пабудаваны таксама сабор (1970), будынкі мін-ваў унутр. спраў (1966), узбр. сіл (1974) і інш.Гал. аўтар экспрэсіўных, пластычных і сімвалічных па форме грамадскіх будынкаў арх. О.Німеер. Стварэнне Бразіліі — смелы горадабуд. эксперымент, дзе выявіліся навізна і своеасаблівасць планіроўкі і забудовы, дакладнасць арганізацыі трансп. патокаў, удала выкарыстаны ландшафт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНГЛІ́ЙСКАЯ МО́ВА,
адна з германскіх моў. Родная мова каля 400 млн.чал., другая мова для больш як 200 млн. насельніцтва Індыі, Пакістана і інш. (1992). Адзіная дзярж. мова больш як у 20 краінах, мае афіц. статус у розных краінах Азіі і Афрыкі, адна з 6 афіц. і рабочых моў ААН. Шматлікія рэгіянальныя варыянты англійскай мовы (найб. значныя — брыт., амер., аўстрал., умежах якіх існуюць розныя мясц. дыялекты) адрозніваюцца пераважна фанетыкай і лексікай. Англійская мова вядзе пачатак ад мовы англаў, саксаў і ютаў, што ў 5 ст. захапілі Брытанію. Фарміравалася пад уплывам кельцкай, скандынаўскіх і франц. моў. Сучасная англійская мова мае сістэму фанем, амаль палова з якіх — галосныя. Граматычны лад пераважна аналітычны, асн. сродкі перадачы адносін паміж словамі і словазлучэннямі службовыя словы і фіксаваны парадак слоў у сказе. Значная частка лексікі — запазычанні, асабліва з лац. і франц., а зараз таксама з яп., ісп. і інш. моў. Актыўныя спосабы словаўтварэння — афіксацыя, словаскладанне і безафікснае словаўтварэнне (канверсія). Пісьменства з 8—9 ст. на лац. аснове.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАЛА́ЧСКАЯ СКЛА́ДКАВАЯ ВО́БЛАСЦЬ,
зона палеазойскай складкавасці ўздоўж паўд.-ўсх. ускраіны Паўночна-Амерыканскай платформы. Сфарміравалася ў выніку праяўлення таконскай (сярэдні ардовік — сілур), акадскай (ранні — сярэдні дэвон) і алеганскай (карбон — ранняя перм) фазаў складкавасці. З канца палеазою і ў мезазоі падвяргалася моцнай эрозіі, у позняй юры перакрывалася морам, на працягу мелавога перыяду і кайназойскай эры паўторна спадзіста прыўзнята. Складзена з магутных тоўшчаў вапнякоў, кварцавых пяскоў, гліністых сланцаў, граўвакаў, з вулканічных і вывергнутых парод. Большая частка Апалачскай складкавай вобласці прымеркавана да Апалачаў, другая апушчана пад прыбярэжныя раўніны і шэльф Атлантычнага ак., трэцяя выходзіць на паверхню ў гарах Уошыта на тэр. Арканзаса і Аклахомы і на невял. участках у Тэхасе (Маратон) і ў Мексіцы. З ПнУ на ПдЗ падзяляецца на 3 сегменты з рознай арагенічнай гісторыяй: Ньюфаўндленд-Квебекскі, Пенсільванска-Тэнесійскі і Уошыта-Маратонскі. Умежах сегментаў вылучаны правінцыі: Апалачскае плато, правінцыя Далін і Хрыбтоў, правінцыя Блакітнага хрыбта, Підмант і інш. Амаль усе структурныя элементы Апалачскай складкавай вобласці паралельна выцягнуты па дузе, павернутай выпукласцю да цэнтра мацерыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ЦІС (Lācis) Віліс (12.5.1904, с. Рынужы, цяпер умежахг. Рыга — 6.2.1966),
латышскі пісьменнік, дзярж. дзеяч. Нар. пісьменнік Латвіі (1947). Вучыўся ў Барнаульскай настаўніцкай семінарыі (1917—18). У 1940—46 старшыня Саўнаркома, у 1946—59 — Савета Міністраў Латвіі. Друкаваўся з 1921. Увёў улат. л-ру самабытнага, валявога героя — шукальніка праўды, носьбіта лепшых якасцей прац. народа: трылогія «Бяскрылыя птушкі» (1931—33), раманы «Сын рыбака» (т. 1—2, 1933—34), «Старое марацкае гняздо» (1935—37, перапрацаваны варыянт «Сям’я Зітараў», 1955) і інш. Аўтар раманаў «Да новага берага» (1950—51, Дзярж. прэмія СССР 1952), «Страчаная бацькаўшчына» (1953), аповесці і п’ес пра Вял.Айч. вайну «Кавалі будучыні» (1942), «Нявестка» (1943), «Перамога» (1945), рамана-эпапеі «Бура» (1945—48, Дзярж. прэмія СССР 1949) і інш. Многія творы Л. інсцэніраваны і экранізаваны. На бел. мову асобныя творы пераклалі Я.Скрыган, В.Сёмуха.