геалагічны тэрмін, уведзены аўстр. геолагам Л.Коберам (1921) для азначэння заключнай стадыі развіцця тэктанічна рухомых зон зямной кары — геасінкліналяў, складкавае горнае ўтварэнне, што ўзнікае на месцы геасінклінальнай сістэмы на позніх стадыях яе эвалюцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАШУ́К,
купалападобная гара-лакаліт на Паўн. Каўказе, у раёне Каўказскіх Мінеральных Вод, у Стаўрапольскім краі, Расія. Выш. 993 м. Большая ч. схілаў укрыта шыракалістымі лясамі. Каля падножжа М. — выхады мінер. вод, на базе якіх узнік бальнеалагічны курорт Пяцігорск. Абеліск на месцы гібелі М.Ю.Лермантава. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАНІ́НЫ, планіны (ад балг., сербскахарвацкага, славенскага планіна — гара, горны ланцуг, горная паша),
слабаўзгорыстыя верхнія ўчасткі Карпат і асобных хрыбтоў Балканскага п-ва, пакрытыя высакатраўнымі лугамі. Выкарыстоўваюцца як летнія пашы і сенажаці. Тэрмін уваходзіць у склад назваў шэрагу хрыбтоў (напр., Стара-Планіна) і асобных вяршынь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮ́ШКА (Kosciusko),
гара ў Аўстралійскіх Альпах, самая высокая вяршыня Аўстраліі (2230 м). Складзена з крышт. парод. На вяршыні 5 месяцаў ляжыць снег. Ледавіковыя ландшафты, альпійская і субальпійская расліннасць, эўкаліптавыя лясы. Нац. парк (пл. 675 тыс.га, засн. ў 1944; уключае біясферны рэзерват). Названа ў гонар Т.Касцюшкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАРА́Т [тур. (Büyük) Aĝri Daĝi, арм. Масіс],
самы высокі вулкан Армянскага нагор’я на У Турцыі каля мяжы з Арменіяй і Іранам. Два злучаныя асновамі конусы — Вялікі Арарат (выш. 5165 м) і Малы Арарат (выш. 3925 м). Складзены з базальтаў. На схілах каля 30 ледавікоў. Лічыцца месцам прычальвання Ноевага каўчэга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРА́ ГЕХЕЦЫ́К, Ара Прыгожы,
у армянскім эпасе бог, які памірае і ўваскрасае, сын Арама, цар армянскай дзяржавы. Паводле міфаў, адмовіўся стаць мужам ці каханкам багіні кахання, царыцы Асірыі Шамірам, за што тая пайшла вайной на Арменію. А.Г. загінуў у баі, але па загадзе Шамірам аралезы (духі) ажывілі яго. Імем А.Г. назв. Арарацкая раўніна, гара Цахкеванк (другая яе назва Ара).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́СЛАЎСКАЕ МУЗЕ́ЙНАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ.
Створана ў 1995 у г. Браслаў на базе Браслаўскага краязнаўчага музея і Дома рамёстваў, у якім працуюць класы па ткацтве, ганчарстве, салома- і лозапляценні, ствараецца экспазіцыя традыц. рамёстваў Браслаўшчыны. У складзе аб’яднання клуб нар. майстроў, выставачная зала, гарадзішча Замкавая Гара, а таксама музеі прыроды і этнаграфіі, земляробства і млынарства, якія ствараюцца ў Браславе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРХНЕФРАКІ́ЙСКАЯ НІЗІ́НА, Марыцкая нізіна,
на ПдУ Балгарыі паміж Радопамі і хр. Срэдна-Гара. Даўж. 160 м, шыр. каля 40 км. Па Верхнефракійскай нізіне працякае р. Марыца. Міжземнаморскія хмызнякі, участкі шыракалістых лясоў. Амаль уся Верхнефракійская нізіна разарана. Вырошчваюць пшаніцу, агародніну; сады, вінаграднікі. На Верхнефракійскай нізіне — гарады Плоўдзіў, Пазарджык, Стара-Загора, Дзімітраўград. Назва ад старажытнай гіст. вобласці на У Балканаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКІ́ТАЎКА, Кветанка,
рака ў Чашніцкім р-не Віцебскай вобл. і Крупскім р-не Мінскай вобл., у бас.р.Зах. Дзвіна. Даўж. 21 км. Вадазбор сярэднеўзгорысты, пл. 119 км². Пачынаецца за 2,3 км на У ад в.Гара Чашніцкага р-на, упадае ў воз. Сялява каля в. Калодніца Крупскага р-на. Рэчышча ад вытоку на працягу 13 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАВІ́ЙСКАЯ КАТЛАВІ́НА,
падводная катлавіна на ПнЗ Індыйскага ак. паміж Аравійска-Індыйскім хрыбтом і паўн. часткай Цэнтр. Індыйскага хрыбта. Даўж. 2500 км, шыр. да 1500 км. Пераважная глыб. 4000 м, найб. — 5803 м (упадзіна на Пд). Значная частка Аравійскай катлавіны — конус вынасу р. Інд; у зах. частцы — падводная гара МДУ (глыб. над ёй — 2758 м). Грунт — фарамініферавы глей і чырв. гліна.