цвёрдыя востраканцовыя ўтварэнні ў выніку метамарфозы парастка (у глогу, цёрну), ліста (у барбарысу, кактусаў), прылісткаў, чаранка (у акацыі, сукулентных малачаяў), зрэдку кораня (у некат. лазячых пальмаў). Характэрны для раслін сухіх і гарачых абласцей, сустракаюцца таксама і ў раслін інш. кліматычных зон (ліяны). Біял.значэнне К. — ахова раслін ад жывёл, памяншэнне выпарэння вады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАП’Ё,
халодная колючая або кідальная зброя, якая выкарыстоўвалася на вайне і паляванні. Вядома з эпохі палеаліту. Складалася з дрэўка і наканечніка (з каменю, косці, металу). У некат. краінах і народаў захавалася і ў сярэдневякоўі. У 18 ст. страціла былое значэнне. Засталося на ўзбраенні ў плямён Аўстраліі, Акіяніі, Бразіліі. К. таксама называецца спарт. кідальны снарад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРСКІ́ ФЛОТ,
зборнае найменне марскіх (акіянскіх) суднаў і плывучых сродкаў. Падзяляецца на трансп. (гандл.), прамысл., экспедыцыйны (доследны) флаты, а таксама судны для здабычы мінер. рэсурсаў з нетраў марскога дна і інш. У ваен. час М.ф. мае важнае значэнне для забеспячэння ўзбр. сіл, дзейнасці ваен. прам-сці, перавозак, з’яўляецца рэзервам ваенна-марскога флоту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЫЛЬЕ́ ((Mortillet) Габрыэль дэ) (29.8.1821, Мелан, каля г. Грэнобль, Францыя — 25.9.1898),
французскі археолаг. У 1868—85 супрацоўнік і кіраўнік аддз. дагіст. старажытнасцей у Сен-Жэрменскім музеі. Распрацаваў археал. класіфікацыю каменнага веку Еўропы (тэнейская, шэльская, мусцьерская, салютрэйская, арыньякская, мадленская і неалітычная робенгаўзенская эпохі), якая захавала значэнне ў сучаснай еўрап. тэрміналогіі.
французскі філосаф. Паводле Гельвецыя, сусвет існуе як матэрыяльнае ўтварэнне, ён аб’ектыўны, бясконцы ў часе і прасторы, знаходзіцца ў пастаянным руху; пачуцці і мысленне з’яўляюцца якасцямі матэрыі, што ўзніклі як яе найб. складаныя ўтварэнні. Быў праціўнікам агнастыцызму і лічыў, што матэрыя, якая існуе ў рэчаіснасці, пазнаецца пры дапамозе пачуццяў і памяці. Крытыкуючы ідэю існавання Бога, стварэння свету, бессмяротнасці душы, абсалютызаваў значэнне законаў механікі і таму не выйшаў за межы метафізічнага мыслення, у прыватнасці, у пытаннях грамадазнаўства. Падкрэсліваў ролю грамадскага асяроддзя ў выхаванні чалавека і разам з тым лічыў, што вырашальнае значэнне ў грамадскім развіцці маюць чалавечая свядомасць і моцныя пачуцці. Ідэі Гельвецыя аб ролі грамадскага асяроддзя ў выхаванні чалавека, роўнасці разумовых здольнасцей людзей, гарманічным спалучэнні асабістых і агульных інтарэсаў паўплывалі на фарміраванне утапічнага сацыялізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМУНАГЕНЕ́ТЫКА (ад імунітэт + генетыка),
раздзел імуналогіі, які вывучае генет. абумоўленасць фактараў імунітэту, унутрывідавую разнастайнасць і наследаванне тканкавых антыгенаў, генет. і папуляцыйныя аспекты ўзаемаадносін макра- і мікраарганізма і тканкавую несумяшчальнасць, анта- і філагенез імуннага адказу. Зарадзілася ў пач. 20 ст. ў сувязі з даследаваннямі груп крыві жывёл і чалавека (аўстр. ўрач К.Ландштайнер, англ. вучоны Дж.Натал і інш.). Далейшае развіццё І. звязана з адкрыццём генаў, што кадзіруюць сінтэз антыгенаў тканкавай сумяшчальнасці, і генаў, якія рэгулююць імунны адказ. Даказана, што падтрыманне генет. пастаянства саматычных (непалавых) клетак ажыццяўляецца шляхам падтрымання размнажэння ідэнтычных паводле генатыпу клетак і актыўнага прыгнечання размнажэння клетак, якія генетычна адрозніваюцца паміж сабой. Практычнае значэнне мае вывучэнне генет. асаблівасцей фарміравання імунітэту, алергіі, імуналагічнай талерантнасці, а таксама пашкоджанняў імуннай сістэмы, якія перадаюцца ў спадчыну. Вынікі імунагенет. даследаванняў маюць значэнне пры трансплантацыі органаў і тканак, для трансфузіялогіі, клінічнай імуналогіі, племянной справы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЦЫДАФІ́ЛЬНЫЯ АРГАНІ́ЗМЫ,
арганізмы, для развіцця якіх неабходна значная кіслотнасць асяроддзя. Да іх належаць воцатнакіслыя і малочнакіслыя бактэрыі, што пашыраны ў кішэчніку пазваночных, у глебе, на раслінах (сфагнум, верас, хвошч, лубін), у малочных прадуктах і інш. Ацыдафільныя бактэрыі маюць практычнае значэнне ў некат. галінах харч. прам-сці (вытв-сць воцату, малочная прам-сць), у кормавытворчасці (сіласаванне кармоў) і інш.
хамса, рыба атр. селядцападобных. Жыве ў водах Атлантычнага ак. ад Паўночнага м. да Біскайскага заліва.
Даўж. да 20 см, маса да 19 г. Цела цыгарападобнае, спінны плаўнік невялікі. Трымаецца чародамі. Робіць сезонныя і вертыкальныя сутачныя міграцыі. Корміцца планктонам. Палавой спеласці дасягае на 2-м годзе жыцця. Жыве да 4 гадоў. Мае прамысл.значэнне.
італьянскі асветнік, юрыст і публіцыст. Навучаўся ў езуіцкай калегіі. Д-р права. У галіне крымін. права праводзіў ідэі франц. асветнікаў. У працы «Пра злачынствы і пакаранні» (1764) упершыню даў крытычны аналіз сучаснага яму крымін. заканадаўства і яго выкарыстання на практыцы. Вял.значэнне мелі яго ідэі пра адпаведнасць пакарання ўчыненаму злачынству.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ДАМ ((Adam) Роберт) (3.7.1728, г. Керколды, Вялікабрытанія — 3.3.1792),
англ. архітэктар, прадстаўнік класіцызму. Разам з братам Джэймсам праектаваў рацыянальныя па планіроўцы сядзібныя дамы (Кенвуд-хаўс у Лондане, 1767—69), грамадскія будынкі (ун-т у Эдынбургу, 1789—91), гар. кварталы (Адэльфі ў Лондане, 1768—72) і інш. Выкарыстоўваў строгія класічныя формы, вытанчаны дэкор, надаваў вял.значэнне афармленню інтэр’ера, мэблі.