БЕ́РГЕР Міхаіл Аркадзевіч (28.8.1909, Мінск — 6.2.1981),
бел. піяніст і педагог. Засл. арт. Беларусі (1940). Праф. (1946). Скончыў Бел.муз. тэхнікум (1928) і Ленінградскую кансерваторыю (1933). З 1937 выкладаў у Бел.кансерваторыі (у 1937—41 дырэктар). Выступаў у канцэртах як саліст і ансамбліст. Аўтар фп. твораў (Варыяцыі, 1967; Эцюды, 1962; апрацоўкі нар. мелодый, п’есы для дзяцей), фантазіі для скрыпкі і фп. (1945) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЛІ́БІН Аляксандр Іванавіч (11.9.1911, г. Сімферопаль, Украіна — 8.6.1993),
бел. дырыжор, дзеяч самадзейнага муз. мастацтва. Засл. арт. Беларусі (1955). Скончыў ваенна-дырыжорскі ф-т Маскоўскай кансерваторыі (1942). У 1952—62 узначальваў Маладзечанскі абласны ансамбль песні і танца. З 1962 маст. кіраўнік Мінскай абл.нар. філармоніі пры Бел. філармоніі, у 1968—73 дырэктар Рэсп. Дома маст. самадзейнасці Белсаўпрофа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАЧКО́ Георгій Якаўлевіч (1.1.1925, мяст. Заблудаў Падляскага ваяв., Польшча — 10.9.1977),
бел. скрыпач і педагог. Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыў Сярэдняе вучылішча ваен. музыкантаў у Маскве (1946), Бел. кансерваторыю (1963, клас М.Браценнікава). З 1946 ваен. дырыжор. З 1960 артыст Дзярж.сімф. аркестра Беларусі, з 1963 адначасова выкладаў у Бел.кансерваторыі. Вёў канцэртную дзейнасць як саліст і ансамбліст, у рэпертуары пераважалі творы бел. кампазітараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУФЦІНА́ Раліна Афанасьеўна (н. 14.10.1933, г. Новасібірск, Расія),
украінская спявачка (мецца-сапрана). Нар.арт.СССР (1980). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1960). У 1961—93 салістка Кіеўскага т-ра оперы і балета. З 1981 выкладае ў Кіеўскай кансерваторыі. У рэпертуары партыі укр., рус. і замежных кампазітараў: Насця («Тарас Бульба» М.Лысенкі), Аксана («Гібель эскадры» В.Губарэнкі), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЭ́НКЕЛЬ Ян Абрамавіч (21.11.1920, Кіеў — 25.8.1989),
расійскі кампазітар. Нар.арт.СССР (1989). Вучыўся ў Кіеўскай кансерваторыі (1938—41). З 1946 у Маскве. Выступаў як скрыпач у розных аркестрах. Аўтар папулярных песень «Гады», «Каліна чырвоная», «Тэкстыльны гарадок», «Рускае поле», «Жураўлі», «Для цябе» і інш.; музыкі да драм. спектакляў і кінафільмаў (каля 60). Дзярж. прэмія СССР 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕ́ЙФЕЦ (Heifetz) Яша [Іосіф Робертавіч (Рувімавіч); 2.2.1901, Вільнюс — 12.12.1987], амерыканскі скрыпач, педагог. Вучыўся ў Пецярбургскай кансерваторыі ў І.Налбандзяна, Л.Аўэра. З 1917 у ЗША. З 1962 выкладаў у Паўд-Каліфарнійскім ун-це. Яго выканаўчай манеры характэрны віртуознасць, экспрэсія, маст. інтэрпрэтацыя. Першы выканаўца шматлікіх, у т. л. прысвечаных яму, твораў. У рэпертуары класічныя, а таксама забытыя і рэдка выконваемыя творы. Аўтар больш як 100 транскрыпцый для скрыпкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́БЕНДРОТ (Abendroth) Герман (19.1.1883, Франкфурт-на-Майне — 29.5.1956),
нямецкі дырыжор. З 1903 кіраўнік сімф. аркестраў у Мюнхене, Кёльне, Берліне і інш., з 1934 — аркестра Гевандхаўза і праф.кансерваторыі ў Лейпцыгу, з 1945 генерал-музік-дырэктар у Веймары, кіраўнік сімф. аркестраў радыё ў Лейпцыгу і Берліне. Вядомы як інтэрпрэтатар твораў Л.Бетховена, І.Брамса, А.Брукнера. Чл.Ням. акадэміі мастацтваў (ГДР). Нац. прэмія ГДР 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРШО́ВІЧ Юрый Вульфавіч (н. 10.1.1935, г. Харкаў, Украіна),
бел. скрыпач. Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Харкаўскую кансерваторыю (1959). У 1959—95 саліст Дзярж.акад.сімф. аркестра Беларусі (з 1972 канцэртмайстар), адначасова ў 1965—72 выкладаў у Сярэдняй спец.муз. школе пры Бел.кансерваторыі. Выступаў з канцэртамі як саліст і ансамбліст (у 1965—90 першая скрыпка Квартэта Саюза кампазітараў БССР). З 1995 жыве ў Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСНО́ВІЧ Сямён (Самуіл) Пятровіч (н. 5.11.1920, г. Бабруйск),
бел. скрыпач. Засл. арт. Беларусі (1961). Скончыў Бел. кансерваторыю (1947, клас А.Амітона).
У 1937—41 саліст, у 1945—85 канцэртмайстар Дзярж. акадэмічнага сімф. аркестра БССР. У 1948—69 адначасова педагог Сярэдняй спец.муз. школы пры Бел.кансерваторыі. У складзе струннага квартэта Бел. філармоніі (1945—55) прапагандаваў творы бел. кампазітараў. Выступаў і як саліст.
літоўская спявачка (мецца-сапрана). Нар.арт.СССР (1977). Пасля сканчэння Вільнюскай кансерваторыі (1966) салістка Літ.т-ра оперы і балета. Спявачка высокай вак. і сцэнічнай культуры. Сярод партый: Марына Мнішак («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Амнерыс («Аіда» Дж.Вердзі), Мірта («Піленай» В.Кловы). Лаўрэат Міжнар. конкурсу вакалістаў імя Дж.Энеску (Бухарэст, 1970).