бел. спартсменка (баскетбол). Засл. майстар спорту СССР (1991). Чэмпіёнка XXV Алімп. гульняў (1992, г. Барселона, Іспанія), бронз. прызёр XXIV Алімп. гульняў (1988, Сеул). Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1986). Чэмпіёнка Еўропы (1989, 1991), бронз. прызёр (1995). З 2000 у Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЎКО́Ў Віктар Анатолевіч (н. 2.2.1955, Мінск),
бел. спартсмен (скораснае падводнае плаванне). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1982). Чэмпіён свету ў падводным плаванні (1980, г. Балоння, Італія) на дыстанцыі 800 м і сярэбраны прызёр на дыстанцыі 400 м. Чэмпіён СССР у падводным плаванні на дыстанцыі 800 м (1980—81).
практыкаванні (комплексы рухаў) у вадзе (часткова на сушы) з элементамі харэаграфіі, акрабатыкі і гімнастычных камбінацый; від воднага спорту. Выконваецца сола, дуэтамі або групай. У спаборніцтвы ўключаюцца тэхн. і адвольная (пры муз. суправаджэнні) праграмы.
Выкананне фігур на вадзе ўзнікла ў 1920—30-я г. ў Еўропе, ЗША, Канадзе і інш. У 1952 створаны К-т сінхроннага плавання пры Міжнар. федэрацыі плавання. Міжнар. спаборніцтвы праводзяцца з 1958. Першы чэмпіянат свету праведзены ў 1973 (Бялград), Еўропы — у 1977 (г. Несшэ, Швецыя), у праграме Алімпіі. гульняў з 1984 (г. Лос-Анджэлес, ЗША). Найб. развіта ў Расіі, Японіі, Канадзе, Францыі, ЗША і інш.
На Беларусі спарт. школа па П.с. створана ў 1982, Федэрацыя сінхроннага плавання — у 1992. Нац. каманда выступае ў міжнар. спаборніцтвах з 1992, сярэбраны прызёр Кубка Еўропы «В» (1994, Польшча), бронз. прызёр (1999, Нідэрланды). Сярод бел. спартсменак найб. вызначыліся Т.Мяшкова — сярэбраны прызёр Кубка Еўропы (1994), Н.Сахарук, К.Надзеждзіна.
польская спартсменка (лёгкая атлетыка, бег). Чэмпіёнка XVIII, XIX i XXI Алімп. гульняў (1964, Токіо — у эстафеце 4 × 100 м; 1968, Мехіка — у бегу на 200 м; 1976, г. Манрэаль, Канада — у бегу па 400 м), сярэбраны прызёр (1964 — бег на 200 м і скачкі ў даўжыню), бронз. прызёр (1968 — бег на 100 м; 1972, на XX Алімп. гульнях, г. Мюнхен, Германія — бег на 200 м). Чэмпіёнка Еўропы (1965 — бег на 200 м, эстафета 4 × 100 м, скачкі ў даўжыню; 1974 — бег на 100 і 200 м), сярэбраны прызёр (1966 — бег на 100 м; 1971, у закрытых памяшканнях — скачкі ў даўжыню), бронз. прызёр (1971 — бег на 200 м; 1974 — эстафета 4 × 100 м; 1975, у закрытых памяшканнях — бег на 60 м; 1978 — бег на 400 м і эстафета 4 × 100 м). Рэкардсменка свету (1965—78) у бегу на 100, 200 і 400 м. З 1988 нам. старшыні Алімп.к-та Польшчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБУ́К Валерый Уладзіміравіч (н. 20.8.1956, в. Бор Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. спартсмен і трэнер (гіравы спорт, армрэстлінг, паўэрліфтынг). Майстар спорту СССР па гіравым спорце (1989). Майстар спорту Беларусі міжнар.кл. (1999). Засл. трэнер Беларусі (1994). Суддзя міжнар. катэгорыі (2000). Скончыў БДУ (1994), Бел. акадэмію фіз. культуры (2003). З 1990 ст. трэнер фізкультурна-аздараўленчага цэнтра «Даўгалецце», з 1993 інструктар-метадыст прадпрыемства «Атлант». Займаўся цяжкай атлетыкай (штанга, 1978—85) у спарт. клубе «Трактар». Чэмпіён свету па гіравым спорце сярод ветэранаў (1998, г. Ліпецк, Расія), сярэбраны прызёр чэмпіянату свету па армрэстлінгу сярод ветэранаў (1998, Каір). Чэмпіён Еўропы па армрэстлінгу сярод ветэранаў (1999, г. Рашфор, Бельгія) і сярэбраны прызёр сярод ветэранаў (1997, г. Попрад, Славакія; 1998, г. Паланга, Літва). Неаднаразовы чэмпіён Беларусі па гіравым спорце. Падрыхтаваў 3 засл. майстроў спорту і 12 майстроў спорту міжнар.кл. па армрэстлінгу, 42 майстроў спорту па армрэстлінгу, паўэрліфтынгу і гіравым спорце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛЫ́ГІН Сяргей Іванавіч (н. 10.7.1963, с. Салаўёўка Новасібірскай вобл., Расія),
бел. спартсмен (біятлон). Засл. майстар спорту СССР (1984). Алімпійскі чэмпіён (1984) у эстафеце, чэмпіён свету ў эстафеце (1983, 1985, 1986) і каманднай гонцы (1989), сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 1989 у эстафеце. 7-разовы чэмпіён Беларусі, чэмпіён СССР, прызёр этапаў Кубка свету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРТАМО́НАВА (Вароніна) Інга Рыгораўна
(29.8.1936, Масква — 4.1.1966),
расійская спартсменка (канькабежны спорт). Засл. майстар спорту СССР (1962). Чатырохразовая чэмпіёнка свету (1957—58, 1962, 1965), сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету (1963, 1964), неаднаразовая рэкардсменка свету, чэмпіёнка СССР у мнагаборстве (1956, 1958, 1962—64), шматразовая чэмпіёнка СССР (1956—59, 1961—65) на розных дыстанцыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПІ́ЦКІ Уладзімір Міхайлавіч (н. 15.2.1959, г. Гродна),
бел. спартсмен (фехтаванне на рапірах). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1978). З 1977 інструктар Спорткамітэта Беларусі. Сярэбраны прызёр XXII Алімп. гульняў (1980, Масква) у камандным першынстве. Чэмпіён свету сярод юнакоў (1977), сярод дарослых (1979), чэмпіён VII летняй Спартакіяды народаў СССР (1979) у камандным першынстве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ЛДЭНХАЛСКІ СКАРБ 1942,
рэчавы скарб, знойдзены ў г. Мілдэнхал у графстве Сафалк (Вялікабрытанія). Ухаваны ў 4—5 ст. Уключаў сярэбраны посуд заможнай рымскай сям’і. Асаблівай увагі заслугоўвае (вял. 0,6 м у дыяметры) блюда вагой 8,1 кг, упрыгожанае рэльефам з выяваю Вакха і яго спадарожнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБІНО́ВІЧ Вольга Ільінічна (н. 10.5.1960, г. Небіт-Даг, Туркменістан),
бел. спартсменка (гімнастыка маст.). Майстар спорту міжнар. класа (1976). Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры (1981). З 1978 інструктар Спорткамітэта Беларусі. Чэмпіёнка свету (1977, г. Базель, Швейцарыя), сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1978, Мадрыд), чэмпіёнка СССР (1976, 1977, 1979) у групавым практыкаванні.