КАША́ЛІН (Koszalin),

горад на ПнЗ Польшчы. Вядомы з 1214. 111 тыс. ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд. (у т.л. вытв-сць аўтацыстэрнаў, буд. машын, радыёэлектронных вырабаў), харч., мэблевая. Арх. помнікі 14 ст.

т. 8, с. 197

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)