каланізаваная іанійцамі ў 11—9 ст. да н.э. вобласць у цэнтр.ч.зах. ўзбярэжжа М. Азіі (з прылеглымі астравамі) паміж гарадамі Факея і Мілет. Зручныя гавані садзейнічалі развіццю гандлю і рамяства ў гарадах І., якія знаходзіліся на перакрыжаванні шляхоў паміж Усходам і Захадам. Высокая культура гарадоў І. паўплывала на культ. развіццё ўсёй Грэцыі. У 6 ст. да н.э.тэр. І. заваявана Лідыяй, пасля 546 — персамі, у 4 ст. да н.э. пад уладай Македоніі, з 2 ст. да н.э. — Рыма. Радзіма філосафаў Фалеса, Анаксімандра, Анаксімена, паэтаў Гамера, Анакрэонта, гісторыкаў Герадота, Дыянісія Галікарнаскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫ́БСКІ БАНК РАЗВІЦЦЯ́,
спецыялізаваны орган супрацоўніцтва краін Карыбскага басейна. Створаны ў 1969. Яго ўдзельнікамі з’яўляюцца 12 краін-членаў Карыбскага супольніцтва (Барбадас, Беліз, Гаяна, Гранада і інш.), а таксама Багамскія а-вы, Канада, Вялікабрытанія і яе ўладанні на Карыбскіх а-вах. З 1972 членамі К.б.р. сталі Венесуэла і Калумбія. Афіц. мэта банка — садзейнічаць эканам. і сац.развіццю краін-членаў, аказваць ім тэхн. дапамогу і інш.Асн. крэдытнай крыніцай у рамках К.б.р. выступае Спец. фонд развіцця, створаны ЗША, Вялікабрытаніяй, Канадай і Венесуэлай. Кіруючыя органы — Савет кіруючых і Выканаўчы к-т. Месцазнаходжанне — г. Брыджтаўн (Барбадас).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛО́Е ПРАДПРЫЕ́МСТВА,
самастойны суб’ект гаспадарання з правамі юрыд. асобы. Формы ўласнасці — любыя. Адметныя адзнакі М.п. — крайне невял. доля ў агульным па краіне аб’ёме дзейнасці, якая з’яўляецца профільнай для прадпрыемства, і абмежаванні колькасці працуючых (адрозніваюцца ў розных сферах эканомікі). Да М.п. адносяцца вытв. і кансалтынгавыя фірмы (гл.Кансалтынг), многія прадпрыемствы рознічнага гандлю і сферы абслугоўвання. М.п. ўзмацняе дзелавую актыўнасць грамадзян і пашырае спектр іх магчымасцей, садзейнічае структурнай перабудове эканомікі, дэманапалізацыі вытв-сці і развіццю канкурэнцыі, вырашэнню праблемы занятасці насельніцтва, аператыўнаму рэагаванню вытв-сці канкрэтных тавараў і паслуг на змены спажывецкага попыту і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНЫЯ АРГАНІЗА́ЦЫІ пастаянныя аб’яднанні міжурадавага і няўрадавага характару, якія ствараюцца на аснове міжнар. пагаднення (статута або інш. ўстаноўчага дакумента) з мэтай садзейнічання вырашэнню міжнар. праблем і развіццю ўсебаковага супрацоўніцтва дзяржаў. Пачалі ўзнікаць у 19 ст., найб. пашырыліся пасля 2-й сусв. вайны. Маюць устаноўчы дакумент, які рэгламентуе структуру, асн. мэты і кірункі дзейнасці, пастаянны або рэгулярны характар дзейнасці. У якасці асн. метаду дзейнасці выкарыстоўваюць шматбаковыя перагаворы і абмеркаванні праблем. Рашэнні прымаюцца шляхам галасавання або кансенсусу. Іх рашэнні, як правіла, маюць сілу рэкамендацый. Адрозніваюць міжнародныя міжурадавыя арганізацыі і міжнародныя няўрадавыя арганізацыі, а таксама сусветныя і рэгіянальныя арг-цыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНЫЯ МІЖУРА́ДАВЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ,
пастаянныя аб’яднанні дзяржаў, створаныя на падставе распрацаванага і ўзгодненага імі міжнар. пагаднення або інш. ўстаноўчага акта з мэтай каардынацыі намаганняў урадаў па вырашэнні міжнар. праблем і садзейнічання развіццю ўсебаковага супрацоўніцтва дзяржаў. Спецыфічныя рысы М.м.а.: пастаянны або рэгулярны характар дзейнасці, метад функцыянавання (шматбаковыя перагаворы, адкрытае абмеркаванне пытанняў), працэдура распрацоўкі і прыняцця рашэнняў (абмеркаванне і галасаванне) і характар прынятых рашэнняў, якія, як правіла, не маюць абавязковай сілы і заснаваны на прынцыпе «адна краіна — адзін голас» або на фін. узносе і эканам. становішчы адпаведных краін-удзельніц. Адрозніваюць М.м.а. сусветныя (ААН, ЮНЕСКА, МАП і інш.) і рэгіянальныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЛАДАЛАТЫШЫ́,
удзельнікі нац.-ліберальнага руху ў Латвіі ў 1850—60-я г. Выступалі супраць рэшткаў прыгонніцтва і засілля ням.-балт. дваранства, за пашырэнне сял. самакіравання, эканам. самастойнасць Латвіі і адраджэнне лат.нац. культуры, садзейнічалі развіццюлат.літ. мовы, нац. л-ры і мастацтва, школьнай адукацыі, лат.-рус.культ. сувязей, распаўсюджванню навук. ведаў. Былі праціўнікамі рэв. барацьбы, але падтрымлівалі сял. выступленні і лічылі, што яны прымусяць рас. ўрад да правядзення рэформ. Заснавальнікі і ідэйныя кіраўнікі — публіцысты К.Валдэмар, К.Біезбардзіс, паэт Ю.Алунан, фалькларыст К.Баран. Друкаваны орган — «Pēterburgas avizes» («Пецярбургская газета»), якая выдавалася ў 1862—65 у Пецярбургу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЗАРАБО́ЧЫ ЧАС Уключае час, звязаны з працай (час прыбыцця на работу, абедзенны перапынак і г.д.), час вядзення хатняй гаспадаркі, карыстання паслугамі прадпрыемстваў быт. абслугоўвання, працы ў асабістай дапаможнай гаспадарцы, асабіста свабодны час і інш. Структура П.ч. разглядаецца ў залежнасці ад розных сац.-прафес. груп гар. і сельскага насельніцтва, ад велічыні і складу сям’і і інш. Прадукцыйнае выкарыстанне П.ч. садзейнічае павышэнню прафес., агульнаадук. і культ. ўзроўню, духоўнаму і фіз. ўдасканаленню асобы. Дзяржава павінна садзейнічаць стварэнню неабходных умоў, якія б спрыялі гарманічнаму і духоўнаму развіццю асобы, раскрыццю магчымасцей і таленту людзей у інтарэсах грамадства і асобы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЧУЦЦЁ ЭСТЭТЫ́ЧНАЕ,
спецыфічнае духоўнае перажыванне, выкліканае ўспрыманнем прыгожага або агіднага, узнёслага або нізкага, трагічнага або камічнага ў прыродзе, грамадскім быцці і мастацтве; першасны кампанент гістарычна абумоўленай эстэт. свядомасці, аснова эстэт. густаў, ідэалаў і ацэнак; адзін з састаўных элементаў мастацкай культуры. Сфарміраванае ў працэсе практычнай чалавечай дзейнасці П.э. ў далейшым развіваецца і ўдасканальваецца пад уздзеяннем фальклору і прафес. мастацтва ўсіх відаў і жанраў, становіцца важным фактарам гуманізацыі прыроднага і грамадскага быцця. Поруч з традыц. відамі мастацтва развіццю П.э. садзейнічае тэхн. эстэтыка і мастацка-прамысловае праектаванне (дызайн), афармленне сферы вытв-сці і побыту людзей паводле законаў прыгажосці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛІЛЕ́Й ((Galilei) Галілео) (15.2.1564, г. Піза, Італія — 8.1.1642),
італьянскі фізік, механік і астраном, адзін з заснавальнікаў дакладнага прыродазнаўства. Чл. Акадэміі дэі Лінчэі (1611). Вучыўся ў Пізанскім ун-це. У 1589 атрымаў кафедру матэматыкі ў Пізе, а ў 1592 — у Падуі. Адкрыў законы свабоднага падзення цел, руху іх па нахільнай плоскасці, устанавіў закон інерцыі, ізахроннасць вагання маятніка і інш., што дало пачатак развіццю дынамікі. Выказаў ідэю пра адноснасць руху (гл.Галілея прынцып адноснасці). Сканструяваў тэрмометр (1597), гідрастатычныя вагі, маятнікавы гадзіннік, мікраскоп (1610 — 14). У 1609 пабудаваў тэлескоп, з дапамогай якога адкрыў горы на Месяцы, 4 спадарожнікі Юпітэра, фазы Венеры, плямы на Сонцы, зорную будову Млечнага Шляху, пацвердзіўшы гэтым праўдзівасць вучэння М.Каперніка пра будову свету. У кн. «Дыялог пра дзве найгалоўнейшыя сістэмы свету — пталамееву і капернікаву» (1632) абгрунтаваў геліяцэнтрычную сістэму свету, за што ў 1633 аддадзены пад суд інквізіцыі, дзе на допыце фармальна адмовіўся ад вучэння М.Каперніка. У 1992 папа Іаан Павел II абвясціў рашэнне суда інквізіцыі памылковым і рэабілітаваў Галілея. У філасофіі быў прыхільнікам механістычнага матэрыялізму, даказваючы, што свет існуе аб’ектыўна, ён бясконцы, матэрыя вечная; адзіная, універсальная форма яе руху — мех. перамяшчэнне. У адрозненне ад схаластаў Галілей распрацаваў і палажыў у аснову пазнання прыроды эксперым. метад, усталяванне якога дало пачатак развіццю дакладнага прыродазнаўства.
Тв.:
Рус.пер. — Избр. труды. Т. 1—2. М., 1964.
Літ.:
Бублейников Ф.Д. Галилео Галилей. М., 1964;
Седов Л.И. Галилей и основы механики: К 400-летию со дня рождения. М., 1964.