ЛАЗО́ (Сяргей Георгіевіч) (7.3.1894, с. Пятры, цяпер Лазо Аргееўскага р-на, Малдова — май 1920),
адзін з кіраўнікоў сав.партыз. руху ў Сібіры і Прымор’і ў грамадз. вайну. Вучыўся ў Пецярбургскім тэхнал. ін-це, Маскоўскім ун-це. З 1916 у арміі, скончыў Аляксееўскае пяхотнае вучылішча. У снеж. 1917 нач.ваен. гарнізона і ваен. камендант Іркуцка. У 1918 чл.Цэнтрасібіры, каманд. войскамі Забайкальскага фронту. З вясны 1919 камандаваў партыз. атрадамі Прымор’я. У маі 1920 захоплены і вывезены яп. інтэрвентамі з Уладзівастока, спалены ў паравознай топцы.
расійскі жывапісец. Нар.маст. Расіі (1969). Нар.маст.СССР (1980). Правадз.чл.АМСССР (1973). Скончыў Ленінградскую АМ (1936). З 1937 выкладаў у Маскоўскіммаст. ін-це імя В.Сурыкава (з 1950 праф.). Аўтар твораў ваен. тэматыкі, лірычных жанравых сцэн: «Перамога. Берлін, 1945 год» (1947), «Пасля дэманстрацыі» (1949), цыклы «Людзі цаліны», «Цаліннікі» (1950—70-я г.) і інш.Дзярж. прэмія Расіі імя І.Рэпіна 1967.
Дз.Мачальскі. Навасёлы. З палаткі ў новы дом. 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛЬЁНШЧЫКАЎ (Міхаіл Дзмітрыевіч) (16.1.1913, г. Грозны, Расія — 27.5.1973),
расійскі вучоны ў галіне механікі і прыкладной фізікі. Акад.АНСССР (1962, чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1967). Скончыў Грозненскі нафтавы ін-т (1932). З 1934 у Маскоўскімавіяц. ін-це, з 1944 у Ін-це механікі, з 1949 у Ін-це атамнай энергіі АНСССР. З 1962 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Навук. працы па механіцы, ядз. энергетыцы, газавай дынаміцы і фізіцы плазмы. Дзярж. прэміі СССР 1951, 1954. Ленінская прэмія 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІНЧУ́К (Веньямін Барысавіч) (30.11.1908, г.п. Валадарск-Валынскі Жытомірскай вобл., Украіна — 21.8.1987),
расійскі скульптар. Нар.маст.СССР (1969). Правадз.чл.АМСССР (1970). Вучыўся ў маскоўскім Вышэйшым маст.-тэхн. ін-це (1928—30), Ленінградскай АМ (1930—32). З 1948 выкладаў у Ін-це жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (з 1962 праф.). У творчасці звяртаўся да вобразаў сав.паліт. дзеячаў (У.І.Леніна, М.І.Калініна, І.В.Сталіна). Дзярж. прэмія СССР 1950.
расійскі гісторык. Чл.-кар.АНСССР (1976), д-ргіст.н. (1960), праф. (1971). Скончыў Ленінградскі ун-т (1941). З 1948 у Ін-це гісторыі АНСССР, з 1969 заг. сектара. Адначасова ў 1949—53 заг. аддзела час. «Вопросы истории», з 1968 выкладаў у Маскоўскімабл.пед. ін-це, Маскоўскімгіст.-архіўным ін-це. Даследаваў гісторыю эпохі феадалізму Расіі, Беларусі, Украіны, Прыбалтыкі, займаўся крыніцазнаўствам і гістарыяграфіяй. Адзін з аўтараў канцэпцыі ўтварэння ВКЛ, паводле якой у 1-й пал. 13 ст. на тэр. сучаснай Літвы ўтварылася раннефеад. балцкая дзяржава, што ў сваім развіцці прайшла 3 этапы: канфедэрацыя зямель, потым іх саюз і раннефеад. манархія. Захоп. літ. феадаламі Беларусі лічыў пачаткам пераўтварэння невял. Літ. дзяржавы ў ВКЛ. Пісаў пра сінтэз грамадскага ладу Літвы са значна больш развітымі феад. ін-тамі Беларусі, але не прызнаваў за бел. землямі актыўнай ролі ў стварэнні і развіцці ВКЛ. Падтрымліваў тэзіс пра шматвяковае імкненне беларусаў да ўз’яднання з Расіяй.
Тв.:
Образование Литовского государства. М., 1959;
Древнерусское государство и его международное значение. М., 1965 (у сааўт);
Древнерусское наследие и исторические судьбы восточного славянства. М., 1982 (разам з Б.М.Флорай, Г.Л.Харашкевіч);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУНА́К (Віктар Валяр’янавіч) (22.9.1891, Масква — 11.4.1979),
рускі антраполаг. Д-рбіял.н. (1935), праф. (1925). З 1923 у Маскоўскім ун-це, з 1948 у Ін-це этнаграфіі імя М.М.Міклухі-Маклая АНСССР. Распрацаваў методыку асн. прынцыпаў антрапал. даследаванняў. Арганізоўваў і прымаў удзел у антрапал. даследаваннях у паўд. і паўд.-зах. раёнах Беларусі. Сабраў даныя па размеркаванні груп крыві на тэр.Усх. Еўропы, у т. л. Беларусі. Аўтар падручніка па антрапалогіі.
Тв.:
Антропологические исследования в южной Белоруссии // Антропологический сборник. М., 1956.
рускі жывапісец. Засл. дз. маст. Расіі (1954). Чл.-кар.АМСССР (1954). Вучыўся ў Маскоўскім Вышэйшым маст.-тэхн. ін-це (1926—30). Для яго жанравых і гіст. кампазіцый характэрныя шырокая жывапісная манера, мажорнае гучанне колеру («Раніца на Куліковым полі», 1943—47, Дзярж. прэмія СССР 1948; «Вечар на пашы» і «На полі», 1959—60; «Восень», 1961—62, і інш.). Ілюстраваў творы М.Гогаля, А.Пушкіна, Т.Шаўчэнкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХА́НГЕЛЬСКІ (Андрэй Дзмітрыевіч) (8.12.1879, г. Разань — 16.6.1940),
рускі геолаг. Акад.АНСССР (1929, чл.-кар. 1925). Праф. (1918). Скончыў Маскоўскі ун-т (1904). Выкладаў у Маскоўскім ун-це, Горнай акадэміі, Межавым і Геолагаразведачным ін-тах. Даследчык геал. будовы Еўрап. часткі СССР, Казахстана, Сярэдняй Азіі і інш. Кіраваў вывучэннем Курскай магнітнай анамаліі. Навук. працы па рэгіянальнай геалогіі, стратыграфіі, тэктоніцы, петраграфіі асадкавых пародаў, палеагеаграфіі і інш. Прэмія імя У.І.Леніна (1928).
Тв.:
Избр. труды. Т. 1—2. М., 1952—54.
Літ.:
Гордеев Д.И. А.Д.Архангельский, 1879—1940. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́ШКІН (Аляксей Мікалаевіч) (24.12.1903, в. Аляксандраўка Харкаўскай вобл., Украіна — 1.10.1977),
расійскі архітэктар. Скончыў Харкаўскі буд.ін-т (1930). Выкладаў у Маскоўскімарх. ін-це (1947—77; праф. 1966). З 1934 удзельнічаў у праектаванні станцый метрапалітэна ў Маскве («Крапоткінская», 1935, з арх. Я.Ліхтэнбергам; Дзярж. прэмія СССР 1941; «Аўтазаводская», 1940—43; Дзярж. прэмія СССР 1946, і інш.). Аўтар праектаў чыг. вакзалаў у Сімферопалі (1951), Сочы (1952) і інш., вышыннага будынка на Лермантаўскай пл. (1947—53, з Б.Мезенцавым; Дзярж. прэмія СССР 1949) і універмага «Дзіцячы свет» (1953—57) у Маскве.