ПІ́НСКАЕ ДЗЯРЖА́ЎНАЕ ПРАДПРЫЕ́МСТВА «ЗАВО́Д КАМЕРТО́Н» Створана ў г.Пінск Брэсцкай вобл. ў 1979. Уваходзіць у склад бел. навукова-вытв. аб’яднання «Інтэграл». Спецыялізуецца на вытв-сці крэмніевых пласцін — канстр. аснове для вырабу інтэгральных схем і мікрапрацэсарнай тэхнікі. Тэхналогія вытв-сці навукаёмістая. Сістэма якасці сертыфікавана ў адпаведнасці з міжнар. стандартамі. Асн. прадукцыя (2000): пласціны з монакрышт. крэмнію, лічбавыя вымяральнікі артэрыяльнага ціску, электронныя наручныя гадзіннікі, электронныя лічыльнікі крокаў (метраў): электронныя гадзіннікі-тэрмометры, электронныя гульні. З мэтай маркетынгу на ім арганізавана бел.-амерыканскае прадпрыемства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКІ КАНСЕ́РВАВЫ ЗАВО́Д Пабудаваны ў г.Пінск Брэсцкай вобл. ў 1946 як гар. харчкамбінат. У 1957 уведзены ў эксплуатацыю піўцэх, у 1960 — кансервавы цэх, у 1962 — цэх безалкагольных напіткаў. У 1972—1976 кансервавы камбінат. Уключаў Драгічынскі крухмала-сокавы, Парэцкі крухмальны, Пагост-Загародскі кансервавы з-ды, якія выйшлі з саставу ў 1993—95. З 1976 сучасная назва, з 1997 адкрытае акц.т-ва. З 2000 вядзецца рэканструкцыя. Асн. прадукцыя (2001): пладова-агароднінныя кансервы (сокі, соусы, павідла, салаты і інш.), кісялі, экстракты, безалкагольныя напіткі на натур. аснове, у т. л. квасы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКІ МАНЕ́ТНЫ СКАРБ.
Знойдзены ў 1804 у г.Пінск Брэсцкай вобл. Уладальнік зямлі, на якой быў выяўлены скарб, шляхціц Рыдзеўскі падараваў імператару Аляксандру I 20 залатых манет, у т. л. 6 златнікаў Уладзіміра Святаславіча(980—1015), візант. намісмы Васілія II (976—1025) і Канстанціна VIII (1025—28), 4 або 5 намісмаў Рамана IV (1068—71), 2 намісмы Нікіфара Ватаніята (1078—81) і, верагодна, інш. імператараў. У Эрмітаж перададзена 12 манет — усе златнікі і 6 намісмаў. Лёс астатніх манет скарбу невядомы. Ўхаваны ў 3-й чвэрці 11 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКАЕ КНЯ́СТВА,
удзельнае княства ў вярхоўях р. Прыпяць і нізоўях яе прытокаў Ясельда, Піна, Стыр, Гарынь. Цэнтр — г.Пінск. Вылучылася з Тураўскага княства паміж 1167 і 1174. 1-ы пінскі князь — Яраслаў Юр’евіч, сын тураўскага кн. Юрыя Яраславіча. У 12—13 ст. знаходзілася пад уплывам Уладзіміра-Валынскага княства і Кіеўскага княства. У 13 ст. праз землі П.к. адбываліся напады літоўцаў на Валынь. Пасля ўтварэння ВКЛ Міндоўгам і яго забойства ў 1263 у Пінск уцёк яго сын Войшалк. У пач. 14 ст. П.к. ўвайшло ў ВКЛ. Паводле завяшчання вял.кн. Гедзіміна княства атрымаў яго сын Нарымонт. П.к. заставалася за яго нашчадкамі да 1-й пал. 15 ст. Пасля смерці кн. Юрыя Сямёнавіча з роду Нарымонтавічаў П.к. ўвайшло ў склад велікакняжацкіх уладанняў Жыгімонта Кейстутавіча. У 1471 П.к. аддадзена Марыі Гаштольд, удаве кіеўскага кн. Сямёна Алелькавіча, потым мужу яе дачкі кн. Ф.І.Яраславічу, які ў пач. 16 ст. завяшчаў П.к. вял.кн.ВКЛ Жыгімонту I Старому, той у 1519 перадаў яго сваёй жонцы Боне. Як дзярж. ўладанне П.к. пачало называцца Пінскім староствам, паводле адм.-тэр. рэформы 1565—66 увайшло ў склад Пінскага павета.
Літ.:
Довнар-Запольский М. Очерк истории Кривичской и Дреговичской земель до конца XII столетия. Киев, 1891;
Грушевский А.С. Пинское Полесье: Ист. очерки. Ч. 1—2. Киев, 1901—03;
Лысенко П.Ф. Древний Пинск, XI—XIII вв. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІНО́ЎСКІ (Канстанцін Браніслававіч) (13.10.1897, г. Смаленск — 12.7.1931),
ваенны дзеяч, удзельнік грамадз. вайны ў Беларусі. Скончыў Вышэйшую ваен. аўтабранявую школу РСЧА (1919), Ваен. акадэмію РСЧА у Маскве (1925). Удзельнік 1-й сусв. вайны. У Чырв. Арміі з чэрв. 1918, удзельнік баёў на Паўн. фронце. Са снеж. 1919 на Зах. фронце, камандзір і ваенком браняпоезда. За баі каля ст. Зябкі чыг. Полацк—Маладзечна (ліп. 1920), у раёне г.Пінск і пры абароне пераправы цераз р. Ясельда (вер.) узнаг. 2 ордэнамі Чырв. Сцяга (1920, 1921). З 1925 ваен. саветнік рэв. войск у Кітаі, інспектар бранявых сіл РСЧА. Загінуў пры выкананні службовых абавязкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯКО́ЎСКІ (Рамуальд Здзіслаў) (н. 1.1.1924, г.Пінск Брэсцкай вобл.),
вучоны ў галіне экалогіі і біяэнергетыкі. Акад. Польскай АН (1994, чл.-кар. 1979). Замежны чл.Нац.АН Беларусі (1995). Скончыў Лодзінскі ун-т (1950). З 1952 у Ін-це эксперым. біялогіі, з 1973 у Ін-це экалогіі (да 1982 дырэктар), з 1987 акад.-сакратар Польскай АН, з 1996 праф.Міжнар. цэнтра экалогіі Польскай АН. Навук. працы па вывучэнні энергет. патокаў у экасістэмах, ахове прыродных рэсурсаў.
Тв.:
Экалагічная біяэнергетыка пайкілатэрмных жывёл. Варшава, 1994 (у сааўт.);
Modelowanie matematyczne procesów ekologicznych Warszawa, 1996 (разам з У.В.Мяншуткіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВЫ ДВОР,
вёска ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл., на зах. беразе вадасх. Пагост. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 30 км на ПнУ ад г.Пінск, 210 км ад Брэста, 18 км ад чыг. ст. Парахонск. 1063 ж., 412 двароў (2000). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Свята-Успенская царква, капліца, малітоўныя дамы хрысціян веры евангельскай і абшчыны адвентыстаў сёмага дня. Каля вёскі стаянкі эпохі мезаліту (9—5-е тыс. да н.э.) і неаліту (3-е тыс. да н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́РДМАН (Эдуард Баляслававіч) (н. 25.2.1922, г. Рэчыца Гомельскай вобл.),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камсам.-маладзёжнага падполля і партыз. руху ў Пінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, ген.-маёр (1969). Скончыў ВПШ пры ЦККПСС (1958). З 1939 на камсам. рабоце. З пач.Вял.Айч. вайны нам. сакратара, сакратар, чл. Пінскага падп. абкома, адначасова сакратар Пінскага падп. гаркома ЛКСМБ, з ліп. 1943 пам. камісара атрада В.З.Каржа, нам. камісара партыз. брыгады імя Молатава. Пасля вайны на парт., камсам. і сав. рабоце, у органах дзярж. бяспекі. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1974—79. Ганаровы грамадзянін г.Пінск.
Засн. ў г.Пінск Брэсцкай вобл. ў 1940 як міжраённыя майстэрні капітальнага рамонту. У Вял.Айч. вайну разбурана, адноўлена ў 1947. У 1958 ператворана ў аўтарамонтны з-д, у 1959 у экскаватарарамонтны; з 1995 арэнднае прадпрыемства «Гідрасельмаш», з 1999 — сучасная назва. Асн. прадукцыя (2000): с.-г. тэхніка (камбінаваныя глебаапр. агрэгаты, касілкі і інш.) і запасныя часткі да яе; кавальскія вентылятары, гідраўл. шасцяронныя помпы, тавары нар. ужытку (ледабуры, прыстасаванне для дэмантажу шын, бетонамяшалкі і інш.). Ажыццяўляе рамонт гідраўл. помпаў і размеркавальнікаў, павузлавы рамонт экскаватараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКАЯ ФА́БРЫКА МАСТА́ЦКІХ ВЫ́РАБАЎ «КРЫНІ́ЦА ПАЛЕ́ССЯ» Створана ў 1960 на базе арцелі «8 Сакавіка» ў г.Пінск Брэсцкай вобл. З 2000 наз. «Крыніца Палесся». Асн. прадукцыя: тканыя (ручнікі, абрусы, сурвэты, камплекты для кавы, кухні, шторы, пакрывалы) і строчана-вышытыя (камплекты пасцельнай і сталовай бялізны, абрусы, фіранкі, сурвэты) вырабы; размалёўкі па дрэве (наборы дошак для кухні, пано, хлебніцы, падносы, наборы для сыпучых прадуктаў, яйкі-пісанкі); касцюмы і абутак для калектываў маст. самадзейнасці.
С.А.Саляйчук.
Да арт.Пінская фабрыка мастацкіх вырабаў «Крыніца Палесся». Вышываныя пано і размалёўка па дрэве.Да арт.Пінская фабрыка мастацкіх вырабаў «Крыніца Палесся». Сталовыя камплекты.