ФРЭ́НКЕЛЬ Ян Абрамавіч (21.11.1920, Кіеў — 25.8.1989),

расійскі кампазітар. Нар. арт. СССР (1989). Вучыўся ў Кіеўскай кансерваторыі (1938—41). З 1946 у Маскве. Выступаў як скрыпач у розных аркестрах. Аўтар папулярных песень «Гады», «Каліна чырвоная», «Тэкстыльны гарадок», «Рускае поле», «Жураўлі», «Для цябе» і інш.; музыкі да драм. спектакляў і кінафільмаў (каля 60). Дзярж. прэмія СССР 1982.

Літ.:

Журбинская Т. Ян Френкель. М., 1988.

т. 16, с. 492

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)