СКІ́БА (Аляксандр Мікалаевіч) (н. 18.7.1949, с. Гардзееўка Клінцоўскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1993), праф. (1994). Скончыў Навазыбкаўскі пед.ін-т (1971). З 1986 у Гомельскім ун-це (з 1996 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі класаў груп і інш. алгебраў. Пабудаваў тэорыю падгрупавых і падсістэмных функтараў. Распрацаваў рашотчатыя метады даследавання класаў алгебраў.
Тв.:
Формации алгебраических систем М., 1989 (разам з Л.А.Шамятковым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРЫ́ПАВА (Ларыса Віктараўна) (н. 30.5.1946, г. Кызыл, Расія),
бел. вучоны ў галіне паразіталогіі. Д-рбіял. навук (1997). Скончыла Кызыльскі ун-т (1973). З 1986 у Бел.НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. Навук. працы па пытаннях паразіталогіі і паразітарных хвароб.
Тв.:
Выявление очагов описторхоза в Белоруссии (у сааўт.) // Мед. паразитология и паразитарные болезни. 1991. №3;
Роль системы коммунального водоснабжения в распространении лямблиоза (разам з М.А.Раманенкам, Г.І.Навасільцавым) // Здравоохранение Беларуси. 1993. №3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКУГАРЭ́ЎСКАЯ (Алена Іванаўна) (н. 13.12.1938, г. Краснадар, Расія),
бел. вучоны ў галіне псіхіятрыі і наркалогіі. Д-рмед.н. (1991), праф. (1993). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1962), дзе і працуе. Асн.навук. працы па праблемах наркалогіі, сацыяльна-псіхалагічных пытаннях.
Тв.:
Эмоции и алкоголизм. Мн., 1987;
Экологический аспект в оценке алкогольной зависимости // Экологическая антропология. Мн., 1999;
Медико-социальный аспект агрессии неокультов (разам з А.А.Скугарэўскім) // Беларусь: вчера, сегодня, завтра. Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРО́ВА (Марыя Аляксандраўна) (сапр.Броніна; 1897, в. Локшы, Віцебская вобласць — 28.4.1920),
адзін з кіраўнікоў камуніст. падполля ў Бабруйску і Бабруйскім пав. ў гады грамадз. вайны і ваен. замежнай інтэрвенцыі. Чл. Бабруйскага падп.к-та КП(б)ЛіБ. Стварыла Ясеньскі раённы падп.к-т, які аб’ядноўваў 15 парт. ячэек у вёсках Бабруйскага пав. 25.4.1920 арыштавана польскімі акупантамі ў час павятовай падп.парт. канферэнцыі, што адбывалася на яе кватэры. Пасля катаванняў расстраляла разам з П.П.Фёдаравым. Яе імем названа вуліца ў Бабруйску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАВА́РЫ,
германскае племя. Упершыню ўпамінаецца ў пач. 6 ст. Магчыма, паходзіць ад маркаманаў. У сярэдзіне 6 ст. бавары занялі частку тэр. былых рым. правінцый Норык і Рэцыя (засялілі тэр. сучасных Верхняй Аўстрыі, Зальцбурга, Верхняй і Ніжняй Баварыі, часткова Ціроля). З 6 ст. вядома племянное герцагства (гл.Баварыя). На тэр. іх рассялення ў 7—8 ст. дзейнічала звычаёвае права — Баварская праўда (гл. ў арт.Варварскія праўды). Разам з інш.герм. плямёнамі бавары заклалі аснову ням. і аўстр. народаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ЛТЫМАР ((Baltimore) Дэйвід) (н. Нью-Йорк),
амерыканскі вірусолаг. Чл. Нацыянальнай АН ЗША. Атрымаў адукацыю ў Масачусецкім тэхнал. і Ракфелераўскім ін-тах. У 1964—68 у мед. каледжы А.Эйнштэйна, Солкаўскім ін-це біял. даследаванняў. З 1968 у Цэнтры анкалагічных даследаванняў Масачусецкага тэхнал. ін-та (з 1973 праф.). Навук. працы па расшыфроўцы механізма біясінтэзу бялку. Сінтэзаваў ген, які кадзіруе сінтэз гемаглабіну (1972), адкрыў з’яву зваротнай транскрыпцыі для ферменту рэвертазы (1970). Нобелеўская прэмія 1975 (разам з Р.Дульбека і Х.Тэмінам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЗМІН (Іван Арцёмавіч) (? — каля 1696),
рускі жывапісец. Вучыўся ў Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля (1662—67), з 1685 узначальваў яе жывапісную майстэрню. Ствараў жывапіс «па тафтах» (абразы, адзенне на якіх выканана аплікацыяй з шоўку), размалёўваў пячную кафлю, браціны, падсвечнікі, сцягі-харугвы, вялікі ліхтар Успенскага сабора (1672). Аўтар абразоў: «Страшны суд» (1682—83), «Распяцкая царква Маскоўскага Крамля», «Зняцце з крыжа» і «Уваскрэсенне» (разам з Б.Салтанавым), парсуны «Патрыярха Нікана» (каля 1683). Як узнагароду за мастацтва атрымаў дваранскі тытул (1679).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНАСЕРА́Ф ((Benacerraf) Барух) (н. 20.10.1920, г. Каракас, Венесуэла),
амерыканскі генетык, мікрабіёлаг і імунолаг. Чл.Нац.АН ЗША, Амер. акадэміі навук і мастацтва. Скончыў мед. каледж штата Віргінія. З 1948 у Калумбійскім, з 1956 у Нью-Йоркскім ун-тах, з 1968 у Нац. ін-це аховы здароўя, адначасова з 1970 праф. Гарвардскай мед. школы. З 1980 прэзідэнт Міжнар. саюза імуналагічных т-ваў. Навук. працы па генетычным кантролі імуналагічных рэакцый арганізма. Нобелеўская прэмія 1980 (разам з Ж.Дасэ і Дж.Д.Снелам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯТЫ́ЧНЫЯ ФА́КТАРЫ,
фактары вонкавага асяроддзя, у аснове дзеяння якіх ляжаць уплывы жыццядзейнасці адных арганізмаў на другія і на нежывое асяроддзе. Разам з абіятычнымі фактарамі і антрапагенным уздзеяннем на прыроду фарміруюць умовы жыцця мікраарганізмаў, раслін, жывёл, уплываюць на колькасць жывых арганізмаў і іх дынаміку. Дзеянне біятычных фактараў выяўляецца ўзаемаўплывам жывых арганізмаў, напр. узаемадзеянне драпежніка і ахвяры, паразіта і гаспадара, унутры- і міжвідавая канкурэнцыя, насякомае-апыляльнік і кветкавая расліна і інш. Сувязі паміж біятычнымі фактарамі ляжаць у аснове фарміравання трафічных ланцугоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЛБАС (Міхаіл Мацвеевіч) (н. 3.7.1939, пас. Брожа Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне эксплуатацыі аўтамаб. транспарту. Канд.тэхн.н. (1970), праф. (1994). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1962). З 1966 у Бел.політэхн. акадэміі (у 1976—92 прарэктар). Навук. працы па пытаннях павышэння эксплуатацыйнай надзейнасці трансп. сродкаў і метадах дыягностыкі тэхн. стану аўтамабіляў.
Тв.:
Основы эксплуатации и ремонта автомобилей. Мн., 1985;
Основы промышленной экологии: Автомобильный транспорт. Мн., 1993 (разам з Р.Я.Пармонам, Я.Л.Савічам).