БО́ГДАН (Мікалай Уладзіміравіч) (н. 14.1.1943, пас. Верасава Архангельскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання, адзін з заснавальнікаў навук. школы гідрапнеўмааўтаматыкі на Беларусі. Д-ртэхн.н. (1986), праф. (1989). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1970). З 1972 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. даследаванні па распрацоўцы і канструяванні гідра- і пнеўмасістэм з электроннымі сродкамі кіравання для мабільных машын. Адзін з аўтараў вучэбных дапаможнікаў «Трактары. Ч. 5. Асновы эксплуатацыі і рамонту» (1980), «Гідрапнеўмааўтаматыка і гідрапрывод мабільных машын. Аб’ёмныя гідра- і пнеўмамашыны і перадачы» (1987).
Тв.:
Тракторные поезда. М., 1982 (у сааўт.);
Применение микропроцессорной техники в автотракторостроении. Мн., 1987 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМЕ́ННАЯ ПЕРАДА́ЧА,
механізм для перадачы вярчальнага руху паміж валамі пры дапамозе прываднога рэменя. Ахоплівае вядучы шкіў (звычайна на вале рухавіка) і вядзёны (на вале рабочага органа). Вызначаецца здольнасцю да перагрузак, плаўнасцю ходу, бясшумнасцю, дазваляе перадаваць вярчэнне на адлегласць да некалькіх дзесяткаў метраў, магутнасць да 30—50 кВт, аднак мае невялікі ккдз, нераўнамернасць вярчэння (з-за праслізгвання), грувасткасць. Выкарыстоўваецца ў прыводах с.-г.машын, станкоў, тэкст.машын і інш.
Раменныя перадачы: 1 — прынцыповая схема; 2—6 — віды перадач паводле формы папярочнага сячэння (плоска-, кліна-, круглараменная, поліклінавая, зубчастая); 7—10 — тыпы паводле канструкцыі (перакрыжаваная, паўперакрыжаваная, з некалькімі вядзёнымі шківамі, з нацяжным ролікам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́ЙБЕДА (Анатоль Ціханавіч) (н. 2.9.1938, в. Масты Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1980), праф. (1983). Вынаходнік СССР (1976). Скончыў БПІ (1966). З 1973 у БПА (з 1979 заг. кафедры, у 1997—2000 прарэктар). Навук. працы па аўтам. кіраванні цягава-скараснымі рэжымамі шматпрыводных мабільных машын, передачах гнуткай сувяззю, надзейнасці машын. Аўтар падручнікаў і дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Автоматизация ходовых систем колесных машин. Мн., 1979;
Ременные передачи. Мн., 1995 (разам з А.М.Ніканчуком);
Прикладная механика. Мн., 1997 (у сааўт.);
Детали машин и основы конструирования. Мн., 2000 (разам з А.В.Кузьміным, М.М.Макейчыкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́ТНІКАЎ (Валерый Аляксандравіч) (14.2.1929, г. Цвер, Расія — 27.5.1988),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1976), праф. (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1985). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1952). З 1966 у Бел. ін-це механізацыі сельскай гаспадаркі (з 1977 рэктар). Навук. працы па тэорыі і праектаванні дарожных, меліярацыйных і с.-г.машын і трактароў. Распрацаваў асновы тэорыі колавых і гусенічных машын.
Тв.:
Проходимость машин. Мн., 1982 (разам з А.В.Панамаровым, А.У.Кліманавым);
Основы теории и расчета трактора и автомобиля. М., 1986 (разам з А.А.Машчэнскім, А.С.Салонскім);
Мелиоративные, строительные и лесные тракторы. Мн., 1989 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАПЕ́ЖНЫЯ ДЭТА́ЛІ,
дэталі для нерухомага змацавання элементаў канструкцый і машын. Да К.д. адносяцца вінты, заклёпкі (гл.Заклёпачнае злучэнне), балты, гайкі, шпількі, шрубы, шпонкі і інш., а таксама дапаможныя дэталі — шайбы, шплінты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭВЕРБЕРАЦЫ́ЙНАЯ КА́МЕРА,
спецыяльнае памяшканне для акустычных вымярэнняў. Служыць для вымярэння каэфіцыента гукапаглынання матэрыялаў, градуіроўкі вымяральных мікрафонаў і шумамераў, вывучэння акустычнага выпрамянення машын і інш. крыніц шуму, суб’ектыўных даследаванняў слыху і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБУЧА́ЛЬНЫ КО́МПЛЕКС,
сукупнасць функцыянальна ўзаемазвязаных навуч.-метадычных, інфарм., матэм. і інж.-тэхн. сродкаў, якія забяспечваюць праграмаванае навучанне. Ствараецца на базе ЭВМ з разгалінаванай сістэмай прыстасаванняў для ўводу і вываду дадзеных, напр., абучальных машын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫЗЕ́НТ (галанд. presenning),
шчыльная тканіна з тоўстай пражы, прамочанай воданепранікальнымі і процігніласнымі саставамі. Вырабляюць з хім. валокнаў, часам бывае льняны, паўільняны ці баваўняны. Выкарыстоўваюць для ўкрыцця розных матэрыялаў, машын, а таксама для вырабу спецвопраткі, абутку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАГРА́Д-ВАЛЫ́НСКІ,
горад у Жытомірскай вобл., Украіна, на р. Случ. Вядомы з 1257. Чыг. вузел. 56,1 тыс.ж. (1991). З-ды: с.-г.машын, па вытв-сці лаўсану, кармавога біяміцыну, алейны, мясакамбінат. Музей Л.Украінкі, якая тут нарадзілася.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСКА́ЛЯ ЗАКО́Н,
асноўны закон гідрастатыкі, паводле якога ціск, што аказваюць знешнія сілы на паверхню вадкасці, перадаецца вадкасцю аднолькава па ўсіх напрамках. Адкрыты Б.Паскалем у 1653 (апубл. 1663). На П.з. заснавана дзеянне гідраўлічнага прэса і іншых гідрастатычных машын.