ВАЛО́ШЫН (Павел Пятровіч) (10.7.1891, в. Гаркавічы Беластоцкага ваяв., Польшча — 3.11.1937),
дзеяч нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. У 1-ю сусв. вайну ў арміі, з 1919 у дзянікінскай арміі, потым у Чырв. Арміі. Уваходзіў у Бел.с.-д. партыю, потым — у Бел. партыю незалежных сацыялістаў. З 1923 пасол сейма, чл.Беларускага пасольскага клуба, адзін з заснавальнікаў Беларускай сялянска-работніцкай грамады, чл. яе ЦК (1926—27). З 1926 чл.КПЗБ. У 1927 арыштаваны польск, ўладамі і па працэсе 56-і прыгавораны да 12 гадоў турмы. У выніку абмену палітвязнямі з 1932 у СССР. Працаваў у ЦКМіжнар. арг-цыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі БССР, Бел.дзярж. б-цы, Бібліягр. ін-це, займаўся грамадскай дзейнасцю. У 1933 арыштаваны органамі НКУС, у 1934 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, замененай 10 гадамі лагераў на Салаўках. У 1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛАС (Іван Андрэевіч) (н. 5.6.1923, в. Каратынічы Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл.),
адзін з арганізатараў партыз. руху на Палессі ў Вял.Айч. вайну, разведчык. Герой Расійскай Федэрацыі (1994), палк. (1985). Скончыў Мазырскае пед. вучылішча (1939). З 1942 на падп. рабоце ў тыле ворага ў Харкаўскай вобл., потым у Лельчыцкім р-не — камандзір партыз. атрадаў імя Кутузава, імя Калініна і інш. У 1943—44 вёў падп. і развед. работу на акупіраванай тэр. Пінскага, Баранавіцкага, Лідскага, Ваўкавыскага р-наў, Польшчы. У вер. 1944 у час Варшаўскага паўстання 1944 па заданні Стаўкі Вярх. Галоўнакамандавання закінуты ў Варшаву. Потым да канца вайны вёў разведку ў Берліне. З 1949 у Гал. разведупраўленні Мін-ва абароны СССР. Аўтар шэрагу кніг аб Вял.Айч. вайне.
савецкі ваенны дзеяч, камкор (1935). Скончыў Аляксееўскае ваен. вучылішча (1915). Удзельнік 1-й сусв. вайны. У 1917 удзельнік узбр. паўстання ў Петраградзе, камендант поштаў і тэлеграфа. З лют. 1918 у Чырв. Арміі, з чэрв. на Зах. фронце: нач. штаба дывізіі, камандзір брыгады, нач.Зах. дывізіі (з лют. 1919), якая ўдзельнічала ў абарончых баях супраць польскіх войск на тэр. Беларусі. З вер. 1919 нач. 2-й стралк. дывізіі. Вызначыўся пры ўзяцці Бабруйскага ўмацаванага раёна і фартоў Брэсцкай крэпасці. У жн.—вер. 1920 камандуючы 1-й польскай Чырв. Арміяй, потымнач. 5-й стралк. дывізіі. З ліст. 1920 у разведупраўленні штаба ўзбр. сіл Украіны і Крыма, з 1923 у штабе Укр.ваен. акругі, потымваен. аташэ ў Кітаі. З 1927 камандзір і камісар 43-й стралк. дывізіі. З 1930 ва ўпраўленні сувязі РСЧА. У 1938 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1954.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ЛЕР (Саламон Танхелевіч) (22.12.1889, г. Кнышын Падляскага ваяв., Польшча — 1.9.1937),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. У рэвалюцыю 1905—07 камандзір атрада самаабароны ў Беластоку, потым у арміі. У 1910 арыштаваны за арганізацыю салдацкага бунту. З турмы ўцёк, эмігрыраваў у ЗША, дзе ўдзельнічаў у левым прафс. руху. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 у Чырв. гвардыі, потым у Чырв. Арміі. З 1919 чл. РКП(б), заг. секцыі па рабоце сярод яўр. насельніцтва Смаленскага гаркома РКП(б). З 1921 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі, сакратар Беластоцкага акруговага к-та КПРП. Удзельнік 6-га кангрэса Камінтэрна. З 1923 чл.ЦК, з 1926 чл. Бюро ЦККПЗБ. У 1932—33 узначальваў Краявы сакратарыят ЦККПЗБ. З 1933 на парт. рабоце ў БССР, з 1936 — у Омскай вобл. Аўтар брашуры «Першыя гады Кампартыі Заходняй Беларусі» (1935, пад псеўд. І.Р.Валевіч). Скончыў самагубствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́РНА (Arno),
рака ў Італіі. Даўж. 248 км, пл.бас. 8,5 тыс.км². Пачынаецца ў Таскана-Эміліянскіх Апенінах, да г. Фларэнцыя цячэ па вузкай даліне, потым на ўзгоркавай раўніне, упадае ў Лігурыйскае м. Веснавыя і асенне-зімовыя паводкі. Моцныя навадненні. Сярэдні расход вады 138 м³/с. Суднаходная ў ніжнім цячэнні. На Арне — гарады Фларэнцыя, Піза.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРША́НСКІ КЛЯ́ШТАР ФРАНЦЫСКА́НЦАЎ.
Існаваў у 1680—1832 у Оршы. Засн. рэчыцкім стольнікам Войцехам Станіславам Катоўскім. Мураваны касцёл з бакавой вежай-званіцай асвячоны 10.8.1768. Тады ж пабудаваны жылы корпус, у якім пасля закрыцця кляштара размяшчаліся інвалідная каманда, потым арыштанцкі дом, у 1920—30-я г. рамеснае вучылішча. Касцёл знесены ў 1970-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНЬКО́ЎСКІ (Фелікс) (1873, в. Андропава Кобрынскага р-на Брэсцкай вобласці — 1922),
інжынер-тэхнолаг. Скончыў Харкаўскі тэхнал.ін-т, Львоўскую політэхн. акадэмію (1899). Займаўся пытаннямі газіфікацыі прамысл, аб’ектаў. З 1901 працаваў упраўляючым газавай станцыі ў г. Яраслаўль, потым — у г. Люблін. З 1919 узначальваў дэпартамент Мін-вабуд-ва Польшчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСІТАЦЫ́Н,
гармон пазваночных жывёл і чалавека, які ўтвараецца ў гіпаталамусе (паравентрыкулярным ядры), пераносіцца ў заднюю долю гіпофіза, потым выдзяляецца ў кроў. Пептыд складаецца з 9 амінакіслотных астаткаў. Стымулюе скарачэнні гладкіх мышцаў, асабліва мышцаў маткі і малочных залозаў. Выдзяляецца ў перыяд лактацыі пры раздражненні саскоў, пры расцяжэнні маткі ў познія тэрміны цяжарнасці. Выкарыстоўваецца ў акушэрстве.
вучоны-эканаміст. Акад.АНСССР (1939). Скончыў Будапешцкі ун-т. З 1918 праф. Будапешцкага ун-та. Пасля паражэння венг. рэвалюцыі 1919 эмігрыраваў у Аўстрыю, потым у СССР. У 1927—47 узначальваў Ін-тсусв. гаспадаркі і сусв. палітыкі АНСССР. Навук. працы па палітэканоміі капіталізму. Ленінская прэмія 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЕ́ТРЫК»,
бел. народны танец. Муз. памер . Характэрна паступовае павелічэнне тэмпу да вельмі хуткага. Выканаўцы парамі трайным крокам рухаюцца па крузе, потым кружацца паасобку, то разыходзячыся, то збліжаючыся. Зафіксаваны пісьменнікам У.Караткевічам у Аршанскім і Рагачоўскім р-нах і падрабязна апісаны ім у рамане «Дзікае паляванне караля Стаха».