султаны цюркскай агузскай дынастыі, якія кіравалі ў шэрагу краін Блізкага і Сярэдняга Усходу ў 11 — пач. 14 ст. ў Сельджукскай дзяржаве («Вялікія Сельджукіды», 1038—1157), у Канійскім султанаце (канец 11 — пач. 14 ст.), у Іраку і зах. Іране (іракскія С., 1118—94), у паўн. Сірыі (сірыйскія С., канец 11 — пач. 12 ст.), у Кермане (керманскія С., 1040-я г. — канец 12 ст.). Назва ад імя Сельджука (кіраўніка цюркскага агузскага племені кынык; жыў у 10 — пач. 11 ст.). Найбуйнейшыя прадстаўнікі С. у Сельджукскім султанаце: Тагрул-бек [1038—63], Алп-Арслан [1063—1072], Мелік-шах [1072—92], Санджар [1118—57]; у Канійскім султанаце — Ала-ад-дзін Кей-Кубад [1219—36].
нямецкі філосаф, урач, прыродазнавец, прадстаўнік філас. рамантызму і неартадаксальнага каталіцызму. У аснове яго вучэння — уяўленне пра быццё як арганічнае цэлае. Містыку трактаваў як даследаванне розумам таінстваў рэлігіі; прырода для яго не процілеглая духу, як цела не процілеглае душы. Непрыняцце рэвалюцыі (лічыў яе парушэннем арган. эвалюцыі грамадства) і франц. утапічнага сацыялізму спалучалася ў Баадэра з крытыкай з пункту гледжання хрысц. сацыялізму панавання грашовых адносін, «памылковых адносін маёмнага і немаёмнага класаў». Вырашэнне класавых супярэчнасцяў Баадэр (як і Гегель) бачыў у саслоўнай дзяржаве, якая адпавядала б прынцыпу справядлівасці.
Тв.:
Sämtliche Werke. Bd. 1—16. Leipzig, 1851—60;
Schriften zur Gesellschaftsphilosophie. Jena, 1925.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРДЫ́Ш (польск. berdysz),
старадаўняя халодная зброя ў выглядзе насаджанай на драўлянае дрэўка сякеры з лязом у форме паўмесяца. Вядомы ў краінах стараж. Усходу, у 15 — пач. 18 ст. па ўсёй Еўропе. Пашыраны ў Рус.дзяржаве ў 16—17 ст., выкарыстоўваўся пешымі воінамі, пераважна стральцамі. На Беларусі ў 16 — пач. 18 ст. масавая зброя гараджан і сялян-паўстанцаў, гар. начной варты і брамнікаў. У час археал. раскопак знойдзены бярдыш 12, 14—17 ст. у Віцебску, Брэсце, Гродне, Мінску, Мядзеле і інш.Бел. збройнікі выраблялі бердышы простыя і «набіўныя срэбрам з абухамі». Блізкім да бердыша відам зброі была алебарда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРГІ́ПІЯ,
антычны горад на ўсх. узбярэжжы Чорнага м. (на тэр. сучаснага г. Анапа, Расія). У старажытнасці тут было паселішча сіндаў (Сіндская гавань), у 6—5 ст. да н.э. ўзнік г. Сінд (Сіндыка). З 4 ст. да н.э. ў Баспорскай дзяржаве пад назвай Гаргіпія (у гонар Гаргіпа, правіцеля горада з дынастыі Спартакідаў). Буйны гандл.-рамесны цэнтр і важны апорны пункт Баспора. У Гаргіпіі былі храмы Артэміды Эфескай, Пасейдона і інш. У 2—3 ст.н.э. існаваў вял.рэліг. саюз суднаўладальнікаў, горад дасягнуў значнага росквіту. У 4 ст. прыйшоў у заняпад. З 1475 пад уладай Турцыі, ператвораны ў крэпасць Анапа, якая ў 1829 далучана да Расіі, з 1846 горад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫКЕА́РХ (грэч. Dikaiarchos; каля 347, г. Месена, цяпер г. Месіна, Італія — 278 да н.э.),
старажытнагрэчаскі вучоны. Вучань Арыстоцеля і Тэафраста. Большую ч. жыцця правёў у Спарце, адкуль ажыццяўляў падарожжы з навук. мэтамі. Аўтар тв. «Жыццё Элады», у якім выкладаў гісторыю стварэння грэч. дзяржаў, іх дасягненні ў галіне л-ры, музыкі і інш. мастацтваў. Пісаў гісторыка-літ., біягр. і філас. творы, выступаў як аратар: У творы «Трыпалітыкон» крытычна падышоў да вучэння Платона аб дзяржаве. Стараж. крыніцы называюць Д. аўтарам твора «Апісанне Зямлі» і карты, на якой межы айкумены значна пашыраны ў параўнанні з картамі папярэдняй эпохі. На падставе ўласных вымярэнняў даволі дакладна для свайго часу вызначыў акружнасць Зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕ́МСКАЯ РЭФО́РМА ІВА́НА IV,
рэформа мясц. кіравання ў Рус.дзяржаве. Праведзена ў пач. 1550-х г. у асобных землях, у 1555—56 — у агульнадзярж. маштабе. Замест намеснікаў і валасцеляў, якія «карміліся» непасрэдна за кошт насельніца, з ліку найб. заможных пасадскіх людзей і сялян выбіраліся на 1—2 гады адпаведна земскія старасты і земскія цалавальнікі, а ў дапамогу ім — земскія судзейкі (суддзі), дзячкі, соцкія і пяцідзесяцкія. Земскія старасты ўзначальвалі земскія ізбы, пад кантролем дзярж. адміністрацыі кіравалі цяглым насельніцтвам і зборам падаткаў з яго, разам з судзейкамі карысталіся абмежаванай суд. уладай. Рэформа завяршыла фарміраванне мясц. кіравання на саслоўна-прадстаўнічых пачатках і ўзмацніла цэнтралізацыю дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБА́ЛЬНЫЯ ХАЛО́ПЫ,
кабальныя людзі, катэгорыя феадальна залежнага насельніцтва ў Рус.дзяржаве 15—17 ст. За грашовую пазыку селянін павінен быў асабіста адпрацоўваць крэдытору працэнты і станавіўся К.х. да таго часу, пакуль не верне пазыку. Найчасцей ён не меў магчымасці вярнуць пазыку, бо яго заробак ішоў на выплату працэнтаў. Залежнасць К.х. вызначалася спец. дакументам — кабальнай граматай (кабалой) і запісам у кабальныя кнігі. Паводле ўказаў 1586 і 1597 К.х. абавязаны былі працаваць на пазыкадаўцаў да іх смерці, нават пры ўмове выплаты пазыкі. Злоўленых беглых К.х. пазыкадаўцы ператваралі ў поўных халопаў. Паводле Саборнага ўлажэння 1649 валодаць К.х. маглі толькі духоўныя землеўладальнікі. У пач. 18 ст. К.х. прыраўнаваны да прыгонных сялян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́КІЯ (грэч. Lykia),
старажытная краіна на Пд М. Азіі. У 1-м тыс. да н.э. заселена лікійцамі, якія да асіміляцыі грэкамі (3 ст. да н.э.) размаўлялі на адной з хета-лувійскіх моў і карысталіся да 5—4 ст. да н.э. літарным пісьмом. З 546 да н.э. пад уладай персаў, у канцы 4 ст. да н.э. ў дзяржаве Аляксандра Македонскага. У 295 да н.э. падпарадкавана Пталамеямі. У 197 да н.э. заваявана Антыёхам III, пасля перамогі над якім рымляне перадалі Л. Радосу. Пасля шматлікіх паўстанняў у 169 да н.э. лікійцы дамагліся незалежнасці ад Радоса, атрымалі аўтаномію ў складзе Рым. дзяржавы. З 43 да н.э.рым. правінцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСА́Д,
1) гандлёва-рамесніцкая частка феад. горада ў 10—18 ст. (наз. таксама перадграддзе, прадмесце) у Кіеўскай Русі, Рас.дзяржаве і ВКЛ. З часоў Кіеўскай Русі многія П. падзяляліся на канцы 1 сотні, пазней у іх складзе з’явіліся гар.слабоды. Першапачаткова П. былі неўмацаванымі, пазней іх умацаваная частка, размешчаная каля дзядзінца (замка, крамля) наз. вакольным горадам. П. мелі ўсе гарады Беларусі. Напр., у Полацку ў 16 ст. было 6 П.
2) У Расіі ў 17—18 ст.гандл.-прамысл. цэнтр, які з моманту заснавання не меў крэпасці. Як і гандл.-рамеснае насельніцтва гарадоў, жыхары такіх П. адносіліся да пасадскіх людзей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЙМ (польск. sejm, літ. saimas, чэш. sněm),
1) саслоўна-прадстаўнічая ўстанова ў саслоўных манархіях Польшчы, Вялікім княстве Літоўскім і ў іх аб’яднанай дзяржаве — Рэчы Паспалітай (гл.Сойм), у Чэхіі ў 13—пач. 20 ст. 2) Рус. назва парламента ў Вял. княстве Фінляндскім, якое ў 1809—1917 уваходзіла на правах аўтаноміі ў склад Рас. імперыі.
3) Аднапалатныя парламенты ў Літве ў 1922—40 і з 1992 (паводле канстытуцый 1922 і 1992), Латвіі ў 1922—34 і з 1993 (паводле канстытуцыі 1922, адноўленай у 1993); ніжэйшая палата парламента Польшчы ў 1921—39 і з 1989.
4) Вышэйшы орган дзярж. улады і адзіны заканад. орган у Польшчы ў 1947—88.