дзяржаўны, паліт. і ваен. дзеяч Гвінеі-Бісау. Дывізійны генерал (1983). З 1960 чл.Афр. партыі незалежнасці Гвінеі і Каба-Вердэ (ПАІГК). З 1964 камандуючы Паўд. фронтам, з 1965 нам. старшыні Ваен. савета ПАІГК. У 1973—78 старшыняНац.нар. сходу Гвінеі-Бісау і дзярж. камісар узбр. сіл. З 1978 кіраўнік урада, адначасова ў 1982—84 міністр Нар.рэв. сіл, міністр нац. бяспекі і грамадскага парадку. Пасля ваен. перавароту 14.11.1980 узначаліў Рэв. савет. З 1981 ген. сакратар ЦК ПАІГК. З 1984 старшыняДзярж. савета (кіраўнік дзяржавы і ўрада). З 1994 прэзідэнт Гвінеі-Бісау.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЛІФАКС, Халіфакс (Halifax) Эдуард Фрэдэрык Ліндлі Вуд, барон Ірвін (Irwin; 16.4.1881, замак Паўдэрэм, графства Дэван, Вялікабрытанія — 23.12.1959), англійскі дзярж. і паліт. дзеяч. Адзін з лідэраў Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі. Скончыў Оксфардскі ун-т. У 1922—24, 1932—35 міністр адукацыі, з 1924 міністр сельскай гаспадаркі, у 1926—31 віцэ-кароль Індыі. У 1935—38 старшыня палаты лордаў, выступаў за знешнепаліт. кампраміс з А.Гітлерам. З 1938 міністр замежных спраў, удзельнічаў у перагаворах, якія прывялі да заключэння Мюнхенскага пагаднення 1938. З 1941 пасол у ЗША. У 1947—53 старшыняГен. кансультатыўнага савета радыёвяшчальнай кампаніі Бі-Бі-Сі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ЎМАН (Анс Эрнеставіч) (26.11.1885, хутар Крэйпі, Рыжскі р-н, Латвія — 2.8.1920),
савецкі ваен. дзеяч. Скончыў Пскоўскае каморніцкае вучылішча (1906). Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. З 1914 на фронце, прапаршчык. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 гар. галава, потым старшыня выканкома Нарвенскага Савета, старшыня Нарвенскага ВРК. З 1918 на камандных і паліт. пасадах у Чырв. Арміі. У кастр. 1919 — жн. 1920 чл.РВС 16-й арміі ў Беларусі, адначасова ў чэрв. — ліп. 1920 нач. 10-й стралк. дывізіі, удзельнік вызвалення Пухавіч, Клецка, Чэрвеня, Бярозы, Кобрына, Брэста ад польск. войск. Загінуў у Брэсце. Узнаг. 2 ордэнамі Чырв. Сцяга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБІ́НА (Антон Васілевіч) (16.1.1885, г. Веліж, Расія — 30.10.1937),
дзяржаўны дзеяч БССР. З 1902 працаваў тэлеграфістам. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07, 1-й сусв. вайны. З 1918 у Чырв. Арміі. Ваен. камісар Ігуменскага, Мінскага пав., ваен. камендант Мінска, гомельскі губ.ваен. камісар. Узнаг. ордэнам Чырв. Сцяга. Ваенком 2-й стралк. і 7-й кав. дывізій, нам. наркома, нарком па ваен. справах БССР. З 1925 старшыня Магілёўскага акр. выканкома, упаўнаважаны Наркамата сувязі СССР па БССР, старшыняЦК Асаавіяхіма БССР. Чл.ЦККП(б)Б з 1925. Чл.ЦВКБССР у 1920—21, 1924—37, канд. у чл.ЦВКСССР у 1925—29.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДГА́ЙНЫ (Міхаіл Васілевіч) (н. 5.1.1954, в. Ізбішча Пухавіцкага р-на Мінскай вобл),
бел.дзярж. дзеяч. Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1975), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1991). З 1975 працаваў інжынерам-тэхнолагам Мінскага вытв. аб’яднання вылічальнай тэхнікі. У 1977—91 на камсамольскай і парт. рабоце. З 1991 нам. міністра культуры Рэспублікі Беларусь, з 1992 старшыняК-та па справах моладзі пры СМ Рэспублікі Беларусь, з 1995 дырэктар гуманітарных праграм Бел. цэнтра інфармацыі ЮНЕСКА, з 1996 начальнік гал. ўпраўлення грамадска-паліт. інфармацыі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 1997 старшыняДзярж.к-та Рэспублікі Беларусь па друку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЖКО́Ў (Мікалай Іванавіч) (н. 28.9.1929, с. Дылееўка Данецкай вобл., Украіна),
савецкі і расійскі дзярж. і парт. дзеяч. Скончыў Уральскі політэхн.ін-т (1959). З 1950 на прадпрыемствах г. Свярдлоўска (у 1971—75 ген. дырэктар вытв. аб’яднання «Уралмаш»). З 1975 1-ы нам. міністра цяжкага і трансп. машынабудавання СССР. У 1979—82 1-ы нам. старшыні Дзяржплана СССР. У 1982—85 сакратар ЦК, у 1985—90 чл. Палітбюро ЦККПСС. У 1985—91 старшыняСМСССР. З 1993 дэп.Дзярж. думы Расіі. Старшыня Выканкома Нар.-патрыят. саюза Расіі (з 1996). Аўтар кнігі «Перабудова: гісторыя здрадніцтваў» (1992).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕМЯНЦЕ́Й (Мікалай Іванавіч) (н. 25.5.1930, в. Хотліна Чашніцкага р-на Віцебскай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Скончыў БСГА (1959), ВПШ пры ЦККПСС (1964). З 1952 на выкладчыцкай і гасп. рабоце ў Віцебску і Полацкім р-не. У 1958—62 інструктар Віцебскага абкома, 2-і сакратар Віцебскага райкома КПБ, старшыня Віцебскага райвыканкома. З 1964 інструктар, нам. загадчыка, загадчык с.-г. аддзела Віцебскага абкома КПБ, 1-ы сакратар Ушацкага райкома КПБ. З 1970 інспектар ЦККПБ, з 1974 сакратар Віцебскага абкома КПБ, з 1977 заг.с.-г. аддзела ЦККПБ. У 1979—89 сакратар ЦККПБ. У 1989—90 Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета, нам. Старшыні Вярх. Савета СССР, чл. Савета Федэрацыі СССР, у 1990—91 СтаршыняВярх. Савета БССР. Пад яго старшынствам Вярх. Савет 27.7.1990 прыняў Дэкларацыю аб дзярж. суверэнітэце Беларускай ССР. Канд. у чл.ЦК у 1971—76, чл.ЦК з 1979, чл. Бюро ЦККПБ у 1979—91. Дэп. Вярх. СаветаБССР (з 1991 Рэспублікі Беларусь) у 1977—96, нар.дэп.СССР у 1989—91. З 1997 чл. Савета Рэспублікі Нац. сходу Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫШТАФО́ВІЧ (Мірон Емяльянавіч) (30.8.1899, в. Піняны Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. — 10.5.1985),
удзельнік рэв. руху ў Зах. Беларусі, адзін з арганізатараў партыз. руху і антыфаш. падполля ў Брэсцкай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Камуніст.ун-тнац. меншасцей Захаду (1935). З 1923 сакратар Хараўскога падп. падрайкома КПЗБ. У 1925—29 за рэв. дзейнасць зняволены. З 1929 на падп. рабоце. У 1935—38 сакратар Гродзенскага, Навагрудскага, Беластоцкага, Слонімскага, Брэсцкага акр. к-таў КПЗБ. З вер. 1939 у Пружанскім райспажыўсаюзе, старшыня Красненскага с/с. У Вял.Айч. вайну з вер. 1941 сакратар Пружанскага антыфаш. к-та, з мая 1942 заг. аддзела Брэсцкага міжраённага «Камітэта барацьбы з нямецкімі акупантамі», з ліп. 1943 нам. сакратара Брэсцкага абл. антыфаш. к-та, адначасова з ліст. 1943 камісар партыз. брыгады імя П.К.Панамарэнкі. З ліп. 1944 старшыня Пружанскага райвыканкома, у 1947—61 нам., старшыня, 1-ы нам. старшыні Брэсцкага аблвыканкома. Чл.ЦККПБ у 1952—60. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1951—55, 1959—63, нам. старшыні Прэзідыума Вярх. Савета БССР у 1951—55. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1946—58.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́КАЎ (Аляксей Іванавіч) (25.2.1881, г. Саратаў, паводле інш. звестак слабада Кукарка, цяпер у межах г. Савецк Кіраўскай вобл., Расія — 15.3.1938),
савецкі дзярж. і паліт. дзеяч. Скончыў гімназію ў Саратаве (1900). Чл.РСДРП з 1898, бальшавік з 1903; чл.ЦК (1905—07, 1917—18 і 1920—34, канд. у 1907—12, 1934—37) і Палітбюро ЦК (1922—30) партыі. Удзельнік рэвалюцый 1905—07 і Кастр. 1917. З ліст. 1917 нарком унутр. спраў. У 1918—21 і 1923—24 старшыняВСНГ, адначасова з 1921 нам. старшыні СНК і Савета працы і абароны РСФСР. СтаршыняСНКСССР (1924—30) і РСФСР (1924—29). Адначасова ў 1926—30 старшыня Савета працы і абароны. У канцы 1920-х г. разам з М.Л.Бухарыным выступіў супраць выкарыстання надзвычайных мер пры калектывізацыі і індустрыялізацыі, за што абвінавачаны ў «правым ухіле», выведзены з Палітбюро і зняты з пасады старшыні СНК. У 1931—36 нарком пошт і тэлеграфаў, нарком сувязі СССР. 27.2.1937 арыштаваны і на працэсе т.зв. «Праватрацкісцкага блоку» (сак. 1938) асуджаны на смяротнае пакаранне. Рэабілітаваны пасмяротна 4.2.1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРНО́ВІЧЫ,
ваенныя і дзяржаўныя дзеячы ВКЛ з роду ўласнага герба «Бярновіч». Валодалі маёнткамі ў Менскім і Новагародскім ваяв. Выводзілі свой род з Прусіі ад 1560. Найб. вядомыя Бярновічы:
Ян, заснавальнік роду. Упершыню згадваецца ў 1683 як маёр войска ВКЛ. Стольнік вендэнскі. Юрый Вільгельм, стольнік вендэнскі з 1701, у 1704—07 на вайск. службе. Міхал (24.9.1734 — пасля 1802), староста крэўскі (1764), суддзя земскі новагародскі (1783), слуцкі падкаморы (1792) і павятовы маршалак (1795—1802). Заснаваў у сваім маёнтку Бабоўня мястэчка. Сэрвацы Станіслаў Антон 114.5.1784 — каля 1835), старшыня мінскага гал. і памежнага судоў, старшынягал. судоў Мінскай губ., слуцкі павятовы маршалак (1808—11).